Брытанскае выданьне Financial Times піша пра шанцы Беларусі выблытацца з эканамічнага крызісу. Прыводзіцца меркаваньне экспэрта, паводле якога дно крызісу ўжо пройдзенае і пачынаецца аздараўленьне беларускай эканомікі.
“Даходнасьць па дзяржаўных аблігацыях перавышае 11%, так што мы лічым, што Беларусь зьяўляецца адной з інвэстыцыйных магчымасьцяў на рынку. Надышоў час танна набываць актывы, пакуль нас ніхто не апярэдзіў”, – мяркуе Ўолтэр Малана з кампаніі BCP Securities.
Ён лічыць, што пасьля дэвальвацыі беларускага рубля на 36% у адносінах да даляра краіна заняла ўдалую пазыцыю. Дэвальвацыя зрабіла прамысловыя актывы, напрыклад, МАЗ, больш прывабнымі для патэнцыйных (магчыма, расейскіх) пакупнікоў. Беларусь таксама спадзяецца прадаць вытворчасьць калійных угнаеньняў “Беларуськалій” за 30 мільярдаў даляраў, што складае каля трох чвэрцяў ВУП краіны.
Малана адзначае, што Беларусь вядзе разумную гульню, шукаючы падтрымкі як з захаду, так і з усходу. Менск атрымаў крэдыт на суму 3 мільярдаў даляраў ад ЭўрАзЭС у абмен на эканамічныя рэформы, ён рыхтуе праграму прыватызацыі на 7,5 мільярдаў даляраў, а таксама просіць дапамогі ў МВФ на 8 мільярдаў даляраў.
Беларусі не пагражае немінучы дэфолт. Дэфіцыт бягучага рахунку павінен скараціцца ўдвая пасьля нядаўняй дэвальвацыі, і ў найбліжэйшыя два гады буйных выплат ня будзе. Большасьць мясцовых аналітыкаў чакаюць, што МВФ пойдзе на працяглую падтрымку, каб захаваць уплыў Захаду, – піша Ўолтэр Малана.
“Між тым кіраўнік місіі МВФ у Менску Крыс Джарвіс даў зразумець на гэтым тыдні, што Беларусь павінна зацьвердзіць праграму структурных рэформаў, перш чым зможа разьлічваць на якую-небудзь дапамогу”, – заўважае аўтар артыкулу ў FT Ян Ценскі.
Ён адзначае, што атрымаць новы пакет дапамогі ад МВФ Менску можа быць досыць складана, бо фонд ужо аднойчы апёкся на крэдытаваньні аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. $ 3,5 мільярды, якія Беларусь атрымала ад МВФ у 2009 годзе, дапамаглі выратаваньню эканомікі, але беларускі ўрад не правёў рэформаў, на якіх настойваў фонд.
Ценскі заўважае, што Эўразьвяз і ЗША таксама наўрад ці будуць мець вялікае жаданьне даваць Лукашэнку грошы без рэформаў, і нагадвае, што прэзыдэнт і іншыя афіцыйныя беларускія прадстаўнікі трапілі пад міжнародныя санкцыі за жорсткія рэпрэсіі супраць апазыцыі пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Інвэстарам, якія цяпер гатовыя працаваць у Беларусі, трэба быць гатовымі да высокіх рызык – таму, уласна, такія рынкі і называюцца рынкамі разьвіцьця – піша Ян Ценскі.

Большасьць мясцовых аналітыкаў чакаюць, што МВФ пойдзе на працяглую падтрымку, каб захаваць уплыў Захаду...
Малана адзначае, што Беларусь вядзе разумную гульню, шукаючы падтрымкі як з захаду, так і з усходу. Менск атрымаў крэдыт на суму 3 мільярдаў даляраў ад ЭўрАзЭС у абмен на эканамічныя рэформы, ён рыхтуе праграму прыватызацыі на 7,5 мільярдаў даляраў, а таксама просіць дапамогі ў МВФ на 8 мільярдаў даляраў.
Беларусі не пагражае немінучы дэфолт. Дэфіцыт бягучага рахунку павінен скараціцца ўдвая пасьля нядаўняй дэвальвацыі, і ў найбліжэйшыя два гады буйных выплат ня будзе. Большасьць мясцовых аналітыкаў чакаюць, што МВФ пойдзе на працяглую падтрымку, каб захаваць уплыў Захаду, – піша Ўолтэр Малана.
Атрымаць новы пакет дапамогі ад МВФ Менску можа быць досыць складана, бо фонд ужо аднойчы апёкся на крэдытаваньні аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі...