Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заробак будаўніка — 1 000 000 рублёў, а ўпрочках — $1000

Сёньня Аляксандар Лукашэнка зноў прыгразіў беларускім гастарбайтэрам, што ў Беларусі іх прымусяць стоадсоткава аплочваць усе камунальныя паслугі, а таксама і мэдычнае абслугоўваньне.

Паводле зьвестак Беларускага статыстычнага камітэту, за час эканамічнага крызісу ў краіне страцілі працу каля 600 тысяч чалавек, прыкладна 200 тысяч з гэтых працаздольных грамадзян зьехалі за апошнія тры месяцы на заробкі ў суседнія краіны. Наймацнейшы адток кадраў — у будаўнічай галіне. Як правіла, выяжджаюць найбольш кваліфікаваныя майстры.

Сёньня тэму "Гастарбайтэры ў часе эканамічнага крызісу" дасьледавалі рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".

ГОМЕЛЬШЧЫНА


Першая задача дзяржавы — даць людзям зарабіць

На Гомельшчыне афіцыйная статыстыка ня бачыць звыш 100 тысяч чалавек, якія нідзе не працуюць і лічацца эканамічна неактыўнымі. Насамрэч шмат хто зь іх езьдзіць на заробкі ў суседнія краіны — Расею, Польшчу, Украіну.

Адам Варанец
Былы добрускі настаўнік вышэйшай катэгорыі Адам Варанец, якога ў свой час вымусілі сысьці са школы з прычыны грамадзкай дзейнасьці, змушаны быў ехаць у Польшчу, каб там зарабляць на існаваньне, на падтрымку сям’і. Працаваў там на будоўлі прыватных дамоў, пакуль не надышоў пэнсійны ўзрост.

Да патрабаваньня аплачваць камунальныя й мэдычныя паслугі цалкам ён ставіцца скептычна:

Гэта чарговае глупства.
"Гэта чарговае глупства. Я думаю, што наш урад ня бачыць выйсьця й кідаецца ў крайнасьці. Я працаваў у Польшчы легальна, сплачваў там падаткі. І сюды ж прывозіў валюту, і гэта была падтрымка нашай дзяржавы й нашай эканомікі. Так і кожны беларус, і гэтым эканоміка ўмацоўвалася. Я ведаю, што і ў іншых краінах, жыхары якіх працуюць за мяжой, яны прысылаюць валюту сваім, і гэта спрыяе эканоміцы".

Гастарбайтэры, якія езьдзяць на заробкі за мяжу, лічаць, што найпершая задача дзяржавы — даць людзям зарабіць у сябе на месцы і каб гэты заробак быў больш-менш дастатковы для нармальнага жыцьця.

Васіль Гулай
Грамадзкі актывіст з Рэчыцы Васіль Гулай звыш дзесяці гадоў працаваў на нафтавых промыслах Расеі, пасьля таго, як яго звольнілі зь беларускай тампанажнай канторы нібыта за парушэньне працоўнага распарадку. Кажа, што за гады працы ў суседняй дзяржаве ні разу ня быў на бальнічным. Сваімі грашыма, якія перадаваў сям’і, ён падтрымліваў беларускіх вытворцаў. Беларускіх прадуктаў туды не вазіў, бо на поўначы Расеі прадукты былі таньнейшыя. І на заробкі паехаў да суседзяў зусім ня дзеля прыхамаці:

Не ад добрага жыцьця мы туды паехалі. Мы ж тут нават не лічыліся беспрацоўнымі.
"Не ад добрага жыцьця туды паехалі, а таму, што тут нічога не заробіш. Ну, быў бы я тут беспрацоўным — дапамогу цягнуў бы ад дзяржавы. А так жа мы нават не лічыліся беспрацоўнымі. Зь іншага боку, не працуючы нідзе, я маю права на камуналку, на мэдыцыну. А калі я працую ў Расеі, я ўжо ня маю права ні на камуналку, ні на мэдыцыну. Дзе лёгіка? Абсурд!".

Яшчэ адзін грамадзкі актывіст з Рэчыцы, Аляксандар Касьцючэнка, які скончыў тэхнікум і мае некалькі спэцыяльнасьцяў, ужо восем гадоў ня можа ўладкавацца на працу дома. Выяжджаў на заробкі ў Польшчу:

Аляксандар Касьцючэнка

Няхай бы Рыгоравіч задумаўся над тым, што людзі, якіх ён называе "летунамі", практычна інвэстуюць у крызісную эканоміку Беларусі.
"Няхай бы Рыгоравіч задумаўся над тым, што будаўнікі, якія езьдзяць на працу ў Расею, Польшчу, — яны практычна інвэстуюць у беларускую дзяржаву. Яны прывозяць сюды валюту і расплочваюцца за ЖКГ. Яму трэба здымаць шапку й дзякаваць ім, што яны езьдзяць і зарабляюць грошы".

ВІЦЕБШЧЫНА


Спадар Яўген — жыхар Воршы, але працуе ў Расеі. Пачуўшы выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што беларусы, якія працуюць у замежжы, — гэта "летуны", якія мусяць на 100 адсоткаў аплачваць мэдычнае забесьпячэньне, а іхнія сем’і — камунальныя паслугі, нагадвае пра міжурадавае пагадненьне ад 1995 году. Яго падпісваў сам Аляксандар Лукашэнка.

Словы Лукашэнкі — гэта агонія нейкая: ужо ня ведае, дзе толькі ўзяць грошы!
"Ён кажа, што яны там жывуць і працуюць. Дык жывуць і працуюць як нашы грамадзяне — хто працуе ў Расеі больш за 183 дні, то ты — рэзыдэнт і плаціш у Расеі 13% падатку. Потым, каб тут не плаціць, людзі адтуль прывозяць даведку. Таму ўсё, што ён казаў, — гэта агонія нейкая: ужо ня ведае, дзе толькі ўзяць грошы! А калі хто нелегальна лазьні там будуе ў Падмаскоўі — дык як ты яго вылічыш?".

Як у мястэчку Барань шукалі гастарбайтэраў

Аказваецца, вылічыць можна. Прынамсі, у мястэчку Барань, што пад Воршай, ужо спрабавалі гэта рабіць, распавядае будаўнік спадар Валянцін:

"Яшчэ да выбараў міліцыя па кватэрах хадзіла, пыталіся, хто дзе працуе. Па нашым доме — дакладна хадзілі. Яшчэ, распавядалі, прымушаюць старшыняў жыльлёвых каапэратываў сьпісы здаваць, хто дзе працуе. Гэта ўжо пасьля выбараў было. Але — як змогуць давесьці, што я працую ў Расеі? Можа, я ў госьці паехаў. Ды ці мала куды я паехаў! Калі на Кіпр, да прыкладу, — таксама 100% плаціць? Я ж ня думаю, што ўжо катаваць будуць: "Дзе быў?" — да такога, думаю, ня дойдзе…".

"На радзіме працаваць няма дзе"

Каб паехаць на Кіпр, будаўнікі-нелегалы нават ня мараць. Яны ледзьве зводзяць канцы з канцамі, каб утрымліваць сям’ю на тыя расейскія заробкі. Бо на радзіме і працаваць няма дзе, працягвае суразмоўца:

"У Барані з кожнага дому чалавек па 10 дакладна езьдзяць… Вось паглядзіце: у мяне двое дзяцей. Адна вучыцца ў ВНУ, платна. Другі зараз будзе паступаць — значыць, зноў плаці! Плюс камунальныя паслугі, плюс крэдыт. Апранаемся прасьцей, гэта ўжо так. Свой гарод, бульба, астатняе… На раскошу не хапае — машыну ня купіш нават з такім заробкам!".

Спадар Валянцін дзівіцца: якія ў кіраўніцтва дзяржавы могуць быць прэтэнзіі, калі будаўнікі вязуць у Беларусь валюту — расейскія рублі? Мяняюць іх на беларускія грошы, якія потым нясуць у тутэйшыя крамы. І пры гэтым не патрабуюць ні годных заробкаў, ні нават працоўнага месца…

Але на ўсялякі выпадак, нібыта прадчуваючы праблемы, падчас мінулага перапісу насельніцтва будаўнікі прасілі жонак не казаць, што яны працуюць у Расеі. Распавядае спадар Віктар:

Мужы жонак папярэджвалі, каб ні ў якім выпадку не казалі, што яны працуюць у Расеі.
"Мужы жонкам казалі, каб ні ў якім выпадку не казалі, што працуюць у Маскве. Рэальны факт: жонка парушыла забарону, распавяла… А калі муж прыехаў, быў вялікі сямейны скандал! Маўляў, як ты магла, у мяне цяпер будуць праблемы… Гэта значыць, людзі баяцца, адчуваюць, што ня проста так вылічваюць, распытваюць — і заўжды думаюць пра горшае!".

МАГІЛЁЎШЧЫНА


У Маскве працуюць тысячы гастарбайтэраў зь беларускага рэгіёну

На Магілёўшчыне гастарбайтэраў, якія рэгулярна выяжджаюць у Расею на заробкі, тысячы. У асноўным гэта спэцыялісты будаўнічага профілю. На радзіме іх штомесячныя заробкі крыху большыя за мільён рублёў — упрочках жа зарабіць можна больш за тысячу даляраў.

Найбольш адчувальны адток працоўнай сілы — ва ўсходніх раёнах Магілёўшчыны. Адсюль будаўнікі выяжджаюць цэлымі сямейнымі групамі.

"Палова Краснапольля сядзіць у Маскве ўжо гадоў шэсьць-сем, яшчэ й да крызісу. Усе на Расею пруць. А цяпер, відаць, трэба будзе ўвесь Краснапольскі раён закрываць. У Магілёве поўны завал. У Менску поўны завал у будаўніцтве. Ніхто ня ведае, што заўтра будзе. Нехта атрымлівае 1000 даляраў за месяц. Для Масквы гэта так — нармальна, без асаблівай напругі. А нехта атрымлівае й больш", — кажа жыхар райцэнтру Краснапольле Аляксандар.

Сын спадара Валера зь іншага райцэнтру, Хоцімску, два гады працуе ў Расеі. Як кажа бацька, сын паехаў туды адразу, як адслужыў у беларускім войску. Да службы рабіў у мясцовай камунальнай гаспадарцы:

Я падлічыў, што ў Маскве працуюць 1230 жыхароў беларускага райцэнтру Хоцімск.
"Зарабляў там 100 баксаў — гэта 350—400 тысяч рублёў. Там ён атрымлівае 55 тысяч расейскіх рублёў — гэта амаль дзьве тысячы баксаў. Працуе ён кранаўшчыком і грузчыкам на парфумэрнай вытворчасьці. Там працуе 32 чалавекі з Хоцімску. Я падлічыў, што агулам 1230 чалавек з Хоцімску працуюць у Расеі — 12 працэнтаў працаздольнага насельніцтва. Рабіць у нас няма чаго. Дай ім нармальную працу, годны заробак — людзі застануцца тут і нікуды не паедуць".

Пасьля пагрозаў Лукашэнкі, што зь беларускіх гастарбайтэраў будуць спаганяць сто працэнтаў аплаты за камунальнае і мэдычнае абслугоўваньне, размаўляць з прэсай на гэтую тэму адкрыта тыя адмаўляюцца. Вось як гэты жыхар Чэрыкава:

"Выбачайце, я далёкі ад палітыкі і не хачу ў яе лезьці. Гэта брудная справа. І наагул, усё астатняе без камэнтару".

У першым квартале 4000 чалавек ня мелі працы на сваіх прадпрыемствах

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на Магілёўшчыне ўзровень беспрацоўя складае менш за адзін працэнт — гэта 3800 чалавек. Статыстыкі пра схаванае беспрацоўе няма. У эканоміцы рэгіёну занятыя паўмільёна чалавек. 4 тысячы чалавек у першым квартале году былі ў вымушаным адпачынку альбо працавалі няпоўны працоўны дзень. Сярэднемесячны заробак у рэгіёне, паводле афіцыйнай статыстыкі, — 1320 тысяч рублёў.


Фотаконкурс «Дзе мае 500 даляраў?»


Фотаконкурс «Дзе мае $ 500?»

Фёдар - «Отличное качество»
1/26 Фёдар - «Отличное качество»
Яўген Здановіч, Горадня - «Ажыятаж на беларускі рубель», травень 2011-га.
2/26 Яўген Здановіч, Горадня - «Ажыятаж на беларускі рубель», травень 2011-га.
Юрась Сойка, Менск - На вуліцы Лугавой.
3/26 Юрась Сойка, Менск - На вуліцы Лугавой.
Аляксандар Калмыкоў, Берасьце - «Асартымэнт»
4/26 Аляксандар Калмыкоў, Берасьце - «Асартымэнт»
Зьміцер Голубеў, Магілёў - «Дзе ты, сьветлая будучыня?»
5/26 Зьміцер Голубеў, Магілёў - «Дзе ты, сьветлая будучыня?»
Зьміцер Голубеў, Магілёў - «Зарабіць на аптэку»
6/26 Зьміцер Голубеў, Магілёў - «Зарабіць на аптэку»
Ірына, Берасьце
7/26 Ірына, Берасьце
Андрэй Рабчык. Рудзенск, Пухавіцкі раён
8/26 Андрэй Рабчык. Рудзенск, Пухавіцкі раён
ЯМ, Менск - Пажылая жанчына крочыць за вясельнай кампаніяй. Яна спадзяецца сабраць і пазьней здаць пустыя пляшкі, якія звычайна пакідаюць пасьля сябе тыя, хто прыходіць адпачыць. Батанічны сад, чэрвень 2011.
9/26 ЯМ, Менск - Пажылая жанчына крочыць за вясельнай кампаніяй. Яна спадзяецца сабраць і пазьней здаць пустыя пляшкі, якія звычайна пакідаюць пасьля сябе тыя, хто прыходіць адпачыць. Батанічны сад, чэрвень 2011.
Mavriks - «Малако зьнікае»
10/26 Mavriks - «Малако зьнікае»
Паліна Масьлянкова, Менск. - «115 спосабаў разбагацець» па дарозе на Менск.
11/26 Паліна Масьлянкова, Менск. - «115 спосабаў разбагацець» па дарозе на Менск.
Зьміцер Макаўчык, Менск - «Выгадная пакупка»
12/26 Зьміцер Макаўчык, Менск - «Выгадная пакупка»
Зьміцер Ярмоленка, Магілеў - Аддзел зь зелянінай, ГЦ «Гіпа»
13/26 Зьміцер Ярмоленка, Магілеў - Аддзел зь зелянінай, ГЦ «Гіпа»
Ірына
14/26 Ірына
Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена». Толькі зэдлікі яшчэ ў свабодным продажы.
15/26 Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена». Толькі зэдлікі яшчэ ў свабодным продажы.
Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена».
16/26 Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена».
Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена».
17/26 Тацяна Смоткіна, Глыбокае - У краме гаспадарчых тавараў пустыя паліцы. Што засталося — з цэтлікамі «крэдыт» або «прададзена».
Зьміцер Бараноўскі - Дзяўчынка пад коўдрай і з кавай у руцэ ў чарзе ля абменьніка.
18/26 Зьміцер Бараноўскі - Дзяўчынка пад коўдрай і з кавай у руцэ ў чарзе ля абменьніка.
Мілана Харытонава - Вэтэраны ў чарзе ў абменнік сядзяць на прынесеных з дому зэдліках у холе адной зь берасцейскіх крамаў, дзе месьціцца пункт абмену валюты.
19/26 Мілана Харытонава - Вэтэраны ў чарзе ў абменнік сядзяць на прынесеных з дому зэдліках у холе адной зь берасцейскіх крамаў, дзе месьціцца пункт абмену валюты.
Адам Цёплы - Зачынены вось ужо як месяц абменьнік у Пінску.
20/26 Адам Цёплы - Зачынены вось ужо як месяц абменьнік у Пінску.
Андрусь, Менск - Крамы заваленыя «да столі». Абагравальнікамі. Летам.
21/26 Андрусь, Менск - Крамы заваленыя «да столі». Абагравальнікамі. Летам.
Адам Цёплы, Пінск - Тупікі
22/26 Адам Цёплы, Пінск - Тупікі
Юлія - «У бульбяной дзяржаве ў крызіс цяпер вось так адносяцца да бульбы»
23/26 Юлія - «У бульбяной дзяржаве ў крызіс цяпер вось так адносяцца да бульбы»
lie lie, Менск - «Часнык за паўсотні»
24/26 lie lie, Менск - «Часнык за паўсотні»
Юры Бондараў, Менск - «Старая зьбірае кветкі ля рынку „Экспабел“»
25/26 Юры Бондараў, Менск - «Старая зьбірае кветкі ля рынку „Экспабел“»
Сяргей Аржанцаў, Клімавічы - «У сярэдзіне траўня міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна паведаміла, што ў параўнаньні зь мінулым годам „колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных скарацілася“. Зусім натуральна, што ў зьвязку з гэтымі абнадзейлівымі тэндэнцыямі Клімавіцкі райвыканкам увесь травень не абнаўляў сьпіс вольных вакансіяў на сваім сайце. На 1 чэрвеня прапануюцца вакансіі ад 20 красавіка. Ну а пра стан справаў у раённым сэктары занятасьці насельніцтва можна меркаваць па ягонай шыльдзе».
26/26 Сяргей Аржанцаў, Клімавічы - «У сярэдзіне траўня міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна паведаміла, што ў параўнаньні зь мінулым годам „колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных скарацілася“. Зусім натуральна, што ў зьвязку з гэтымі абнадзейлівымі тэндэнцыямі Клімавіцкі райвыканкам увесь травень не абнаўляў сьпіс вольных вакансіяў на сваім сайце. На 1 чэрвеня прапануюцца вакансіі ад 20 красавіка. Ну а пра стан справаў у раённым сэктары занятасьці насельніцтва можна меркаваць па ягонай шыльдзе».
Previous slide
Next slide


Далучайцеся да ўдзелу!
XS
SM
MD
LG