15 чэрвеня ў Горадні разглядаюць справу супраць актывіста Саюзу палякаў Ігара Банцара.
10.30 Ігар Банцар пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак. Пра гэта паведаміў адвакат Уладзімер Кісялевіч. Разгляд справы праходзіў у аддзяленьні міліцыі "Цэнтар" на вуліцы Гараднічанскай.
Ігар Банцар абвесьціў сухую галадоўку.
9.45 Судзьдзя Ленінскага раённага суду Стасюкевіч пачала разглядаць справа Банцара за зачыненымі дзьвярыма. Міліцыя не пусьціла паплечнікаў затрыманага ў пастарунак, патлумачыўшы, што гэта рэжымны аб’ект. Ігара Банцара абараняе адвакат Уладзімер Кісялевіч.
Банцара ўтрымліваюць у пастарунку міліцыі.
13 чэрвеня судзьдзя быў гатовы разглядзець справу ў пастарунку, аднак Банцар запатрабаваў адваката. Суд адклалі да раніцы 14-га.
Банцара затрымалі 14 чэрвеня, калі ў Горадні пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць журналіста Андрэя Пачобута. Банцара вінавацяць у дробным хуліганстве.

Судзьдзя Ксенія Стасюкевіч (справа) з сакратаркай суду накіроўваецца ў аддзяленьне міліцыі “Цэнтар” на вул. Гараднічанкай у Горадні