чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:24

Палітыка

Білі брутальна, па нагах, па руках, разьбілі камэру

Алег Грузьдзіловіч
x
Алег Грузьдзіловіч

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле паведамленьняў удзельнікаў акцыі ў інтэрнэце, сярод затрыманых і зьбітых – 19 журналістаў, у тым ліку карэспандэнт “Свабоды” Алег Грузьдзіловіч. У пачатку дзявятай гадзіны вечара мы дазваніліся да Алега ў міліцэйскі аўтобус, дзе ён знаходзіўся пасьля затрыманьня.

Абламейка: Алег, як з вамі абыходзіліся падчас затрыманьня, дзе вы цяпер знаходзіцеся?

Грузьдзіловіч: Зараз знаходжуся ў аўтобусе, большасьць міліцыянтаў адсюль выйшла на ўсякія заданьні -- мяркуючы зь перамоваў па рацыі, кідаюцца то ў адно месца, то ў другое, то на плошчу Свабоды, то куды ў іншае месца. Некага яны затрымліваюць, прыводзяць сюды, але калі затрымліваюць, то вельмі брутальна. Білі па нагах, па руках, вось я бяз тапка зараз. Павялі, кінулі на падлогу, білі, зьбівалі, лаяліся матам.
 
Абламейка: Такім чынам, ніхто не зьвяртаў увагу на тое, што вы -- журналіст, вас проста зьбілі падчас затрыманьня?
 
Грузьдзіловіч: Так, зьбілі, я крычаў. Кіраваў гэтым усім сам палкоўнік Яўсееў. Толькі што мне ў вакно перадалі тапак мой: знайшлі тапак, які пры затрыманьні зьнік. Сам палкоўнік Яўсееў выбіў у мяне камэру, зламаў мікрафон і загадаў двум міліцыянтам мяне зацягнуць. Я адмовіўся ісьці. Тады мяне проста чацьвёра ўзялі за рукі, за ногі і панесьлі ў аўтобус. Я быў першы, фактычна, затрыманы. Тое што, “я журналіст” крычаў, і крычаў “Дапамажыце”, ніяк ня дзейнічала, не спыняла іх.
 
Абламейка: Якія ў вас пашкоджаньні, як вы сябе адчуваеце?
 
Грузьдзіловіч: Ну, пашкоджаньняў вялікіх няма. Ужо зараз я сябе нармальна адчуваю, але на падлозе давялося паляжаць, пад ботамі міліцэйскімі давялося пабыць. Тут у нас ужо карэспандэнт БелаПАН затрыманы, яшчэ чатыры чалавекі. Двух зь іх калі заводзілі, проста вялі, зьбіваючы, у аўтобус, а потым ужо ў самім аўтобусе -- больш-менш нармальна. Спачатку нам не дазвалялі сесьці на лаўкі, трымалі ў праходзе, зараз ужо дазволілі сесьці нармальна. У прынцыпе, тут ужо ідзе размова паміж затрыманымі і міліцыянтамі. Ідзе размова, калі гэта ўсё скончыцца і колькі трэба, каб выйшла людзей, каб гэта ўсё закончылася. Самі міліцыянты кажуць: “Вось калі, як у 91-ым годзе, выйдзе сто тысяч рабацяг, тады гэта закончыцца, а пакуль мы мусім таксама выконваць загады”.
 
Абламейка: Як вы ацэньваеце агулам тое, што адбылося на плошчы? Колькі было людзей? Як паводзілі сябе ўлады, гарадзкое кіраўніцтва?
 
Грузьдзіловіч: Мяркуючы па тым, што адбылося пазьней, пасьля майго затрыманьня, і тое, што я ўбачыў, як яно адбылося, я зараз зрабіў выснову, што міліцыя атрымала загад брутальна спыніць такога кшталту мірныя акцыі, каб запужаць людзей, бо напярэдадні, калі мы ўзгадаем, быў загад Куляшову. Яму Лукашэнка сказаў, што “яшчэ раз дазволіш такую акцыю і, пэўна, апынесься без пагонаў”, таму ён проста аддаў загад сваім падначаленым ня стрымлівацца ні ў чым. І яны так дзейнічалі. Тое, як мяне затрымалі, якраз пра гэта сьведчыць. Я стаяў каля гэтага плоціка жалезнага і проста здымаў. Падышоў адзін міліцыянт, сказаў, каб я адышоў, не замінаў людзям. Я наадварот сказаў, што я стаяў не на дарозе людзей, калі я адыду, то якраз буду замінаць. І ў гэты момант ён мяне адпіхнуў, і тут падбег палкоўнік Яўсееў, і пачалася вось гэта бойка. Забралі, зламалі камэру, і мяне павялі. То бок яны адразу былі нацэленыя на тое, каб пры найменшай пагрозе, што здымаюць, яны людзей забіраюць, журналістаў. Такі быў, відаць, загад: лавіць людзей, каб не было ніякай карцінкі. Першае патрабаваньне тым, хто затрыманы, каго прыводзяць у аўтобус, гэта сьцерці з тэлефонаў усё, што было запісана: відэа, фота, -- усё сьцерці. Вось мне зараз ужо загадваюць спыніць размову. Я мушу спыніць зараз размову, таму што...

А палове на дзясятую вечара Алег Грузьдзіловіч быў вызвалены зь міліцыі.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

Гутарка з Алегам Грузьдзіловічас, 22 чэрвеня 2011 году
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Хороший немец Горад:: Минск-Менск
22.06.2011 22:49
Ну так вот!Против Груздиловича при свидетелях совершено преступление!Подайте на Евсеева в суд!Создайте прецендент.Юристы "Свободы" Вам помогут выполнить все процедуры.А то..отпустили без составления протокола,спасибо за это.

Імя:: калега
22.06.2011 23:08
Алег, трымайся!

Імя:: марфлот з вамі!
23.06.2011 00:38
Даражэнькі Алег!
Трымайцеся!
Мы вельмі Вас любім і дзякуем за ўсё!
Хутка пераможам ;)

Імя:: Aркадзь Горад:: Менск
23.06.2011 05:18
Зимне-весеннее обострение плавно перетекло в летнее.

Імя:: azhbeta
23.06.2011 08:52
A u grodno chto nichoga ne bylo?

Імя:: Ананім
23.06.2011 09:27
В колонке ,, Суды за пошчу" смотрю на снимок, на котором три откормленных бугая напали на одного и как настоящие живодеры, вывернули руки и в жуткой позе волокут, как настоящего преступника.
Это типичное преступление против инакомыслящего человека. Права этого несчастного, явно нарушены. Так жестоко обращаться с людьми при задержании, эти бугаи не имют ни какого права без суда и следствия. Так что очень сочувствую всем, с кем, за их смелость, так жестоко обращаются эти отморозки (не иначе, как нанятые диктатором-Лукашенко) и откормленные на скрытой, по всей вероятности, базе. Возможно даже не на территории Беларуси а, допустим, в России или ещё где-нибудь подальше (Венесуэла к примеру и т.д. ) Где очень много безработных, у которых за деньги, не будет ни какой жалости к белорусам. Галина.

Імя:: Данвер Горад:: Мiнск
23.06.2011 10:14
СПЫНIМ ЛУКА-ФАШЫЗМ!

Імя:: АРТ
23.06.2011 10:52
можа и пасьля гэтага мы убачым лукашэнку на БТ, як ён будзе адкрыта пагражаць зьнишчыць наш народ?! Няужо сёньня няма силы, здольнай спыниць фашызм? Лукашэнка павинен быць неадкладна арыштаваны.

Імя:: HS Горад:: Mahiliou
23.06.2011 11:42
Дарагі Алег!.. Ты ў нас найлепшы прафесіянал, твой голас вядомы тысячам і тысячам грамадзянаў краіны. Ты вядзеш ці не самую цяжкую (у маральным плане -- таксама) рубрыку на "Свабодзе"... Прымі, калі ласка, гэтыя словы падтрымкі і падзякі!.. Але і беражыся іншым часам, бо супраць цябе -- не палкоўнікі, а "палкоўнікі" у двукосьсі (ды яны, хто з рэжымам, усе ў двукосьсі). А там дзе " " " -- там цемра, мрак, баязлівасць, фанабэрыя, хамства. Вось і варта іх апярэджваць хоць на крок, не дастаўляючы ім іхнай пачварнай радасці ад здзеку над чыёйсь-ці прыстойнасцю, годнасцю, высакародствам. Абдымаю цябе!

Імя:: люты
23.06.2011 13:19
Трэба падаваць у суд,павінны быць піьмовыя пасведчаньні на халуёў рэжымаВядома.што Яўсеева апраўдаюць,але ж на гэтым ня скончыцца, ён будзе сядзець на лаве падсудных з сваімі падзельнікамі. Наша ПЕРАМОГА на перадзе!Трымайцеся Алег Грузьділовіч!

Імя:: woop Горад:: слуцак
23.06.2011 22:45
Алег! слухаем усёй сям*ей вашыя рыпартажы. Здароу*я вам ды усяго самага найлепшага. Не трапляйцеся болей. шнуруйце добра абутак. чакаем этэру з вашым удзелам!!