Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух ля рэзыдэнцыі прэм'ера Нарвэгіі


Осла, выбух 22 ліпеня 2011
Осла, выбух 22 ліпеня 2011
У цэнтры сталіцы Нарвэгіі Осла адбыўся моцны выбух. Некалькі чалавек параненыя. Паведамляецца пра сямёх забітых.

Выбуховай хваляй выбітыя шыбы ў 17-павярховым будынку ўраду, у тым ліку і ў офісе прэм'ер-міністра. Сам Енс Столтэнберг не пацярпеў.

Побач з рэзыдэнцыяй прэм'ер-міністра знаходзіцца будынак рэдакцыі галоўнага таблоіда "Вэрдэнс Ганг", зь яго таксама эвакуяваныя людзі.

У пацярпелым раёне сканцэнтраваныя міністэрствы і іншыя ўрадавыя ўстановы, але цяпер у Нарвэгіі сэзон адпачынкаў, і многія офісы былі напаўпустымі.

Паводле некаторых дадзеных, пацярпела каля 8 чалавек, ёсьць забітыя. Прычына выбуху пакуль невядомая. У паліцыі не выключаюць, што закладзена яшчэ некалькі выбуховых прыстасаваньняў, якія пакуль ня знойдзеныя.

Таксама сёньня ў маладзёвым летніку Утоя, непадалёку ад Осла, чалавек, апрануты ў паліцэйскую унформу распачаў страляніну. Мясцовая прэса паведамляе пра некалькі забітых. У паліцыі пакуль зьвесткі аб забітых у летніку не пацьвярджаюць, але заяўляюць, што гэты інцыдэнт і выбух у сталіцы - хутчэй за ўсё зьвязаныя паміж сабой.

Дагэтуль СМІ паведамлялі, што ў Нарвэгіі няма тэрарыстычных арганізацыяў.

Осла: выбух ля ўрадавага будынку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:35 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG