Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Süddeutsche Zeitung пра беларускія маўклівыя дэманстрацыі


Беларуская апазыцыя выпрабавала новы мэтад пратэсту і жорстка за гэта паплацілася – піша нямецкае выданьне.

У Беларусі, дзе рэжым, які ідзе на дно, агрэсіўна душыць любую спробу дэмакратызацыі, флэшмоб стаў асновай культуры пратэсту, але ён, аднак, зьяўляецца надзвычай рызыкоўным мерапрыемствам.

Праціўнікі рэжыму, дамовіўшыся загадзя ў Сеціве, сустракаюцца па серадах ў цэнтры сталіцы і маўчаць, пляскаюць у далоні або ўключаюць званкі мабільных тэлефонаў. Як правіла, іх арыштоўваюць на працягу некалькіх хвілін, нягледзячы на тое, што яны не абвяшчаюць палітычных лёзунгаў.

На Захадзе на такое грамадзянскае непадпарадкаваньне глядзяць адначасова з захапленьнем і аптымізмам: «апазыцыя дзейнічае крэатыўна, зьвяртаючы на сябе ўвагу, магчыма, ёй удасца падарваць уладу Лукашэнкі". Аднак хутчэй за ўсё, гэтага не адбудзецца, бо часта пратэставаць выходзіць ўсяго пару соцень чалавек, якія рызыкуюць свабодай і будучыняй. Але для большасьці ў Беларусі дыктатар па-ранейшаму зьяўляецца гарантам парадку і стабільнасьці ў краіне.

Эўразьвяз асуджае ўрад Лукашэнкі, аднак не ў змозе паўплываць на яго. Дэмакратычныя партыі Беларусі выпалі з палітычнага працэсу, іх лідэры знаходзяцца за кратамі або пакінулі краіну. Расея ж аказвае на Менск ўплыў як крэдытор, эканамічны партнэр і чалец мытнага саюзу. Масква як каршун кружыць над сваім маленькім суседам і чакае, калі яго пачнуць распрадаваць. У той жа час у Крамлі зацікаўленыя ў стабільнасьці Беларусі, дзе кіруе хай нават слабы і залежны, але рашучы прэзыдэнт. У Расеі няма дэмакратыі. І калі ўзьнікнуць сумневы, яна паклапаціцца аб тым, каб і ў Беларусі яе пакуль не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG