чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 03:42

Праграмы / 100 адрасоў Свабоды

“Cто адрасоў свабоды”

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла чарговая кніга — «Cто адрасоў свабоды» Вячаслава Ракіцкага. Кніга ахоплівае 30-гадовы пэрыяд: ад пачатку 1980-х гадоў да сьнежня 2010 году. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў чацьвер 30 чэрвеня а 18.00 у сядзібе БНФ на вуліцы Машэрава (былой Варвашэні), 8. Сардэчна запрашаем!

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Ў МЕНСКУ


Скобла: «Сто адрасоў свабоды» — неацэнны дапаможнік для краязнаўцаў і чыноўнікаў"

Данута Бічэль: "Вячаслаў Ракіцкі ўзаконіў адрасы свабоды"

Падарожная кніга, як у Скарыны

Геаграфія будучыні

Гэта — падручнік геаграфіі змаганьня


Прапануем вашай увазе прадмову да кнігі дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука і пасьляслоўе аўтара Вячаслава Ракіцкага.

101-ы адрас


Увесну 2009-га мы сядзелі за круглым сталом у тэлестудыі Радыё Свабода ў Празе і абмяркоўвалі галоўныя тэмы тыдня, у ліку якіх быў ліст на блянку ЖРЭА з патрабаваньнем да арандатараў вызваліць памяшканьне на менскай вуліцы Варвашэні, 8, дзе пад бел-чырвона-белымі сьцягамі над уваходам месьцілася сядзіба БНФ, верагодна, самае свабоднае беларускае месца за ўвесь час існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусі, і я спытаўся ва ўдзельніка той перадачы Вячаслава Ракіцкага — ці павесяць там калі-небудзь мэмарыяльную шыльду і дзе яшчэ, з пункту гледжаньня сучаснай гісторыі, варта было б павесіць, — і вось праз два гады карпатлівых пошукаў, працяглых спрэчак і нечаканых удакладненьняў вы трымаеце ў руках ягоны адказ на гэтае пытаньне.

Адказ поўны, але сьпіс не завершаны. Вы самі можаце яго працягнуць.

І 101-ы адрас — гэта тое месца, дзе вы цяпер разгарнулі
гэтую кнігу.

Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода



Беларусь, якая не на каленях


Гісторыя Беларусі налічвае сотні гадоў змаганьня за свабоду. У гэтай кнізе — толькі яе найноўшы пэрыяд, сучасьнікамі і ўдзельнікамі якога мы самі зьяўляемся: ад 1980-га, ад першых акцыяў беларускіх іншадумцаў да масавага выступу супраць дыктатуры 19 сьнежня 2010 году.

Адрасы свабоды — гэта вуліцы й плошчы гарадоў, дзе адбываліся мітынгі, дэманстрацыі, маршы, пікеты. Гэта — офісы грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, кватэры дэмакратычных актывістаў, рэдакцыі незалежных мэдыяў. Таксама гэта турмы, міліцэйскія пастарункі, суды, дзе свабода сутыкаецца зь несвабодаю.

Радыё Свабода абвясьціла конкурс — дзе варта павесіць шыльду свабоды? — і слухачы дасылалі прапановы. Прынцыпы адбору адрасоў, дзе панавала свабода, былі ляканічныя: падзеі павінны быць завершаныя, а факты паддавацца праверцы.

Затым мы з групай экспэртаў, у якую ўвайшлі актыўныя ўдзельнікі й дасьледнікі нацыянальна-дэмакратычнага руху Ўладзімер Арлоў, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Аляксандар Лукашук, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Харэўскі, а таксама Сяргей Навумчык, выбралі сто, як нам падалося, ключавых адрасоў за 30 гадоў змаганьня. Экспэртам, а таксама журналістам Алесю Асіпцову, Сяргею Астраўцову, Алене Сьцяпанавай і Антону Тарасу, якія дапамаглі ў пошуку і ўдакладненьні фактаў, запісах сьведчаньняў, мая асаблівая падзяка.

Сто кароткіх эсэ, якія я напісаў, гучалі цягам ста дзён у ранішнім эфіры Радыё Свабода. Цяпер яны — пад адной вокладкай.

Тэкст для шыльдаў гатовы.

Вячаслаў Ракіцкі,
Радыё Свабода




Раскрыць 100 адрасоў свабоды на ўвесь экран.

УСЕ ПЕРАДАЧЫ ЦЫКЛЮ

100 АДРАСОЎ СВАБОДЫ. КОНКУРС

ВЯЧАСЛАЎ РАКІЦКІ. МАЕ 10 АДРАСОЎ СВАБОДЫ
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Viktar Горад:: Mensk
02.07.2011 12:42
Вялікі дзякуй аўтару! Чытаю з захапленьнем! Гэтую кнігу трэба ня толькі на сталы чынушаў ды ідэолагаў пакласьці, але і ў школе ў абавязковую праграму ўключыць у будучыні. Тут атмасфэра сапраўднай Беларусі з годнымі беларусамі!

Імя:: Аляксей Горад:: Менск
02.07.2011 17:50
Калі ласка, напішыце, дзе можна купіць/замовіць гэтую цудоўную кнігу??
Адказаць

Імя:: Viktar Горад:: Mensk
03.07.2011 01:31
У кнігарне "Логвінаў" павінна быць, дакладна не скажу, дадзеную кнігу атрымаў на прэзэнтацыі, але ў названай кнігарне набываў неаднаразова кнігі "Бібліятэкі Свабоды". Можна ім патэлефанаваць - 290 63 06.
Відэа