Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАПЦ перадала дапамогу дзецям-інвалідам


1 жніўня дэлегацыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы перадала невялікую гуманітарную дапамогу Журавіцкаму дому-інтэрнату для дзяцей з псыхафізычнымі адхіленьнямі, які знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці.

Дырэктар азнаёміла гасьцей з вялікай гаспадаркай дому-інтэрнату, у якім стала знаходзіцца каля 300 дзяцей-інвалідаў. У актавай зале інтэрнату Ўладыка Сьвятаслаў, айцец Леанід Акаловіч і двое вернікаў рэлігійнае Суполкі Сьв. Эўфрасіньні Полацкае ў Менску разам з прысутнымі адслужылі Малебен за выздараўленьне хворых, пасьля якога была перададзена невялічкая дапамога, грошы на якую сабрала царква Сьв. Кірылы Тураўскага г. Таронта ў Канадзе. Пасьля чаго дзеці паказалі кароткі канцэрт гасьцям і пэрсаналу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG