Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці ў сьвеце зьнізіўся на траціну з 1990 году


Дзіцячая структура ААН – ЮНІСЕФ – апублікавала сёньня зьвесткі адносна дзіцячай сьмяротнасьці ў сьвеце, які паказвае далейшы прагрэс у справе абароны здароўя дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў.

Паводле гэтых ацэнак, агульная колькасьць сьмерцяў дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў зьменшылася на глябальным узроўні з 12,4 млн. у 1990 годзе да 8,1 млн. у 2009 годзе. У канкрэтных лічбах гэты прагрэс выглядае так. У 1990 годзе ў сярэднім у сьвеце памірала 89 дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў на тысячу, а ў 2009 годзе – 60.

Каля 70 працэнтаў гэтых сьмерцяў прыпадае на першы год жыцьця.
Амаль палова выпадкаў сьмерці дзяцей да 5 гадоў у сьвеце 2009 годзе прыпала на пяць краінаў: Індыю, Нігерыю, Дэмакратычную Рэспубліку Конга, Пакістана і Кітай.

Беларусь сярод сваіх суседзяў выглядае так: 1990 год – 24 сьмерці на тысячу дзяцей да 5 гадоў; 2009 год – 12 сьмерцяў.

Расея: 27 (1990 год) – 12 (2009 год)
Украіна: 21 (1990 год) – 15 (2009 год)
Літва: 15 (1990 год) – 6 (2009 год)
Польшча: 17 (1990 год) – 7 (2009 год)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG