Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэквіем” ад Віктара Шалкевіча


“Requiem па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча — новая кніга сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”. Прэзэнтацыя мае адбыцца 20 сакавіка ў Горадні падчас беларускай дыктоўкі, пра гэта паведаміў выдавец Павал Мажэйка.

У кнізе, у якой сто старонак, аўтар апавядае аб рэчах, якія былі важныя ў ягоным жыцьці калісьці, але з часам сталі непатрэбныя: прыкладам, старая радыёла або віяланчэль. Выданьне ілюструюць два дзесяткі здымкаў з прыватнага альбому аўтара.

Віктар Шалкевіч — бард, тэатральны актор, які жыве ў Горадні. Летась у бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” выйшла першая яго кніга “Блюз Вясна” з тэкстамі песень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG