Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Мікіты Ліхавіда: "У любым выпадку – гэта першая ластаўка"


Алена Ліхавід
Алена Ліхавід
Маці асуджанага за Плошчу Мікіты Ліхавіда Алена гэтак пракамэнтавала зьвесткі пра памілаваньне 9 палітвязьняў.

"Ня ведаю імёнаў тых, каго вызваляць, але перакананая, што гэта будуць першыя вызваленыя, але не апошнія. Гэта першая ластаўка. Сытуацыя сасьпела да таго, каб вызваліць ўсіх палітвязьняў, а ня толькі тых, хто папрасіў пра гэта асабіста Лукашэнку. Мой Мікіта сярод першай хвалі вызваленых наўрад ці будзе. Ва ўсякім разе ён не пісаў такога прашэньня, мяркуючы па ягоным апошнім лісьце, дзе ён напісаў, што не гандлюе сваім імем і годнасьцю. І адвакат пра вызваленьне нічога ня ведае, я толькі што з ёй размаўляла. Калі б вызвалялі Мікіту, ёй бы маглі паведаміць... Але я не асуджаю і тых, хто напісаў – яны усё роўна невінаватыя. Вось вы мне пазванілі ў момант, калі я на пошце, пасылаю бандэроль Мікалаю Статкевічу, у якога заўтра дзень народзінаў. Мяркую, яму гэтая навіна будзе вельмі прыемная, што пачалі вызваляць. Значыць, хоць крыху пазьней, але і такіх як ён вызваляць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG