чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:22

Блогі / Віктар Марціновіч

Кафка як бацька сацыяльнай рэклямы

фота БЕЛТА
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ніколі не ламалі галавы, што ў руках у гэтага «лётчыка»?

Я таксама гэтага ня ведаю. Можа, гэта цьвікі? Калі так, дык навошта іх ТАК шмат? Навошта нам так многа цьвікоў? Цьвікі ж есьці ня будзеш, да таго ж, у адрозьненьне ад садавіны ды хлябоў, якія зьмяшчаліся на аптымістычных плякатах эпохі сталінскага сацрэалізму, цьвікі надта дзіўны сымбаль дабрабыту!
 
Ці, можа, гэта нана-тэхналягічныя часткі спадарожніка «Вавёрка-2»? І пры чым тут motto «Вместе мы Беларусь!» да пустыннай залі з закінутымі агрэгатамі, якая бачная ззаду ў гэтага чэла? Што за скруткі чорнага дроту? Што яны сымбалізуюць? Пагадзіцеся, вельмі шмат экзістэнцыйных пытаньняў пакідае гэты бязьлітасны плякат, які глядзіць на нас зь менскіх білбордаў... У мяне ёсьць уласнае разуменьне таго, што трымае дзядзечка. Разуменьне, не выключаю, памылковае...
 
Штыры за моцную Беларусь

Я думаю так: гэта тыя самыя «штыры», аб якіх нам у сьнежні 2010-га распавядала КДБ. «Штыры», якія сталі сымбалем рэвалюцыі-2010, замест дохлых пацукоў рэвалюцыі-2006. Мы тады зьбянтэжыліся: што такое штыры? Вялікая Савецкая энцыкляпэдыя казала: «гладкий цилиндрический стержень преимущественно с коническим концом, служащий для центрирования и направления соединяемых разъемных частей конструкций». Навошта гэтае дзіва было на плошчы ў колькасьці 3 тысяч? А тут бачыш гэты плякат ды ніякавееш. Кожны раз, калі я перастаю баяцца таго, што гэтыя злыдні плянавалі зрабіць у Доме ўраду, я ўзгадваю гэтага дзядзечку ды працінаюся ўдзячнасьцю да праваахоўных органаў, якія забясьпечылі мой спакой ды дабрабыт, абаранілі ад штыроў ды чорных скруткаў дроту.
 
Аднак днямі ў Менску, ля прыпынку «Плошча Перамогі» я пабачыў нешта, што канчаткова пазбавіла мяне спакою. Гэты плякат настолькі рэдкі, што яго пакуль што няма ў Інтэрнэце: прыйшлося сфотаць на мабілу, бо вы б не паверылі (прабачце за якасьць здымку).



Карацей: мы бачым шчасьлівую беларускую сям'ю, пасьпяхова абароненую ад штыроў, якая трохі быццам бы загрыміраваная пад вампіраў, аднак гэта акалічнасьці эстэтыкі здымка ды пытаньне да густаў фатографа. Можна было б, здаецца, па-іншаму папрацаваць са сьветам ды флэшам, аднак колькі фатографаў, столькі і поглядаў на прыгожае. На by_trash і не такое пабачыш.
 
Опэра, зробленая з падаткаў

Галоўнае: ззаду гэтай сям'і паўстае тэатар опэры і балету! Ён грае тую ж ролю, што грае пустынны цэх ззаду дзядзькі са штырамі. Гэтая кампазыцыя «героі і N ззаду» - наогул вартая пільнай дэканструкцыі дасьледчыкам візуальнай культуры. Дык вось, тут тэатар заяўлены нам з розных бакоў, на трох розных фотаздымках. Ёсьць яшчэ два фотаздымкі, на якіх, мабыць, таксама тэатар, аднак яго ня бачна з-за сылюэтаў сям'і. Гэтая неверагодная колькасьць тэатраў спараджае пачуцьце неспакою: навошта героям, якія выглядаюць як напаўвампіры, столькі будынкаў опэрнага тэатру? Ці ня ёсьць гэта мэтанімічным пераносам неверагоднай колькасьці цьвікоў з таго першага пляката? Сымбалем беларускага дабрабыту, які складаецца з опэраў ды цьвікоў?
 
І тут мы бачым motto. Падрыхтаваныя? Здолееце спаць пасьля? Дык вось, motto такое: «Реставрация это когда платят налоги». Пдыж! Вынас мозгу!
 
Не, ну інтуітыўна зразумела, што меў на ўвазе крыэйтар. Што опэру аднавілі, атрымалася прыгожанька, з фантанчыкам ды статуйкамі, і зараз вакол гуляюць шчасьлівыя сем'і, а фатографы іх, як могуць, фатаграфуюць. Аднак пры перадачы гэтага мэссыджа парушаныя законы ня толькі рэклямы, аднак і лёгікі (здаецца – самі асновы гуманнасьці парушаны, аднак гэтую тэзу разьвіваць ня будзем). Якім чынам мы павінныя зразумець, што опэра і рэстаўрацыя – адно і тое ж? Калі наогул опэра стала сымбалем менавіта рэстаўрацыі? З чаго нехта ўзяў, што Я ЖАДАЮ, каб за мае падатковыя грошы рабілі такія рэстаўрацыі?!? З фантанчыкамі і статуйкамі – на будынку ў стылістыцы канструктывізму?!? Яны наогул ведаюць, што такое канструктывізм, і як ён ставіўся да какетлівых статуй?
 
Нашэсьце іншаплянэцян?

Дзіўныя білборды «Вместе мы Беларусь», крэатывы ад падатковай, рэкляма рэстарацыі, якая ўхваляе захоп Кацярынай Беларусі, саламяныя скульптуры, якімі ў гэтую восень вырашылі заставіць ну ўжо наогул усю Беларусь - усё гэта спараджае крытычную масу безгустоўнасьці, ад якой робіцца цяжка дыхаць.
 
Мне цікава: ці шмат людзей зараз адчувае сябе як пры нашэсьці іншаплянэцян? Як быццам бы мы жылі сабе, жылі і раптам – бах, нешта няўлоўна пахіснулася, і запраўляць візуальнымі аб'ектамі ў нашых гарадах ды ўздоўж нашых дарог пачалі нейкія істоты, з уласным – вельмі экзатычным ладам мысьленьня, поглядамі на сусьвет, эстэтыку, рэстаўрацыю, канструктывізм, Лангбарда?
 
Ці працуе такая рэкляма? Здаецца, працуе. Памятаеце, «Беларускае самае маё» некаму не спадабалася, і пачалі было яго прыбіраць, а потым – не, вярнулі... Карацей, вартасьць беларускамоўнай рэклямы, якая нам здавалася выдатнай - была спрэчнай для галоўных дзядзечак і цётачак. А гэтыя дзівы - вісяць, хоць ты трэсьні, не кранаюць іх, не чапаюць! Як дыямэнт мысьленьня вісяць! Як другая Бібліятэка! «Вместе мы Беларусь» - геніяльнае motta, так трэба разумець? Колькі выбараў ужо перамаглі зь ім, нязьменным!
 
Аднак: падаткі ў Беларусі плацяць не таму, што рэстаўрацыя. І не таму, што опэрны. А таму, што трэба. І Лукашэнку абіраюць – не таму, што «Вместе мы Беларусь». А таму, што – трэба. Сусьвет візуальнага, сацыяльная рэкляма, мэдыі - існуюць аўтаномна ад сусьвету рашэньняў, да якіх яны павінны падштурхоўваць спажыўцоў. А таму, ва ўмовах парушанай ўзаемасувязі з рэальнымі матывамі паводзінаў грамадзян плякаты, скульптуры, білбарды могуць кідаць выклікі законам лёгікі, канструяваць шызафрэнічны кафкіянскі сусьвет, бо ні на што не ўплывае (і, здаецца - нішто не ўплывае!!).

Адно добра: па гэтых плякатах і статуях праз 20 гадоў будзем вывучаць сучаснасьць і толькі па іх яе і зразумеем. Калі зразумеем, канешне.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Воля Горад:: Менск
04.10.2011 16:57
Предложения других креативных слоганов для налоговой:

Новый год - это когда платят налоги
Осень - это когда платят налоги
Армия - это когда платят налоги
Телевизор - это когда платят налоги
ОМОН - это когда платят налоги
Воздух - это когда платят налоги
Солнце - это когда платят налоги
Гопники - это когда платят налоги
Дрозды - это когда платят налоги
Дажинки - это когда платят налоги
БРСМ - это когда платят налоги
Платят налоги - это когда платят налоги
Адказаць

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
06.10.2011 10:02
А калі так. "Рэстаўрацыя - гэта калі плацяць падаткі". Гэта тое самае, што "Калі плацяць падаткі - гэта рэстаўрацыя". Калі пад "Рэстаўрацыяй" разумець эпоху, перыяд у гісторыі грамадства, краіны (напрыклад, эпоха Рэстаўрацыі ў гісторыі Англіі), а сучасны беларускі рэжым з'яўляецца па сваёй сутнасці тыпова "рэстаўрацыйным", то ўсё становіцца зразумелым: "Калі плацяць падаткі - гэта падтрымка існуючага рэжыму." З боку ўлады дастаткова сумленны мэсэдж! "Плаціш падаткі - ёсць Рэстаўрацыя! Ня плаціш падаткі - няма Рэстаўрацыі." Выбірай! Група грамадзян на плакаце, якая адлюстроўвае шчаслівую беларускую сям'ю, свой выбар зрабіла! А ты?

Імя:: Maksim Osipau Горад:: Минск
04.10.2011 17:09
Текст действительно обобщенный, поверхностный, и... плохой. Ну просто плохой? А сходу объяснить почему плохой не могу, это выйдет еще одна статья.

А вот в фейсбуке дискуссия у Вас позанятнее вышла.
Адказаць

Імя:: anonimus Горад:: Минск
04.10.2011 19:29
Вы с чем-то несогласны в тексте?
Адказаць

Імя:: Maksim Osipau Горад:: minsk
04.10.2011 21:17
Если я скажу что я с чем-то не согласен в тексте, получится, что я согласен с тем, чему этот тест посвящен? Ой, что же делать что же делать что же делать что же делать?

Нет, на самом деле я, в первую очередь, не согласен с тем, что такие тексты вообще нужно писать. Что они кому доказывает? Какова цель бесконечных переливаний из пустого в порожнее? Где-то тут между строками завалялась свежая мысль по поводу всего этого? Неа. Стандартные ревлексии среднестатистического байтэтчика в общепринятой форме со стандартными же выводами без попыток осмыслить проблему, взглянуть на нее со стороны и как-то в ней разобраться.

Імя:: Людмила Горад:: Минск
04.10.2011 18:14
Наиболее ярким и запоминающимся произведением современного искусства Беларуси следует считать серию плакатов «За Беларусь!». Несмотря на то, что авторы – которые, кажется, настолько скромны, что стремятся остаться неизвестными – вряд ли думали о том, что они пишут историю именно современного искусства нашей страны, это очевидный факт. Так, в полном соответствии с идеалами этого жанра, в плакатах присутствует идея, плакаты стремятся заставить людей думать, плакаты шокируют. Тут ещё стоит упомянуть о местах их расположения. Уже давно западные галеристы и художники мучаются вопросом – как же привлечь зрителя в галереи, как же показать искусство бОльшему количеству людей? Один из способов, найденный ими – это принцип «если гора не идет к Магомеду, то Магомед идет к горе». То есть сегодня искусство пытаются выпихать на улицы, в переходы, в кинотеатры и т.п. – туда, где люди его увидят, даже если не хотят. И вот, наша страна, пусть не впереди планеты всей, но и совсем не сзади, следует этим тенденциям и вывешивает искусство прямо на улицах – вдоль проспектов, на главных площадях городов, на домах и библиотеках. Кто-то может сказать, что это политическая пропаганда власти, а вовсе не искусство. Но ведь современное искусство в той форме, в которой оно существует сейчас, гордится тем, что оно поднимает острые проблемы, обращает внимание на разного рода явления в обществе и т.п. , а значит, наши любимые плакаты – это оно в кристально чистой форме.

отсюда: http://founderin.livejournal.com/85276.html
Адказаць

Імя:: Виктор Мартинович Горад:: Минск
05.10.2011 12:20
Людмила, не соглашусь с вами в вашем прочтении современного искусства. Действительно, оно предельно политизировано, но оно не идеологизировано - в том понимании идеологии, которое предстает нам на плакатах "За Беларусь". Понимаете, разница между стрит-артерами, показанными в фильме "Выход через сувенирную лавку" и людьми, сделавшими эти плакаты, состоит в том, что стрит-арт деконструирует идеологии, а не постулирует оных. Об этом была специальная статья у Бодрийяра - и потом глава в книге: он рассматривал граффити как "белый шум", заглушающий мессаджи власти простым своим наличием (а не презентацией альтернативных идеологий).

Імя:: Leon Горад:: Мінск
04.10.2011 21:41
при всём уважении: текст не выдающийся. похож на выплеск эмоций ибо месседж как-то странно не читается...
Адказаць

Імя:: anonimus Горад:: Мінск
05.10.2011 01:55
А это не месседж: "Аднак: падаткі ў Беларусі плацяць не таму, што рэстаўрацыя. І не таму, што опэрны. А таму, што трэба. І Лукашэнку абіраюць – не таму, што «Вместе мы Беларусь». А таму, што – трэба. Сусьвет візуальнага, сацыяльная рэкляма, мэдыі - існуюць аўтаномна ад сусьвету рашэньняў, да якіх яны павінны падштурхоўваць спажыўцоў".

Імя:: Svetlana
04.10.2011 22:56
Dorogie komentatory, esli vy uze ostanovilis, dochitali tekst do konca i vyskazalis po povodu - znachit tekst uze sdelal svoe delo - vy zadumalis o tom chto nas okruzaet i kakimi metodami ono nam padetsya. A umeete pisat luchshe? Tak pochemu ze ne pishete?
Адказаць

Імя:: Maksim Osipau
05.10.2011 00:54
Svetlana, если вопрос в том, что нам нужно задуматься о том, что нас окружает, то место размещение данного опуса никак не способствует всеобщему просветлению. Те, кто читает этот сайт, прекрасно про все это знают. Если же вопрос в компетенции комментаторов, но Виктор у себя в фэйсбуке сам призвал комментировать этот текст именно здесь.

А вот скажите, вы считаете что серии соцрекламы "За Беларусь", "Вместе мы Беларусь" и проч. действительно работают, исполняют возложенные на них функции?
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч Горад:: Менск
05.10.2011 12:13
Максім, я катэгарычна ўпэўнены, што гэтая сацыяльная рэкляма не працуе. Бо гэтага ад яе не патрабуецца. У яе наогул нейкія ўнікальныя мэты - кшталту дэманстраваць візуальнае дамінаваньне у гарадской прасторы. Дэманстраваць, што менавіта ідэалёгія "За Беларусь" перамагае ў колькасьці... На Facebook да дыскусіі далучыліся прафесійныя рэклямісты, з статусам і пасадамі і яны, здаецца, з гэтай тэзай пагаджаюцца...
Адказаць

Імя:: Maksim Osipau
06.10.2011 00:22
Ну скажем так. Я тоже работаю в рекламе и с минимальной долей погрешности могу представить кто, как, в какие сроки и за какие деньги это делает. И да, это действительно не работает, как и любая халтурно сделанная реклама. И как иначе - размытый посыл, плохое исполнение. А касательно целей - на самом деле все проще. Площадки наружной рекламы теперь покупают плохо. Кризис, все дела. Пустующие стороны нужно чем-то занять. И занимают.
Адказаць

Імя:: Виктор Мартинович
06.10.2011 12:57
Максим, какой кризис?

Все эти плакаты висят 11 месяцев, а то и несколько лет. В 2010-м кризиса никакого не было. Вы посмотрите здесь http://www.belta.by/ru/posters дату их создания. Это 2.11.2010 17:01. Некоторые созданы и вывешены еще 29 декабря 2006 г. Какой тогда был кризис? Какие пустующие площади?

Плакат, сфотографированный мной возле магазина "Океан" повешен на автобусной остановке. Т. е., не занимает никакого билл-борда, который бы пустовал из-за кризиса. Так что дело не в кризисе, правда...
Адказаць

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
06.10.2011 15:08
А гэтую рэкламу i не трэба ўспрымаць уласна як рэкламу. Па-мойму гэта спроба ўладаў "заслупаваць" тэму! Напрыклад, апазіцыянер выходзіць на так званыя "выбары" з прапановай, што трэба змагацца за экалогію, за рэстаўрацыю і г.д. і да т.п. А ўлада народу тлумачыць: "Так мы ж ужо! Мы ўжо даўно ў тэме. Паглядзіце на плакаты, уключыце радыё і тэлевізар i вы пабачыце. Улада ўсё ведае, улада чуе народ, валодае сітуацыяй. Улада плоць ад плоці народа. Ды не ўсё атрымліваецца, грошай не хапае і г.д. і да т.п. Але мы ж хочам!" Ва ўмовах адсутнасці сумленных выбараў, фактычнай міжнароднай ізаляцыі рэжыму, улада такім чынам спрабуе сфармаваць (падтрымліваць) (хай сякерна!) станоўчае стаўленьне насельніцтва да існуючага рэжыму, такім чынам хоць неяк легiтымiзуя яго ў вачах людзей.
Адказаць

Імя:: Svetlana
05.10.2011 12:22
Uvazaemyi Maxim, Ya schitayu eti serii plakatov duryu, kotoraya ishpodit ot lyudey ih proizvodyaschih. To chto lyudi vidyat nadpis "My Belarusy" ili "Vmeste my - Belarus" ne delaet ih bolshe belorusami, chem oni est. Oschuschenie, chto te, kto pridumyvayut dannye messedzi sami somnevayutsya v svoey beloruskasti. Vy gde-nibud v drugih stranah videli plakaty tipa "Vmeste my nemcy (francuzy, polyaki, litovcy...)".
Menya besit, chto na etu chush idut NASHI DENGI!!! Kak i na finansirovanie bezumnyh solomennyh bab i bezumnoe oformlenie "narodnyh" prazdnikov tipa Dazinok! Predstavte, Maxim, chto vasha supruga poydya v magazin kupit chto-nibud k uzinu prinosit vmesto myasa, kartoshki, makaron.... - kuplennye na vse dengi paru kilo semechek. Vy by byli schaslivy?
Адказаць

Імя:: Maksim Osipau
06.10.2011 00:34
Светлана, меня вот совершенно не мучает что все это делается за мои деньги. Тк на такую рекламы тратят ну очень мало. А касательно соломенных скульптур, это уже, простите, чушь. Какой-то журналист, выехавший впервые за пределы кольца сочинил эту фигну про разнарядку, все дружно подхватили и копипастят. Такие скульптуры ставят каждую осень по всей стране сами колхозники. Неужели кто-то реально думает, что они за это получают деньги? И да, подобные образцы видывал из окна автобуса и в Польше и в Чехии. И я не вижу в этом ничего такого, чтобы можно было вообще поставить в один ряд с социальной рекламой. Эти штуки при всей своей наивности выглядят искренними и смешными. Когда мимо них проезжаешь, поневоле приникаешь к окну. И люди часто останавливаются возле них и фотографируются. Потому что им прикольно, а не потому что они хотят эти фото вывесить где-то на какой-нибудь байтрэш и глумиться над ними всем кагалам.
Адказаць

Імя:: Виктор Мартинович
06.10.2011 12:50
Максим, не соглашусь с вами в том, что я впервые выехал за пределы кольца: путешествую по Беларуси очень много, это мое хобби. Скульптууры действительно всегда были, начиналось все с соломенных скульптур на дороге в Дудутки, потом их становилось больше (об этом - большая статья недавно вышла в "КП"). Но в этом году их стало слишком много - они появились везде и были связаны с "Дожинками". Два начинания - стихийное украшательство снопов и стогов сена и государственный праздник проассоциировались в одну гремучую смесь (безвкусица = государство). На местах начались явные перегибы, как, например, упомянутый мной на Фейсбуке эпизод с камнем на Раковском шоссе: я считаю, что этот кусок породы, обнесенный забором, с табличкой о его археологической ценности, просто глупо украшать какими-то цветными фигурками. Что касается того, почему люди фотографируют - вопрос, конечно, спорный. Но если бы все это воспринимали как милое и красивое начинание, не было бы ТАКОГО количества стеба над этими соломенными колоссами на by_trash. Вы почитайте комменты - и там, и здесь, и на ФБ: преобладает возмущенно-ошарашенная интонация...

Імя:: Вавёрка
05.10.2011 12:09
Ды ладна, ёсць яшчэ больш круты плакацік - http://www.zaxad.com/zachem-aistyi-ukrali-gosudarstvennyiy-flag/
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
05.10.2011 12:34
Мне пасьля гэтага тэкста юзеры сацсетак пачалі адмыслова кідаць усё дзікунства, якое бачылі апошнім часам у рэкляме. Самае моцнае з таго, што прыйшло - плякат антыСНІД з motto - "Изменяй" ды фоткай прыгожай дзяўчынкі. Выглядае як заклік :)

Імя:: Максiм Горад:: Менск
06.10.2011 01:34
Зрэшты, даволi слушны артыкул:)

Цiкава, што я таксама сфатаграфаваў той самы плакат пра падаткi - ен знаходзiцца ззаду аўтобуснага прыпынку каля крамы "Акiян" - я ўвогуле збiраю такiя рэчы, каб калi-небудзь гадоў праз 20 паспрабаваць зразумець, ШТО Ж гэта было.

Пра iнапланетнiкаў - добрае i прыгожае параўнанне, але я лiчу, што ўсе адбываецца значна прасцей. Зло, як заўседы, банальна (здаецца, Бродскi прамовiў). Хутчэй за ўсе, што есць некi такi заказ на "нешта сацыяльнае" - дык увогуле нармальны мастак не будзе мараць рукi аб гэткi брыд - проста таму, што ен мае занадта добры густ ды ўвогуле не грае ў такiя гульнi.

Што застаецца? Аддаць тую "працу" якому-небудзь невуку з правiнцыi, якой толькi i ведае пра горад, што "у iм трамваi ездяць i водку можна купiць у любым магазiне" - узровень мыслення ў гэтым мастацкiм экзерсiсе як раз такi. Што адбываецца далей? Далей работу "прымае" гэтак званая "камiсiя" з такiх самых невукаў - проста таму, што людзi з нармальным густам не вытрывалi бы там i тыдня - i якая-небудзь велiкаўзростная цетухна "дае дабро" на той малюнак.

Яшчэ пазней тая цетухна робiць сповед свайму шэфу, што "работа выканата" - а па факту яна выканана - так как есць плакат.

Зрэшты, я кажу аб тым, што цяжка вызначыць каго-небудзь аднаго больш вiнаватага - тут кожны зрабiў трошачкi зла за жменьку грошай - а ў вынiку атрымалася дрэнная праца, гэткае напластаванае глупства, што наурад цi змясцiлася ў адным-двух чалавеках - ад самой iдэi да яе мастацкага ўвасаблення.