Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Зьмітра Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Лідэр «Маладога Фронту» затрыманы ў Менску ўвечары 8 сьнежня. Аўтамабіль, якім ён кіраваў, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ на машыне з уключанымі мігалкамі. Зьмітра адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Яго падазраюць у падробцы правоў кіроўцы.

Як паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода намесьніца старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Наста Палажанка, яна атрымала ад Зьмітра Дашкевіча sms-паведамленьне пра тое, што ў РУУС яму сказалі, што Дашкевіч адсутнічае ў электроннай базе кіроўцаў, і ягоныя правы кіроўцы падробленыя.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG