Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК прыняў паўтары прапановы ад апазыцыі


З 15-ці прапановаў па паляпшэньні выбарчага заканадаўства, якія ўнесла кампанія "За справядлівыя выбары", Цэнтравыбаркам задаволіў толькі палову адной прапановы.

Зафіксавана, што назіральнікі могуць назіраць за падлікам бюлетэняў "ва ўмовах, якія дазваляюць бачыць агляднасьць падліку галасоў".

Усе іншыя прапановы кампаніі "За справядлівыя выбары" былі на розных падставах адхіленыя.

Таксама прынятая адна прапанова ад БХК. Цяпер рэспубліканскай арганізацыі дазваляецца накіроўваць сваіх назіральнікаў на камісіі любога ўзроўню, незалежна ад таго, ці мае гэтая арганізацыя ў адпаведным рэгіёне свае зарэгістраваныя структуры.

Сустаршыня кампаніі "За справядлівыя выбары" сказаў "Свабодзе": адзіны плюс, што нарэшце ЦВК публічна разгледзеў гэтае пытаньне. Але рашэньні ЦВК паказваюць, што "нічога зьмяняць яна ня хоча".

Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў адзначыў, выступаючы на пасяджэньні, што "ЦВК сёньня зрабіў яшчэ адзін вялікі крок для непрызнаньня вынікаў гэтых выбараў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG