Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд Партыі БНФ пераабраў Янукевіча і зацьвердзіў умовы ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах

абноўлена

10 верасьня ў Менску прайшоў зьезд Партыі БНФ. Дэлегаты пераабаралі Аляксея Янукевіча на пасаду старшыні партыі. Ягонымі намесьнікамі сталі Рыгор Кастусёў, Ігар Лялькоў, Алесь Стральцоў.

Зьезд таксама зацьвердзіў сьпіс умоваў, пры якіх Партыя БНФ будзе ўдзельнічаць у палямэнцкіх выбарах.



"Свабода" вяла відэатрансьляцыю з залі, а таксама сачыла за падзеямі ў рэжыме рэальнага часу.


20.20 Зьезд Партыі БНФ завершыў працу гімнам "Мы выйдзем шчыльным радамі".

20.10 Падведзеныя вынікі галасаваньня, па ўмовах для ўдзелу ў выбарах
  • найбольшы рэйтынг атрымалі тры ўмовы: вызваленне ўсіх палітвязьняў
  • зьмены ў Выбарчы кодэкс
  • адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта.

Рыгор Кастусёў, Іраг Лялькоў і Алесь Стральцоў абраныя намесьнікамі старшыні партыі БНФ: "за" – 106, "супраць" – 12.

У рэвізійную камісіў абраныя Ўладзімер Лабковіч, Алег Карбалевіч і Павал Батуеў.

Кастусёў, Лялькоў і Стральцоў таксама сталі намесьнікамі старшыні грамадзкага аб'яднаньнья БНФ. А Лабковіч, Карбалевіч і Батуеў увайшлі у рэвізійную камісію.


19.10 Абвешчаны перапынак. Ідзе таемнае галасаваньне па кандыдатурах намесьнікаў старшыні партыі, па складу рэвізійнкай камісіі і ўмовах ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Бюлэтэнь для галасаваньня


19.02 Зьезд фармальна праводзіць паседжаньне і ў фармаце грамадзкай арганізацыі БНФ, зацьвярджае Янукевіча і сташнынём арганізацыі БНФ і яе Сойм у тым жа складзе, што і ў партыі БНФ.

18.38 Янукевіч просіць зьезд абраць ягонымі намесьнікамі Рыгора Кастусёва, Ігара Лялькова, Алеся Стральцова.

18.35 Зьезд БНФ абраў новы склад Сойму. У Сойт увайшла 51 асоба. Сярод іншых у склад Сойму патрапіў Вячаслаў Сіўчык, выключаны з партыі папярэднім кіраўніцтвам.

18.30 Старшыня падліковай камісіі Зьміцер Дрыгайла падвёў вынікі падліку галасоў: "за" Янукевіча – 135, супраць – 18. Янукевіч афіцыйна стаў старшынём Партыі БНФ.

18.25 Зьезд прыняў рэзалюцыю "Расейскі імпэрыялізм – галоўная пагроза беларускай незалежнасьці", а таксама рэзалюцыю "Адукаццыя на грунце нацыянальных каштоўнасьцяў – аснова дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі".

18.13 Зьезд прыняў заявы з патрабаваньнем неадкладна вызваліць палітвязьняў і дапамагчы ім з рэабілітацыяй, з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў, якія на думку партыі, зьяўляюцца выйсьцем і з эканамічнага крызісу.

18.06 Янукевіч заявіў прысутным у залі, што на сайце "Свабоды" ўжо ёсьць вынікі галасаваньня. "А тут вынікаў яшчэ няма", – адзначыў ён.

17.58 Сябры падліковай камісіі паведамілі вынікі галасаваньня. 132 – "за", 18 – "супраць". 1 бюлетэнь сапсаваны. Аляксей Янукевіч абраны старшынём Партыі БНФ.

17.58 Мальчык: БНФ павінна ставіць пытаньні актуальныя для насельніцтва Беларусі

17.52 Хрыстафор Жаляпаў: "Ня веру ў дыялёгі і круглы стол. Як і вы ўсе тут. У бліжэйшай будучыні такога ня будзе".

17.50 Юрась Губарэвіч: "Людзі стаміліся, людзі ня вераць уладзе, але не гатовыя падтрымаць беларускую апазыцыю. Гэта поле для нашай працы".

17.30

Інтэрвію Аляксея Янукевіча Валеру Каліноўскаму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00


Каліноўскі: Аляксею, зьезд вылучыў толькі вас на пасаду старшыні партыі. Чаму няма альтэрнатывы?

Янукевіч: Я думаю, гэта аб'ектыўны вынік той сытуацыі, у якой знаходзяцца ўсе дэмакратычныя сілы, усё незалежнае грамадзтва пасьля 19 сьнежня. На гэтым этапе мы павінны максымальна кансалідаваць свае сілы і не імкнуцца ініцыяваць нейкія штучныя дыскусіі і рэалізоўваць свае амбіцыі. Мы ўсе высілкі павінны скіраваць на адстойваньне нашых каштоўнасьцяў. Я думаю, што ў гэтым палягае асноўная прычына, таму што людзей зь лідэрскімі здольнасьцямі ў партыі заўсёды хапала і хапае сёньня.

Каліноўскі: Ці ёсьць на зьезьдзе тыя людзі, якія на пачатку гэтага году заявілі пра выхад з партыі?

Янукевіч: Зь ліку тых людзей, якія рабілі тады заявы, нікога сёньня на зьезьдзе няма. Тут ёсьць людзі, якія былі названыя некаторымі інфармацыйнымі парталамі ў ліку тых, хто выйшаў з партыі. Насамрэч некаторыя зь людзей, што былі ў тым сьпісе, тут сёньня ёсьць. І ёсьць прадстаўнікі ў тым ліку структураў, якія на мінулым зьезьдзе адкрыта падтрымлівалі іншы курс, іншае кіраўніцтва. Я вельмі цешуся з гэтай прычыны.

Каліноўскі: А чым адметны ваш курс?

Янукевіч: Наш курс адметны перадусім тым, што гэта быў курс на значна большую самастойнасьць і самадастатковасьць Партыі БНФ. Гэта выразілася ня толькі ў вылучэньні свайго партыйнага кандыдата, але і ў фармаваньні нашай фронтаўскай праграмы для перадвыбарчай плятформы, для тых кампаніяў, якія мы праводзілі. Гэта таксама курс на вяртаньне ў грамадзтва, вяртаньне да сацыяльна-эканамічных тэмаў. Тут аўтарэфэрэндум можа лічыцца самай яскравай кампаніяй. Гэта яшчэ й курс на гуртаваньне ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў. На цяперашні момант нельга сказаць, што мы ў гэтым дасягнулі посьпеху, аднак, я думаю, што працу ў гэтым кірунку мы абавязкова будзем працягваць.

Каліноўскі: У сваім справаздачным выступе на зьезьдзе вы назвалі Партыю БНФ партыяй рэгіёнаў. Ці насамрэч у партыі такія слабыя пазыцыі ў Менску, як вы зазначалі?

Янукевіч: У партыі, і гэта аб'ектыўна, слабейшыя пазыцыі ў Менску, чым у іншых дэмакратычных арганізацыяў. Аднак, на маю думку, у большай ступені гэтую назву – партыя рэгіёнаў – мы можам ужыць таму, што якраз рэгіянальныя структуры ў нас прадстаўленыя раўнамерна па ўсёй краіне і сапраўды мы валодаем такім унікальным патэнцыялам для сёньняшняй палітычнай сцэны, калі казаць пра разгалінаванасьць рэгіянальных структураў і іхную дзеяздольнасьць.

Каліноўскі: Адзін з пунктаў парадку дня вашага зьезду – абмеркаваньне магчымага ўдзелу ў будучых парлямэнцкіх выбарах. Якая вашая пазыцыя ў гэтым пытаньні?

Янукевіч: Мы павінны рыхтавацца да гэтых выбараў, і было б добра, калі б мы здолелі дамагчыся рэалізацыі тых умоваў, на якіх мы маглі б лічыць для сябе магчымым удзельнічаць у гэтых выбарах. Я думаю, гэтымі ўмовамі, хутчэй за ўсё, будзе вызваленьне палітычных вязьняў, зьмены ў выбарчым заканадаўстве, доступ незалежных сродкаў масавай інфармацыі да ўсіх каналаў распаўсюду і магчымасьць дзейнічаць для незалежных мэдыяў. Калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, а мне б хацелася, каб яны былі выкананыя, я лічу, што мы абавязкова павінны ўдзельнічаць у выбарах шляхам вылучэньня сваіх кандыдатаў.

17.12 Зьезд аднавіў працу.

Янукевіч: Любое супрацоўніцтва, любы дыялёг з уладамі можа быць падтрыманы ў выпадку вызваленьня палітвязьняў і палітычнай лібэралізацыі. З гэтым зьвязаны і магчымы ўдзел у парлямэнцкіх выбарах, таму канчатковага рашэньня пра ўдзел быць ня можа.

Будучыя нашыя пляны на бліжэйшы пэрыяд мы павінны вызначыцца з асобамі, якія стануць у рэгіёнах лідэрамі і кандыдатамі, альбо будуць узначальваць кампанію байкоту.

Мы павінныя зрабіць асноўны акцэнт на сацыяльна-эканамічную сытуацыю.

Ідзе падлік бюлетэняў

16.00 Пачалося таемнае галасаваньне за кандыдатуру старшыні ПБНФ. Паседжаньне працягнецца прыкладна а 17-й гадзіне.

Аляксей Янукевіч галасуе на безальтэрнатыўных выбарах



Агульны здымак дэлегатаў зьезду перад пачаткам патаемнага галасаваньня

15.35 З прамовай кандыдата на старшыню партыі выступае Аляксей Янукевіч.

Янукевіч абяцае працягваць курс, які быў ухвалены на зьезьдзе. Ён кажа, што эканамічны крызіс стварыў унікальную сытуацыю ў Беларусі, і БНФ мусьці вызначыць сваю працу у звязку з гэтым крызісам і рабіць сацыяльна-эканамічныя кампаніі, даводзіць, што прапаноўвае Партыя БНФ.

Янукевіч абяцае аднавіць працу БНФ у рамках БНБ, узмацніць унутрыпартыйнае будаўніцтва, адладзіць выканаўчую структуру ў Менску, а таксама займацца пошукам рэсурсаў на дзейнасьць партыі.

Адказваючы на пытаньні, Янукевіч паведаміў, што зьбіраецца прапанаваць у намесьнікі Рыгора Кастусёва, Ігара Лялькова, якія ўжо былі яго намесьнікамі, а таксама Аляксандра Стральцова.


15.17 Янукевіч агучвае кандыдатуры ў Сойм партыі ў складзе 51 чалавека. Вячаслава Сіўчыка аднавілі ў БНФ, скасаваўшы рашэньне Сойму 2001 года, якім яго выключылі. Сіўчыка прапанавалі ў новы склад Сойм.


15.07 Сяргей Мальчык узяў самаадвод: "На гэтым зьезьдзе я такіх амбіцыяў ня маю. На наступным – можа і буду".

Мальчык падтрымаў Янукевіча.


15.05 Рыгор Кастусёў прапанаваў вылучыць на пасаду старшыні партыі Аляксея Янукевіча. З залі прапанавалі Сяргея Мальчыка.

14.30 Зьезд пераходзіць да абраньня старшыні партыі і Сойму.

14.19 Большасьць дэлегатаў (98) за зьмены статута. Супраць – 57, устрымалася 18. Зьмены ў статут прымаюцца.

13.45 Дэлегаты разглядаюць зьмены ў статут партыі: Каб адна асоба не займала пасаду старшыні больш за 2 тэрміны запар; тэрмін кадэнцыі павялічыць да 3 гадоў.

Ідзе дыскусія: адны “за”, іншыя “супраць”. Некаторыя дэлегаты зазначаюць, што хочуць паказаць прыклад уладам: кіраваць ня болей за 2 тэрміны.


13.44 Галасаваннем дэлегаты зацьвердзілі задавальняючую ацэнку дзейнасьці кіраўніцтва ПБНФ.


13.35 Янукевіч, падсумоўваючы дыскусію, зноў вярнуўся да пытаньня пра раскол. Ён заявіў, што цяпер пра гэта казаць недарэчна, ніякая іншая група не стварылася. "Калі нешта ў іх атрымаецца зь Беларускім рухам, Дай Бог, у нас будзе яшчэ адзін саюзьнік", – заявіў ён.

"У людзей з цягам часу апускаюцца рукі. Гэта працэс аб'ектыўны. БНФ – гэта апазыцыйная партыя, калі ў яе ўступаюць, то гэта стварае праблемы ў дыктатарскай краіне. Гэта бяда любой апазыцыйнай партыі. Але наша праца слушная, калі ў нас будзе вера, у нас будзе і перамога", – заявіў Янукевіч.


13.30 Рыгор Кастусёў падусмовае і адказвае на пытаньні: "Мы маглі б лепш спрацаваць на выбарах, але з 1994 года мы не бралі самастойны ўдзел… Не зрабіў убок ад нашай праграмы ніводнага кроку. Партыя БНФ ішла на выбары як абаронца нацыянальных інтарэсаў, нележнасьці. Таму даводзілася рэагаваць на пэўныя выпады".

Адносна таго,што некаторыя ветэраны партыі сыйшлі – "нечага зь сябе рабіць пакрыўджаных хлопчыкаў".

"Многія людзі, якія былі ў партыі, сароміліся пазначаць сваю пасаду пад артыкулам у мэдыях".


13.28 Віталь Радаўня: "Гэтыя прэзыдэнцкія выбары мяне пераканалі, што ўсё было зроблена дакладана і правільна, людзі пабачылі іншых кандыдатаў." Дэбаты завершаныя.


13.13 Аляксей Чарняеў: "Які сэнс мела вылучэньне кандыдата ПБНФ на выбарах? Дзеля рэйтынгу. Мы мелі праграму мінімум для гэтага вылучэньня. Мы мусілі вярнуць Партыю БНФ у палітычнае поле. Гэта праграма-мінімум была выкананая. Кастусёў гэта выканаў на 110%. Праца яго павінна быць ацэнена станоўча.

Аднак мы не атрымалі мэдыйнага асьвятленьня, якое атрымалі іншыя кандыдаты.

З крытыкай на адрас мінулай кампаніі не магу пагадзіцца – зроблена болей, чым можна было чакаць.

Аляксей Чарняеў

Абяцаньне кіраўніцтва было спыніць унутраную варажнечу. І калі група сяброў партыі выходзіць па-за межы, то альбо партыя спыняе існаваньне, альбо гэтыя людзі сыходзяць. Сытуацыя залагоджвалася да апошняга. Шкадую, што няма людзей, якія былі тварам партыі доўгі час. Людзі сыйшлі, бо яны маюць свае палітычныя амбіцыі і праекты. Немагчыма быць каханым пад прымусам".


13.03 Барыс Вырвіч: "Вэтэраны, як пакрыўджаныя хлопчыкі, пакінулі партыю… Наша кіраўніцтва заваліла пошук сродкаў і працу з друкаванымі выданьнямі, заваліла партыйны сайт".

12.57 Сяргей Мальчык з Гародні: "Ня ныйце, ня так усё дрэнна, як вы адчуваеце... Мы абмяркоўваем дзейнасьць арганізацыі, у якой былі складаныя часы, ад нас адыйшла менская гарадзкая арганізацыя, апошні раз такое было ў 1999 годзе. Кіраўніцтва партыі ў вельмі цяжкіх умовах выцягнулі партыю і зарэгістравалі свайго кандыдата. У гэтых умовах лепш наўрад ці было б".



12.55 Вадзім Саранчукоў: "У нашых умовах працу партыі можна ацэньваць станоўча... Выдатны вынік прэзыдэнцкай камапніі…. Мы працуем ня горш за ўсіх. Наша арганізацыя павіна стаць мадэльлю дзяржавы, якую мы хочам бачыць".



12.48 Дэлегат Юры Радзімоўскі скрытыкаваў Кастусёва за тое, што той, калі быў кандыдатам на прэзыдэнта, крытыкаваў іншых апазыцыйных кандыдатаў – Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава.

Прапанаваў вылучыць на пасаду старшыні БНФ гарадзенскага актывіста БНФ Сяргея Мальчыка.


12.39 Выступае Сяргей Гіркін: "Становішча ў партыі пакідае жадаць лепшага... Дзякуючы БНФ, Беларусь атрымала незалежнасьць... Сярод партыйцаў адсутнічае адзінства і партыйная дысцыпліна... Прапаную плаціць складкі 2% ад заробку".


Допыты, арышты штрафы, згубіў сям'ю і свой бізнэс.. і гэта вынік сяброўства ў партыі
12.30 Дэлегат Алесь Васьковіч прызнаў, што партыйцы застаюцца абыякавымі да дзейнасьці партыі. "Я ў партыі 14 гадоў. Допыты, арышты штрафы, згубіў сям'ю і свой бізнэс. Такіх прыкладаў шмат, і гэта вынік сяброўства ў партыі. Чым партыя дапамагла? Кожны застаецца адзін на адзін з праблемамі, якія нам стварае ўлада. Мы не можам абараніць адзін аднаго".

Васьковіч прызнаў, што рэйтынг БНФ моцна ўпаў, многія маладыя ня ведаюць, што гэта такое. "А гэта партыя, якая калісьці лічылася самай уплывовай. Крызіс падарваў рэйтынг уладаў, але колькасьць сябраў партыі не расьце... Сэрца кроўю абліваецца, калі бачыш, што робіцца з Народным фронтам".

Васьковіч заявіў, што зьбіраецца вылучацца на старшыню партыі.


12.25 Васіль Раманаў з Гомеля вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні.

"Пытаньне фармаваньня сойму – бальшыня прозьвішчаў у раздадзеным праекце не гавораць нічога…. Мінус кіраўніцтву – гэта раскол партыі. Прыходзіць новы старшыня і ўсё кіраўніцтва пад яго... Фармаваньне сойму зьнізу гэтую сытуацыю выправіць... Няма спрэчак – няма разьвіцьця.... Нармальна, калі ёсьць фракцыі".

Некаторыя з раскольнікаў былі натроеныя супраць любога дыялёгу
12.14 Адказваючы на пытаньне дэлегатаў, ці не шкадуеце пра страту аўтарытэтных сябраў партыі, Януковіч заявіў: "Так, шкадую, але магчымасьці пазьбегнуць канфлікрту не было. Некаторыя з раскольнікаў былі натроеныя супраць любога дыялёгу, а ўспрымалі нас не як легімтымнае кіраўніцтва партыі, а як нейкіх стаўленнікаў Мілінкевіча і Макея. Тыя асобы, зважаючы на аўтарытэт мінулага кіраўніцтва, сыйшлі з партыі. Ужо цяпер вяртаюцца да актыўнай дзейнасьці".

Дэлегат спытаў Кастусёва, чым патлумачыць, што па ягонай справе не адбыўся суд? Касусёў адказаў: "Не лічу сябе вінаватым, як не лічу вінаватымі асуджаных за 19 сьнежня. Ніякіх амаральных учынкаў я не рабіў, пакаянных лістоў не пісаў".

Кастусёў: "У рэгіёнах і Саньнікава лічылі бэнээфаўцам, і Някляева. Рэвалюцыйная сытуацыя ў Беларусі не за гарамі, і мы павінны быць да яе гатовыя".

Ініцыятыўная група БНФ на зубах здолела сабраць мінімальна патрэбую колькасьць подпісаў
11.55 Намесьнік старшыні партыі Ігар Лялькоў у справаздачным выступе абцяў быць больш крытычным, чым папярэднія выступоўцы:

"Мінулыя 2 гады – гэты быў не росквіт нашай партыі, партыя не змагла вярнуць давер у грамадзтве, якім валодала на пачатку свайго існваньня. Прычыны – рэпрэсіі антыбеларускага рэжыму".

Да мінусаў Лялькоў аднёс тое, што толькі 122 чалавекі пацьвердзілі свой удзел у ініцыятыўнай групе па аўтамабільным рэфрэрэндуме. "Тое, што яе не зарэгістравалі, можа, выратавала нас ад большай паразы".

Няўдалым Лялькоў назваў досьвед удзелу ў мясцовых выбарах, толькі 172 сябра вырашылі ўдзельнічаць у выбарах, скарыстацца больш вольнай магчымасьцю камунікаваць з насельнітвам – "гэта сьведчанье дэмаралізацыі ў партыі".

Таксама да мінусаў Лялькоў аднёс тое, што "нашая ініцыятыўная група БНФ на зубах здолела сабраць мінімальна патрэбую колькасьць подпісаў для рэгістрацыі кандадата і мелі найменшую колькасьць подпісаў".

"Галоўная прычына апатыі – цяжкае фінасавае становішча партыі, хранічнае безграшоўе. Я не лічу, што для партыі ўсё згублена, пэрспэктывы для разьвіцця партыі ёсьць".


11.38 Выступае Рыгор Кастусёў:

Тры этапы ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Першы - фармаваньне ініцыятыўнай групы. Давялося рэфармаваць саму партыю, бо некаторыя прынялі рашэньне працаваць у камапніях ішых кандыдатаў. Людзі ведалі, што за працу на выбарах яны не атрымаюць ні капейкі.

Другі этап – збор подпісаў 32 гарадах. Удалося сабраць подпісы і зарэгістраваць кандыдата.

Трэці этап – агітацыя. Распаўсюджана 800 000 улётак.

Узьнялі на ўзровень пытаньне аб захаваьні незалежнасьці Беларусі, пытаньне адраджэньня беларускай мовы і культуры, нацыянальнай сымболікі.
На пярэднім пляне - Рыгор Кастусёў

Пры сёньняшнім рэжыме для нас палёгкі ня будзе.

Мы павінны абмеркаваць пляны на пэрспэктву. Асноўнае пытаньне – пра фармат ўдзелу ці не ўдзелу ў парлямэнцкай выбарчай кампаніі.

Удзельнікі папярэдняй кампаніі - у турмах. Мы паванны прымаць да ўвагі і пазыцыю саюзьнікаў.


11.37 Выступае кіраўнік мандатнай камісіі Ўладзімер Лабковіч.
Дэлегатаў абрана 208 , удзельнічае ў зьезьдзе 168. "Зьезд правамоцны", – паведаміў Лабковіч.

Лабковіч заявіў, што гэтым выступам сканчае сваю дзейнасьць у кіраўніцтве Партыі БНФ. Янукевіч падязкаваў яму з шматгадовую працу.


11.12 Са справаздачай выступае старшыня партыі Аляксей Янукевіч:

"2 гады з часу мінулага зьезду былі напоўненыя драматычнымі падзеямі, мы мусілі адказваць на шматлікія выклікі часу. Невялікая частка мінулага кіраўніцтва не здолела прыняць вынікі зьезду і некалькі месяцаў вялі дэструктыўную парцу. Мы стараліся не зьвяртаць увагі на гэта, але калі паўстала пагроза юрыдычнаму статусу БНФ, вылучэньня кандадата на выбарах, нам давялося прымаць няпростыя арганізацыйныя рашэньні. Я і сёння перакананы ў слушнасьці тых рашэнняў. Гэты крок ня быў прыемным, але быў неабходным. Мушу прызнаць, што ініцыятыва Беларускага незалежніцкага блёку апынулася ў тупіку, і БНБ спыніў сваю працу".

Янукевіч абяцае рэанімаваць БНБ.

Аляксей Янукевіч паабяцаў гаварыць не пра працэсы, а пра вынікі працы

"Кампанія аўтамабільнага рэфэрэндуму істотна спрычынілася да большай прывабнасьці іміджу БНФ сярод людзей. Наведвальнасьць сайту ў часе гэтай кампаніі вырасла ў 50 разоў".

Янукевіч ставіць партыі ў плюс тое, што ўлады падоўшжылі тэрмін дзеяньня нізкіх мыта на аўтамабілі, і многія беларусы змаглі сабе прывезьці нармальныя аўто па нізкіх коштах.

Абраньне кандыдатам у прэзыдэнты ад БНФ Рыгора Кастусёва Янукевіч ацаніў пазытыўна: "Праца яго была самаахвярная, ён з годнасюць ўсё гэтыя выпрабаваньні прайшоў, я ганаруся што ён быў нашым партыйным кандадатам. Гэта быўт наш посьпех".

"Упершыню за 16 гадоў мы мелі свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Калякін на адной з сустрэчаў у замежнай амбасадзе заявіў, што яму давядзецца галасаваць за Кастусёва, бо толькі ягоная ўлётка была дастаўленая ў ягоную кватэру", -- паведаміў Янукевіч.

Гаворачы пра Плошчу і рэпрэсіі, Янукевіч зазначыў, што БНФ актыўна ўключыўся ў кампанію салідарнасці, у выніку чаго страціў сядзібу.

Янукевіч зняпраўдзіў, што БНФ здаў сядзібу без бою, заявіў, што змагаліся за сядзібу ў судах, ладзілі начныя дзяжурствы, а ўрэшце знайшлі новы офіс.

Асноўным мінуса свайго кіраўніцтва Янукевіч назваў:
  • не здолелі ў Менску наладзіць эфэктыўную выканаўчую структуру, што адбівалася на эфэктыўнасьці ўсёй працы
  • няма прэсавага сакратара
  • сайт партыі абнаўляецца рэдка
  • няма стабільнасьці у матэрыяльным забесьпячэнні дзейнасьці партыі ("Мы ня маем тых рэсурсаў, якія неабходна было б мець для дзейнасьці партыі").
  • адсутнасьць эфэктыўнай менскай арганізацыі партыі. (“У выніку БНФ застаецца партыяй рэгіёнаў, – прызнаў Янукевіч).


11.00 Кіраўніцтва БНФ зладзіла відэасправаздачу пра сваю дзейнасьць за два гады. Гэта 10-хвілінны ролік:
  • пра ініцыятыву аўтамабільнага рэфэрэндума
  • пра ўдзелу БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах
  • пра падзеі на Плошчы 19 сьнежня
  • пра збор сродкаў для рэпрэсаваных.


10.50 Выступае сустрашыня стваранай Партыі БХД Аляксей Шэін: "БНФ – аргаізацыя далёка нечужая. 20 гадоў незалежнасьці былі гадамі стратаў і набыткаў. Гэта час упушчаных магчымасьцяў, час забраны рэжымам. Здабыткі – народ атрымаў прышчэпку ад дыктатуры. Мы маем незалежнасьць як безумоўную каштоўнасьць, якую падтрымлівае бальшыня народу. Трэба навучыцца дэмакратычным партыям праваць разам. Праблемы – ня толькі прабемы дыктатуры, дэпапуляцыя, выміраньне людзей. Гэта два плады аднаго дрэва,бездухоўнасьці. Намважныя палітычныя зьмены, але і рэвалюцыя духу".


10.45 Першым ад гасьцей выступіў кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька: "Мы прайгралі ўсе тактычныя бітвы беларускаму рэжыму, але мы выйгралі стратэгічную бітву – за незалежнасьць Беларусі. Мы гаварылі пра рынкавыя рэформы і эўрапейскія каштоўнасьці, гэтыя парасткі прабіваюцца. Насьпеў час да палітычнага ўльтыматуму Лукашэнку сыйсьсці. Тое, што адбываецца ў эканоміцы, гэта шок без тэрапіі. Адказныя ня ўрад і не парлямэнт, а толькі Лукашэнка".


10.45 На прапанову Янукевіча дэлегаты ўшанавалі памяць беларускіх спартоўцаў, якія днямі загінулі ў авіякатастрофе ў Расеі.

Хвіліна маўчаньня

10.40 Зьезд пачаўся гімнам «Магутны Божа».
Дэлегаты зьезду

10.30 Рэгістрацыя дэлегатаў працягваецца, некаторыя спазьняюцца. "Кворум нарэшце даяжджае", – сказаў кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч. Ён папрасіў займаць месцы ў залі.

10.15 Паводле раскладу, паседжаньне зьезду павінна было пачацца а 10-й. Але адкрыцьцё зьезду затрымлвіаецца.

9.50 Дэлегатам раздаюць праекты рэзалюцыяў "Беларуская адукацыя на беларускай мове – аснова дзяржаўнай незалежнасці” і “Расейскі імпэрыялізм – галоўная пагроза незалежнасці Беларусі”. Таксама раздаюць праект заявы "Выйсьце з эканамічнага крызісу немагчыма без дэмакратычных рэформаў".

У праекце заявы «Расейскі імпэрыялізм – галоўная пагроза незалежнасці Беларусі» гаворыцца: «Вялікая ступень адказнасці за злачынствы цяперашняга беларускага рэжыму ляжыць на кіраўніцтве Расеі... Удзел у гэтак званых інтэграцыйных працэсах на пасьлясавецкай прасторы наўпрост супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і таму абсалютнай неабходнасцю ёсьць спыненьне ўдзелу нашай краіны у СНД, "саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі", Мытным саюзе, а асабліва ў АДКБ».

Спыненьне палітычных рэпрэсіяў ёсьць прынцыповай умовай для пачатку любых формаў дыялёгу
З праекту рэзалюцыі "Беларуская адукацыя на беларускай мове – аснова дзяржаўнай незалежнасці”: "Беларуская адукацыя на беларускай мове – аснова дзяржаўнай незалежнасці. У Беларусі сёньня на беларускай мове навучаецца менш за 20% вучняў,прычым у сталіцы гэтая лічба складае 2%. Зьніжэньне колькасьці беларускамоўных школ у краіне і зьніжэньне колькасьці вучняў, якія навучаюцца па-беларуску ,відавочна, абумоўлена дзяржаўнай палітыкай у галіне адукацыі.... ПБНФ гатовая ўзяць удзел у распрацоўцы новых праграмаў нацыянальнай адукацыі» – напісана

"ПБНФ заклікае дзеючае палітычнае кіраўніцтва краіны прызнаць памылковасць сваёй эканамічнай і палітычнай дактрыны адмовіцца ад недзеяздольных эканамічных канцэпцыяў, якія паставілі беларускую дзяржаву на мяжу існаваньня і добраахвотна сысці ў адстаўку”, – гаворыцца ў заяве пра выйсьце з эканамічнага крызісу.

"Партыя БНФ сьцьвярджае, што спыненьне палітычных рэпрэсіяў ёсьць прынцыповай умовай для пачатку любых формаў дыялёгу паміж дэмакратычнымі сіламі і дзеючым рэжымам" , – напісана ў праекце заявы "Патрабуем неадкладнага вызваленьня і поўнай рэабілітацыі палітычынх вязьняў".


9.45 У фае падпісаваюць паручальніцтвы за вызваленьне праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Заклік падпісацца за зьвяноленнага праваабаронцу Алеся Бяляцкага

У залі, дзе пройдзе зьезд, на сцэне вывешаны бел-чыровна-белы сьцяг памерам 8 на 16 мэтраў. Гэта ўпершыню.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў першым заняў месца ў прэзыдыўме

9.00 Пачалася рэгістрацыя дэлегатаў зьезду.

На зьезд абрана 208 дэлегатаў

Сярод іншага ў парадку дня:
  • справаздача кіраўніцтва Партыі БНФ;
  • унясеньне зьменаў у Статут Партыі БНФ;
  • абраньне старшыні Партыі БНФ, Сойму Партыі БНФ;
  • абмеркаваньне дзейнасьці Партыі БНФ на наступны пэрыяд і магчымасьці ўдзелу ў выбарах.

Уваход у будынак ДК МТЗ, дзе адбываецца зьезд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG