Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: удзельнікаў “маўклівай” акцыі выклікаюць у КДБ


Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёньня, 26 ліпеня, а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезьлі позву на працу, яму патрэбна зьявіцца ў КДБ заўтра, 27 ліпеня.

Абодва хлопцы ў мінулую сераду знаходзіліся ў цэнтры Ліды падчас “маўклівай” акцыі. Удзельнікаў было ўсяго каля 10 чалавек. Яны папросту сядзелі на лаўках і размаўлялі, у далоні ніхто не пляскаў.

Пасьля таго, як астатнія разышліся, хлопцы яшчэ працягвалі сядзець і размаўляць. Да іх падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакумэнты, спраўдзілі іх, перапісалі дадзеныя і адышлі. А сёньня хлопцы атрымалі позвы ў КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG