Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браціславе будуць гаварыць пра Беларусь


Сёньня ў Браціславе пачынаецца сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы – Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Вугоршчыны. Спэцыяльнае запрашэньне на яе атрымаў лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч. Таксама ў Браціславе 2-4 сакавіка адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя па бясьпецы "Globsec-2011". Яе ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі.

Абмяркоўваць беларускую сытуацыю на "Globsec-2011" будуць у фармаце слуханьняў пад назовам “Беларусь пасьля выбараў: ці спрацуюць санкцыі?”. Аляксандар Мілінкевіч у размове са "Свабодай" напярэдадні вылету ў Браціславу асабліва адзначыў: гэта канфэрэнцыя выходзіць далёка за межы падобных мерапрыемстваў:

"Там будуць міністры замежных спраў выступаць, эўракамісар Фюле, многа экспэртаў, аналітыкаў. Гэта вельмі сур'ёзная канфэрэнцыя, якая шмат у чым вырашае, што будзе рэалізавацца адносна Беларусі ў палітыцы Эўразьвязу".

Зацікаўленасьць лёсам Беларусі у краін Вышаградзкай групы праявілася на юбілейным саміце гэтага міждзяржаўнага аб`яднаньня. Яны 15 лютага прынялі зварот да беларускіх уладаў. У дакумэнце ўтрымліваецца заклік вызваліць палітзьняволеных, спыніць перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і апазыцыі, стварыць умовы для правядзеньня дэмакратычных выбараў.

І безумоўна, аніякіх іншых ацэнак, чым тыя, якія сёньня дае Брусэль афіцыйнаму Менску, быць тут ня можа. Больш таго, сябры Вышаградзкай групы ставяцца жа Беларусі больш жорстка, чым некаторыя сябры Эўразьвязу
Аляксандар Мілінкевіч упэўнены: і гэтым разам чальцы Вышаградзкай групы зоймуць адзіную пазыцыю, тым больш, што яны ўсе ўваходзяць у Эўразьвяз:

"Я думаю, у дачыненьні да Беларусі пазыцыя ва ўсіх краін Эўразьвязу ідэнтычная. Гэта ва "Усходнім партнэрстве" не ўсе краіны на аднолькавых пазыцыях. А што тычыцца краін Эўразьвязу, то я тут не бачу розьніцы".

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што Вышаградзкая група будзе прытрымлівацца агульных для Эўразьвязу падыходаў да Беларусі:

"І безумоўна, аніякіх іншых ацэнак, чым тыя, якія сёньня дае Брусэль афіцыйнаму Менску, быць тут ня можа. Больш таго, сябры Вышаградзкай групы ставяцца жа Беларусі больш жорстка, чым некаторыя сябры Эўразьвязу. Я маю на ўвазе, напрыклад, Італію альбо Партугалію. А імкнуцца яны гэтай рэгіянальнай групоўкай гаварыць адным голасам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG