Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі прафсаюз зацікавіўся лёсам Міколы Статкевіча


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч
Нямецкі прафсаюз працаўнікоў мэталаіндустрыі — найбуйнейшы галіновы прафсаюз сьвету, які аб'ядноўвае каля 2,5 мільёна чалавек, — у сваім часопісе "Мы" надрукаваў вялікі матэрыял, прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі.

У артыкуле "Дыктатура ў цэнтры Эўропы" падрабязна расказваецца пра апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Асаблівая ўвага аддаецца Міколу Статкевічу, які прадстаўлены як былы кандыдат у прэзыдэнты ад сацыял-дэмакратаў.

Напрыканцы артыкула падаецца адрас сайту, на якім кожны можа пакінуць свой подпіс за вызваленьне палітычных вязьняў у Беларусі. Гэтыя подпісы будуць перададзеныя Аляксандру Лукашэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG