Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія тэлегледачы прынялі Лукашэнку за Гітлера


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Нямецкія выданьні напісалі пра кур’ёз, які здарыўся на тэлеканале ZDF, падчас вяшчаньня на тэрыторыі фэдэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Працяглы час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадар з выявай беларускага прэзыдэнта на парадзе 3 ліпеня. Абураныя гледачы званілі ў рэдакцыю і пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера.

Прэсавы сакратар ZDF патлумачыў непаразуменьне праблемамі з электрычнасьцю — упала напружаньне. Адказны прадстаўнік тэлеканалу папрасіў у гледачоў прабачэньня за тэхнічныя непаладкі.

Стоп-кадр глядзіце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG