Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч: фота адтуль


"Удзячны лёсу за тое, што сядзеў разам з Аўтуховічам" — напісаў на Свабоду былы зьняволены Івацэвіцкай калёніі Зьміцер Каляда. Вязень, што нядаўна вызваліўся, даслаў таксама фота, зробленае тайна пранесеным ў зону мабільнікам. Гэта першае фота Мікалая Аўтуховіча, якое трапляе такім чынам на волю.


Падрабязнасьці і ліст Зьмітра – сёньняшняй перадачы Алены Струвэ “Свабода ў турмах”. Чытайце на сайце і слухайце ў эфіры а 19-й гадзіне (паўторы а 21-й і 23-й.)

Сярод тэмаў таксама:

Якія песьні сьпявае на шпацыры зьняволены Андрэй Пачобут?

"Выраз маіх вачэй робіцца страшны для супернікаў, і яны ня могуць глядзець мне ў твар" — з турэмнага ліставаньня 20-гадовага Фэлікса Дзяржынскага. Як з вопыту вязьня царскіх турмаў нарадзілася ідэя наладзіць тэрор ворагам рэвалюцыі.

Турма і здароўе: пра мэдычныя экспэрымэнты спэцслужбаў у сацыялістычных краінах. Канцэрагенныя лямпачкі, або як супрацоўнікі Штазі ператваралі ў сваіх вязьніцах здаровых людзей у безнадзейна хворых.
XS
SM
MD
LG