Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Дзень герояў у Львове


Львоў
Львоў
У нядзелю ў Львове прадстаўнікі беларускай апазыцыі разам зь львавянамі і мясцовымі палітыкамі адзначаюць беларускае нацыянальнае свята Дзень герояў.

Беларускія апазіцыянэры пачалі нядзельную раніцу малітвай за мінулых і сучасных герояў Беларусі ў львоўскім храме - за тых, хто загінуў 91 год таму і за 14 цяперашніх палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, за тых людзей, якія адстойвалі і адстойваюць незалежнасьць Беларусі.








фота: http://collaboration.org.ua/

«Украінцам зразумелая гісторыя Беларусі і Дзень герояў. Аналягічныя падзеі адбываліся ў Халодным Яры. Тады Польшча з Савецкай Расеяй дзялілі і Беларусь, і Ўкраіну. Беларуская і ўкраінская нацыі аказвалі супраціў», - адзначыў старшыня Руху салідарнасці "Разам" і кіраўнік Беларускага цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык.

Беларуская апазыцыя разам зь львавянамі ўшанавала памяць удзельніка паўстання 1830-31 гадоў Сымона Шыдлоўскага, які пахаваны ў Львове, а таксама правяла круглы стол, дзе гаварылася пра гістарычнае значэньне падзеяў 1920 году і пра сучасныя рэаліяі Беларусі.

Дзень герояў Беларусі завершыцца мітынгам ля помніка Тарасу Шаўчэнку і шэсьцем да манумента правадыру АУН Сцяпану Бандэру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG