Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Гарэцкі атрымаў 14 сутак адміністратыўнага арышту


Барыс Гарэцкі
Барыс Гарэцкі
Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі быў асуджаны «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» 19 сьнежня судом Маскоўскага раёну Менску.

Сьведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаньнях, але судзьдзя не ўлічыў гэтага. Суд палічыў, што Гарэцкі выкрыкваў лёзунгі «Сыходзь» і «Жыве Беларусь». Судзілі Гарэцкага паводле пратаколу ўчастковага міліцыянта, які быў складзены ўчора.

Амаль суткі месцазнаходжаньне Барыса Гарэцкага было невядомае ні ягоным сваякам, ні калегам у працы. Яго затрымалі напярэдадні, 17 студзеня, каля будынка КДБ, калі журналіст запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня.

Журналіста напачатку затрымалі для праверкі дакумэнтаў, а затым правялі ператрус на ягонай кватэры, а таксама на кватэры брата Кастуся Гарэцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG