Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Бандарэнка — прэтэндэнт на прэмію імя Сахарава


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Кандыдатура палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі прайшла ў фінал адбору намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі, заявілі агенцтву ЭФЭ крыніцы ў Эўрапейскім парлямэнце.

Пераможцу абвесьцяць на наступным тыдні, піша Інтэрфакс.

Паводле суразмоўцаў агенцтва ЭФЭ, сярод прэтэндэнтаў на прэмію таксама актывісты "арабскай вясны" і прадстаўнікі супольнасьці Сан-Хасэ дэ Апартада, якія зазналі перасьлед у Калюмбіі.

27 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.

Бандарэнка знаходзіцца ў Магілёўскай калёніі.

Прэмія імя савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава была заснаваная ў сьнежні 1985 году Эўрапейскім Парлямэнтам. Яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006-м — кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2006-га, цяперашні кіраўнік руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG