Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст “Моладзі БНФ”: "Міліцыянты тварам акунулі мяне ва ўнітаз"


24 лістапада Ленінскі суд Магілёва разгледзіць адміністрацыю справу супраць актывіста “Моладзі БНФ” Андрэя Падаляка. Хлопца вінавацяць у дробным хуліганстве. Справу будзе разглядаць судзьдзя Станіслаў Шандаровіч.

Андрэй Падаляк кажа, што яго затрымалі 16 лістапада ў Магілёве на прыпынку “Кінатэатар Чырвоная зорка”. Двое міліцыянтам, падышлі да яго, бо ён па тэлефоне размаўляў па- беларуску. Потым завялі ў пастарунак на завулку Пажарны.

“Яны запатрабавалі дакумэнты. Я іх ім паказаў. У пастарунку спрабавалі ў мяне ўзяць адбіткі пальцаў. Я адмаўляўся. Казаў, што не хачу і на гэта маю права. Патрабаваў, каб мне назвалі падставу майго затрыманьня. Яны тады правялі валікам для адкаткі пальцаў мне па твары, потым тварам акунулі ва ўнітаз. Потым пасадзілі ў “абязьяньнік”. Кайданкі начапілі. Не дазвалялі патэлефанаваць жонцы. Потым завезьлі ў Ленінскі аддзел міліцыі, дзе я праседзеў ноч і палову наступнага дня. Склалі пратакол і адпусьцілі да суду. Мяне вінавацяць у хуліганстве, што я нібыта мацюкаўся, чым парушаў грамадзкі парадак”, – паведаміў Андрэй Падаляк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG