Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета — са Свабодай!


Шаноўныя сябры,

за апошняга паўгоду ў Радыё Свабода зьявіліся дзясяткі (а часам – сотні) тысячаў новых чытачоў, якіх цікавіла поўная і апэратыўная інфармацыя і аналіз палітычнага і эканамічнага крызісу, магчымасьць самім выказацца, паўдзельнічаць у дыскусіі.

Летам "Свабода" пачынае шэраг новых ініцыятываў, а таксама пазнаёміць новую аўдыторыю з самымі цікавымі перадачамі і праектамі свайго “залатога запасу”.

Новыя праекты:


  • Фотаконкурс “Дзе мае $500?” – дасылайце свае здымкі.
  • “Сто афарызмаў Свабоды” – разам складаем зборнік вялікіх беларускіх выказваньняў.
  • “Чэрвень з Быкавым” – палітзьняволеныя і іх блізкія чытаюць важныя для сябе старонкі клясыка беларускай літаратуры.
  • 1991-2011 – беларуская незалежнасьць і крах СССР: як гэта было.
  • “Oswald у Менску” – літаратурнае падарожжа па сьлядох амэрыканца ў сталіцы БССР у 1960-62 гг.



Летам пабачаць сьвет:


  • Кніга “Сто адрасоў свабоды”, аўтар Вячаслаў Ракіцкі.
  • Кніга “Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча”, аўтар Альгерд Бахарэвіч.
  • Дыск “Саўка ды Грышка. Першы год” – 50 сатырычных дуэтаў для аднаго, аўтар Лявон Вольскі.
  • Дыск “Галасы салідарнасьці” – сусьветныя лідэры і інтэлектуалы чытаюць імёны пацярпелых за дэмакратыю ў Беларусі.



Свае заўякі на атрыманьне гэтых выданьняў вы можаце дасылаць ужо цяпер.

Залаты архіў


— Штотыдзень – прадстаўленьне знакавай перадачы "Свабоды" мінулых гадоў.

І ўсё лета як заўсёды – навіны, эканамічныя і палітычныя рэпартажы, аналітыка і прагнозы, відэа, коміксы, галасы вуліцы і вашы камэнтары.

Не пакідайце "Свабоду", каб свабоды ня стала менш!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG