серада, 23 траўня 2012, Менск 02:55

Грамадзтва

А.Алесін: Генэральскія пагоны чыноўнікам – вяртаньне да савецкай практыкі

Аляксандар Алесін
x
Аляксандар Алесін
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра ўзмоцненую ўвагу, якую апошнім часам Аляксандар Лукашэнка надае сілам тэрытарыяльнай абароны, а таксама пра наданьне званьняў генэрал-маёраў кіраўнікам абласьцей і гораду Менску мы пагаварылі з вайсковым экспэртам Аляксандрам Алесіным.

Абламейка: Сёньня званьні генэрал-маёраў атрымалі кіраўнікі абласьцей і старшыня Менгарвыканкаму. У мэдыях адразу загаварылі пра вяртаньне генэрал-губэрнатараў часоў Расейскай імпэрыі. Як бы вы гэта пракамэнтавалі?

Алесін: Ну я б такі далёкі экскурс у гісторыю не рабіў. Прысваеньне вайсковых званьняў цывільным асобам існавала і ў савецкую эпоху, і перадусім найвышэйшыя партыйныя чыноўнікі - кіраўнікі райкамаў і абкамаў, ЦК рэспублік - усе яны мелі вайсковыя званьні і ў выпадку вайны занялі б адпаведныя пасады. Яшчэ вайсковыя званьні мелі генэральныя канструктары і генэральныя дырэктары буйных заводаў абароннага значэньня або такіх, якія ў выпадку вайны станавіліся ваеннымі заводамі. Так што тут бліжэйшая савецкая практыка, а не часы генэрал-губэрнатараў.

Абламейка: Чаму Лукашэнка пачаў клапаціцца пра тэрытарыяльную абарону менавіта цяпер? Я вось гляджу, што у верасьні ў Берасьці праходзілі вучэньні сілаў тэрытарыяльнай абароны. І тады намесьнік галоўнага камісара вобласьці палкоўнік Міхаіл Філюк у інтэрвію тыднёвіку "Брестская газета" ён сказаў: “Мы адпрацоўвалі сытуацыйныя варыянты, набліжаныя да рэальнасьці. Улічвалі нядаўні досьвед Лібіі, Эгіпту і гэтак далей, каб прадухіліць магчымыя падзеі, каб не застацца без вады, хлеба, паліва і сьвятла, як мірныя жыхары Трыпалі...” Дык можа ўлады Беларусі баяцца рэвалюцыі?

Алесін: Думаю, што тэрытарыяльныя войскі - дрэнная абарона супраць рэвалюцыі, паўстаньняў, сацыяльных бунтаў, бо гэта тыя людзі, што жывуць побач з патэнцыйнымі апазыцыянэрамі і бунтаўнікамі. Наўрад ці яны маюць навыкі такога роду, настрой і душэўны стан, каб выступаць нейкімі жандармамі, дзяржымордамі. Для нэўтралізацыі ўнутраных сацыяльных канфліктаў, бунтаў у нас ёсьць унутраныя войскі, міліцыя, прычым у дастатковай колькасьці - паводле некаторых дадзеных падразьдзяленьняў МУС у нас парадку 90 тысячаў. У іх ёсьць спэцсродкі, спэцтэхніка, агентурная сетка - я думаю, усё неабходнае для гэтых мэтаў.

Я б запрапанаваў іншую вэрсію. І вядома, не лібійскую, бо супраць рэгулярных сілаў, супраць авіяцыі, сілаў спэцыяльнага прызначэньня наўрад ці тэрытарыяльная абарона здольная быць дастаткова эфэктыўнай. Хутчэй гэта элемэнт адцягненьня ўвагі найбольш дзеяздольнай часткі мужчынскага насельніцтва ад уласных праблемаў на праблемы абароны.

Абламейка: Дык чаму Лукашэнка азадачыўся тэрытарыяльнай абаронай менавіта цяпер і чаму менавіта цяпер надаў высокія вайсковыя званьні кіраўнікам абласьцей?

Алесін: Першае і самае галоўнае - ва ўмовах эканамічных цяжкасьцяў, росту пратэстных настрояў і незадавальненьня насельніцтва - асабліва сярод дарослага, дзеяздольнага, актыўнага ва ўзросьце 35-50 гадоў - гэта пера ша ўсё імкненьне пераключыць іх энэргію, іх увагу на гэткія вайсковыя гульні, на вучэньні. Улічваючы, што гэта набывае дастаткова сур'ёзны размах, дый невядома хто будзе прыцягнуты да гэтых вучэньняў.

І другое - прысваеньне званьняў, выбудоўваньне паралельна з адміністрацыйнай вэртыкальлю аналяга нейкай вайсковай вэртыкалі, вайсковай арганізацыі - гэта імкненьне падмацаваць вэртыкаль улады вэртыкальлю вайсковых званьняў, зрабіць чыноўнікаў больш кіраванымі, усталяваць больш жорсткі кантроль і адказнасьць, абавязаць іх хутчэй рэагаваць і быць больш паслухмянымі камандам згары.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Одиссей.
03.11.2011 21:29


Умные чиновники пакуют чемоданы, глупые -получают ордена и погоны. Парадокс!

Імя:: ВАСИЛЬ Горад:: БАБРУЙСК
03.11.2011 22:34
Силы тэрытарыяльнай абароны у класичнай вайне не змогуць процивастаяць рэгулярнай армии Аднак пры захопе тэрыторыи гэта будуць партызанския силы Ци змагли СССР альбо ЗША перамагчы Афганистан ?З аднаго боку тэхналогии , магутная ваенная машына , рэгулярная армия а з другога каменны век и жаданне абараняць сваю краину Наконт " пераключыць энергию и увагу сярод дарослага насельництва " то здаецца што спадар Алесин тут перабрау Кольки чалавек прымае удзел у пераключэнни энергии на поли битвы ? 1тыс ци 100 тыс ци 1млн ? Можа Алесин рашыу што цяпер усих нашых грамадзян не пакидае думка : як там нашы , ци добра ваююць , якая тактычная задача ?Вось каб сабрали апазицыйныя силы на вайсковыя гульни то тут ужо можна казаць пра пераключэнне уваги
Адказаць

Імя:: Шварц Горад:: Belarus
04.11.2011 11:25
Мэта ўжо дасягнута, калі нават Васіль згодны ісьсці ў партызаны, а вось, што чыноўніка можна і пад трыбунал пусьціць, то так. Абвесьціўшы надзвычайнае становішча, можна і да "новых" "генерал-губернатараў" прымаць дзеяньні як да ваенных, у час вайны. То і да сьценкі паставіць бяз суду і следства! Накірунак "правільны", таму надалей і старшыням гарвыканкамаў і райвыканкамаў трэба даць званьні палкоўнікаў!!!
Рыхтуецца ўлада да выступаў НАРОДНЫХ у Беларусі!

Імя:: Dim Горад:: Mensk
03.11.2011 23:36
А может ли интеллект самозванца додуматься
до профессиональной армии???

Імя:: Микалай Горад:: Быхау
04.11.2011 00:42
Спачатку званне, а потым загад. Гэта ж прасцей, чым даваць указанни и даручэнни проста кирауникам. Тольки недавер, сумненни и страх падштурхоуваюць на такия рашэнни.

Імя:: Петр Горад:: Слуцк
04.11.2011 08:07
Видаць плахия справы у Лукашнко, Ливия навучыла, па гэтаму рашыу перастрахавацца. сабирае армию. Я думаю, яму б не армию сабираць усе роуна гэта не паможа. Яму б узяць прыклад з Прэзыдента Грецыи и папытаць у народа. Што рабиць, каб не расли цены и не было инфляцыи. Сярод беларусау многа разумнейшых за яго, подскажуць и нават памогуць саздаць новае правицельства.

Імя:: шляхта Горад:: ВКЛ
04.11.2011 14:20
Калі хто глядзеў па БТ сюжэт, дык яно й пагражала гэтым афіцэрам адкрыта: " Кто не справітся с пастауленай задачай, таму будзет плоха". А яны галавамі ківаюць. На што спадзяюцца? Што яно ў гульні гуляе? Ці не разумеюуь што такое "плоха"? Калі ужо пра Бацькаўшчыну забыліся, дык хоць бы аб сваей скуры падумалі, бо ні грошы, ні кватэры там дзе "плоха" ня спатрэбяцца.

Імя:: Victor
04.11.2011 16:45
Вот другой взгляд на эту тему http://levont.livejournal.com/11784.html
Адказаць

Імя:: fj_cat Горад:: Minsk
05.11.2011 02:10
Уражваюся людзям, якія посцяць у каментарах спасылкі і спадзяюцца, што хтосці клікне. Маеш што сказаць разумнага - кажы тут. А не маеш - ідзі ў спам, спамер.