Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аўтарадыё” плаціць за частоты, на якіх 10 месяцаў "трансьлюецца" цішыня


Юры Базан
Юры Базан
Амаль 10 месяцаў няма ў эфіры "Аўтарадыё" — 12 студзеня калектыў радыёстанцыі быў пастаўлены перад фактам згортваньня вяшчаньня. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай стаў распаўсюд у эфіры матэрыялаў, якія ўтрымліваюць "публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці". Так чыноўнікі Міністэрства інфармацыі ацанілі тэкс перадвыбарнага роліка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава – "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчах". Пры тым, што рэклямны шаблён быў растыражаваны ў тым ліку афіцыйнымі СМІ, праблемы ўзьніклі толькі ў "Аўтарадыё".

Пра шанцы на вяртаньне ў эфір наш гутарка з дырэктарам радыёстанцыі Юрыем Базанам.

9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, а таксама рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня радыёстанцыі. Аднак сьвяткаваць перамогу было заўчасна: ужо 17 сакавіка касацыйная калегія таго ж суду адмяніла ранейшае рашэньне, накіраваўшы справу на паўторны разгляд. Наступныя паседжаньні нічога добрага калектыву "Аўтарадыё" не прынесьлі, а 10 траўня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду канчаткова адхіліла скаргу кіраўніцтва радыёстанцыі аб прызнаньні несапраўдным рашэньня пра спыненьне вяшчаньня. Ці ёсьць хоць бы тэарэтычны шанец на вяртаньне "Аўтарадыё" у эфір? Гаворыць Юрый Базан:

— Пасьля завяршэньня судовых працэсаў я ўжо тройчы зьвяртаўся ў Міністэрства інфармацыі з прапановай вырашыць пытаньне ў па-за судовым парадку. Наўпроставай адмовы не было і ўрэшце рэшт ведамства прапанавала нам падаць новую заяўку на атрыманьне права на вяшчаньне. Але паколькі такое права ў нас было, то мы прасілі яго аднавіць. Аказалася, што ў беларускім заканадаўстве няма такой працэдуры, як аднаўленьне ануляванага права. То бок, дазволіць можна, але пасьля ануляваньня аднавіць яго практычна немагчыма. І мы апынуліся ў такой вось чарговай калізіі. Я сустракаўся з намесьнікам міністра інфармацыі Шытко, які пацьвердзіў: раз маецца такая працэдура, то варта падаваць дакумэнты, як быццам мы гэтае права наноў атрымліваем. Наколькі хутка адбудзецца гэты разгляд – я прагназаваць не магу. Бо як забараніць, дык у нас заўсёды хутка атрымліваецца, а як потым нешта аднавіць, дык усё вельмі складана. Нейкая такая вось практыка, якая ўжо склалася – разбурыць, але не будаваць.

— Гэта пры тым, што частоты, зь якіх вас пасунулі, вы ўсё роўна аплачваеце?

— Так, частоты мы пастаянна аплачваем. Пасьля закрыцьця радыё мы ўжо заплацілі ў бюджэт звыш 10 мільёнаў рублёў (па курсе на пачатак
Пасьля закрыцьця радыё мы ўжо заплацілі ў бюджэт звыш 10 мільёнаў рублёў ...

году – амаль 4 000 даляраў – аўт.) — за частоты, на якіх ня можам працаваць. З-за таго, што Мінфінфарм усё ня дасьць нам такога права. Але тут розначытаньне ў тым, што Міністэрству інфармацыі частоты як такія для радыёстанцый патрэбныя – іншая справа, мітычных ці рэальных. Але самі яны частотамі не распараджаюцца, гэта адносіцца да кампэтэнцыі Міністэрства сувязі. Уласна кажучы, для Мінсувязі, каб выйсьці ў эфір, нам неабходнае ўсяго толькі права на вяшчаньне, якое выдае камісія Міністэрства інфармацыі. З гледзішча Мінсувязі ў нас усё ёсьць: і ліцэнзія (хоць дзеяньне яе зараз прыпыненае, але яна сапраўдная да гэтага часу), і мы плацім за частоты, якія нам былі выдзеленыя. Але ўсё ўпіраецца ў рашэньне Мінінфармацыі. Мы ўжо не гаворым, каб аднавіць права, задаволімся тым, каб нам выдалі новае права на вяшчаньне.

— Зь Міністэрствам сувязі, наколькі я разумею, праблемаў у вас няма?

— Зь Міністэрствам сувязі ў нас няма ніякага канфлікту. Гэта проста орган тэхнічнага абслугоўваньня радыёчастот. Нас пастаянна кантралявала дзяржінспэкцыя, у нас нармальныя працоўныя перадатчыкі, выдатныя антэны і тут ніколі не ўзьнікала ніякіх пытаньняў. Зь іх боку – калі ласка: як толькі прыносіце паперу з камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, мы, маўляў, адразу гатовыя вам прадставіць назад дазвол на эксплюатацыю. Гэта запісана ў палажэньні аб ліцэнзаваньні, што ліцэнзія на вяшчаньне і дазвол на эксплюатацыю частот прадстаўляецца пры наяўнасьці права на наземнае вяшчаньне, якое выдае згаданая камісія Міністэрства інфармацыі.

— То бок, зараз займаецеся збольшага тэхнічнымі справамі?

— Наша існаваньне ва ўмовах няпэўнасьці працягваецца, бо так ці інакш неабходна ўтрымліваць радыёстанцыю. Паколькі мы застаёмся юрыдычнай асобай, і абсталяваньне, і арэнда павінны мець хоць нейкае тэхнічнае абслугоўваньне, нягледзячы на тое, што перадатчыкі выключаныя. Потым, зноў жа, узьнікаюць нейкія пытаньні ўва ўзаемаадносінах зь Міністэрствам інфармацыі, зь іншымі ведамствамі адносна таго, як вярнуцца ў эфір, што рабіць. Такая вось дробная праца.

— Амаль 10 месяцаў "Аўтарадыё" ў вымушаным прастоі. Што ўвогуле з калектывам?

— Не сакрэт, што ў нас пераважна працавалі людзі альбо вядомыя, альбо якія мелі магчымасьці яшчэ з кімсьці супрацоўнічаць. То бок,
я ў дадзены момант знаходжуся ў стане пэрманэнтнай барацьбы за захаваньне радыё і вяртаньня яго ў эфір ...

своеасаблівая дывэрсыфікацыя. Дзякуй богу, у асноўным людзі моцна не пацярпелі. Што тычыцца мяне, то я ў дадзены момант знаходжуся ў стане пэрманэнтнай барацьбы за захаваньне радыё і вяртаньня яго ў эфір – гэтакі бестэрміновы неаплатныя вакацыі на барацьбу... Натуральна, радыё для многіх зьяўлялася магчымасьцю рэалізаваць творчы патэнцыял, таму канал, на якім яны стваралі свой прадукт, быў патрэбны і цікавы. Гэтага яны пазбавіліся. І ня толькі супрацоўнікі, а ў першую чаргу, канечне, слухачы. Калі я зараз спрабую паслухаць нейкія радыёстанцыі, мне як аўтааматару яўна нечага не хапае, таму што ў нас усе радыёстанцыі на адзін твар. Можа ў іх і правільны музычны шэраг, магчыма, яны працуюць ў нейкім сваім фармаце. Але такое адчуваньне, што мэлядычна і рытмічна яны ўсе аднолькавыя. Практычна выкарыстоўваюцца блізкія музычныя жанры. "Аўтарадыё" было месцам, дзе пастаянна, з добрай пэрыядычнасьцю мяняўся фармат, чаргаваліся музычныя жанры, гучалі розныя перадачы. Усё нармальна, сьвежа слухалася. І асабіста я за рулём пакутую, што няма "Аўтарадыё".

— Апроч калектыву ды слухачоў, пацярпелі і музыкі. Для многіх "нефарматных" гуртоў (што аўтаматычна мае на ўвазе і сьпевы па-беларуску) "Аўтарадыё" заставалася практычна адзінай пляцоўкай...

— Увогуле гэта так, і тут ня трэба нават прывешваць нейкага палітычнага падтэксту. Проста ў нас сапраўды шмат музыкаў, для якіх тэлебачаньне,
гэта вялікая страта, таму што ў Беларусі беларусы становяцца практычна ізгоямі ...

скажам так, пакуль што занадта высокая плянка, можа быць і ранавата туды імкнуцца. Альбо тыя музыкі, якія насамрэч з андэграўнда і маюць сваю устойлівую, адданую аўдыторыю, хоць, зноў жа, не такую глябальную, не такую шырокую. То бок, рэальна людзям, якія шмат каму былі б цікавыя (а яны на самой справе цікавыя самі па сабе), ім трэба трапляць у эфір, каб выказваць свой пункт гледжаньня на музыку, на культуру, на іншыя рэчы. А ім зараз у сілу дзіўнай пазыцыі большасьці радыёстанцый, якія выкарыстоўваюць вельмі вузкую праслойку эстрадных дзеячаў, ніяк у эфір трапіць немагчыма. І гэта вялікая страта, таму што ў Беларусі беларусы становяцца практычна ізгоямі. Менавіта таму мы і рабілі іншы фармат.

— У выпадку атрыманьня адпаведнага дазволу Міністэрства інфармацыі, за які час вы гатовыя мабілізаваць калектыў, каб аднавіць працу радыё?

— Калі раніцай Дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі выдасьць нам дазвол на эксплюатацыю перадатчыкаў, то, я думаю, увечары на хвалях "Аўтарадыё" ужо будзе музыка. Аднавіць праграмы будзе, канечне, складаней, але я перакананы: калі мы ўключымся, на вяртаньне праграмнага цыклю спатрэбіцца, мабыць, месяцы два-тры. Справа за малым – атрымаць паперкі. Фактычна нават адну паперу, бо ўсе астатнія аўтаматычна ідуць наўпрост за ёй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG