Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двайны тэракт у Нарвэгіі. Больш за 90 загіблых

абноўлена

Паводле апошніх зьвестак, 85 асобаў сталі ахвярамі нарвежца, які ў пятніцу адкрыў стральбу ў моладзевым лягеры кіруючай Працоўнай партыі непадалёк ад Осьлё.

Нарвэская паліцыя заявіла, што выбух у цэнтры Осьлё быў тэрарыстычным актам.

Як перадае агенцтва Reuters са спасылкай на паліцыю, яшчэ дзясяткі чалавек атрымалі раненьні. Кіраўнік нарвэскай паліцыі Эйстэйн Мэланд папярэдзіў, што некаторыя пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане, і таму колькасьць ахвяраў можа павялічыцца.Усяго ў лягеры знаходзіліся каля 700 чалавек.

Андэрс Бэрынг Брэйвік

Мясцовыя СМІ назвалі імя нападніка. Гэта Андэрс Бэрынг Брэйвік, 32 гадоў, грамадзянін Нарвэгіі. Паліцыя ўжо правяла першы допыт і ператрус у ягонай кватэры.

Нарвежскі тэлеканал NRK паказаў ягоныя фатаграфіі. Паводле дадзеных іншага канала, ТV2, ён звязаны з ультраправымі арганізацыямі і валодаў дзьвюма зарэгістраванымі адзінкамі агнястрэльнай зброі.

Масавае забойства ў маладзёвым лягеры каля Осла
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:32 0:00



Паводле існуючых дадзеных, ён прыплыў на выспу на пароме, сабраў вакол сябе групу маладых людзей, сказаўшы, што павінен зрабіць аб'яву ў сувязі з выбухам у Осьлё, які адбыўся некалькі гадзін перад гэтым, і раптам адкрыў стральбу. Насельнікі лягеру пачалі разьбягацца і хавацца сярод дрэваў і кустоў, а некаторыя кінуліся ў мора.



Раней у пятніцу адбыўся выбух каля комплексу урадавых будынкаў у цэнтры Осьлё, дзе разьмяшчаюцца канцылярыя прэм'ер-міністра, а таксама міністэрствы энэргетыкі, прамысловасьці і юстыцыі. Ахвярамі выбуху, паводле паліцыі, сталі сем чалавек, больш за 19 былі параненыя. Прэм'ер-міністар Нарвэгіі, лідэр Працоўнай партыі Енс Стoльтэнбэрг, і іншыя чыноўнікі не пацярпелі.

Улады заявілі, што страляніна ў моладзевым лягеры "безь ніякіх сумневаў" зьвязаная з выбухам у цэнтры сталіцы. Афіцыйна адказнасьць за тэракт пакуль на сябе ніхто ня ўзяў.

Неназваныч прадстаўнік паліцыі прыватна паведаміў агенцтву Associated Press, што «не выглядае, каб падазраваны быў неяк зьвязаны зь міжнародным тэрарызмам» і што гэта больш падобна на дзеяньні вар'ята.

Паліцыя таксама паведаміла, што агляд яго хатняга кампутара дае падставы меркаваць, што падазраваны - «хрысьціянскі фундамэнталіст» з праваэкстрэмісцкім ухілам.

Прэм'ер-міністар Стольтэнбэрг паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі пра існаваньне ў Нарвэгіі праваэкстрэмісцкіх груповак:

«У параўнаньні зь іншымі краінамі, я б не сказаў, што ў нас у Нарвэгіі ёсьць праблемы з правымі экстрэмістамі, але ў нас ёсьць пэўныя групы, мы іх адсочваем, і наша паліцыя ў курсе, што ў нас ёсьць праваэкстрэмісцкія групоўкі або прынамсі было нешта ў гэтым родзе ў Нарвэгіі».

Аднак ён сказаў, што справа паліцыі выявіць наколькі падазраваны быў зьвязаны з такімі групоўкамі і ці з гэтым былі неяк зьвязаныя матывы ягоных дзеяньняў у пятніцу.

Масавае забойства ў Нарвэгіі – найбольшы тэракт у Заходняй Эўропе пасьля выбухаў у цягніках у Мадрыдзе ў 2004 годзе, калі загінуў 191 чалавек.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG