серада, 08 лютага 2012, Менск 10:12

Культура

Эстонія: пачаліся заняткі па–беларуску

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Тацяна Поклад

Пачаліся заняткі ў першай беларускай клясе, створанай ў Эстоніі. Настаўнік Зьміцер Панфіленка правёў першы урок па–беларуску ў Гарадской гімназіі Кохтла-Ярве.

“Гэта першыя клясы беларускія ў Эстоніі, дагэтуль беларускамоўнай адукацыі тут ўвогуле не існавала. Разьвіваць нацыянальную самасьвядомасьць неабходна, выкладаць мову, культуру, гісторыю”, – кажа Зьміцер Панфіленка.

Як паведамяе Ару ТВ, факультатыўныя клясы па вывучэньню беларускай культуры і мовы пачынаюць адкрывацца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Эстоніі і прадстаўнікоў беларускай дыяспары гарадоў Йыхві і Кохтла-Ярве. Сумесна з арганізацыяй "Аватуд Вабарык" (моладзевае аб'яднаньне “Адкрытая рэспубліка”) была распрацавана адукацыйная праграма і падабраны дыдактычны матэрыял.

Мадэратарамі праграмы "Беларускія клясы ў Эстоніі" выступіла беларуская грамадская арганізацыя "Valgevene Uus Tee" (“Новы шлях для Беларусі”), якая ажыцьцяўляе разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры і інфармацыі. Кіраўнік арганізацыі Павал Марозаў кажа:

“Першыя клясы адкрываем у Кохтла–Ярве, дзе ёсьць шмат дзетак беларускага паходжаньня. Мы таксама плянуем адчыніць такія клясы ў Марду, Сіламяэ, нядзельную школу ў Таліне”.

Пры падтрымцы Кангрэса Новай Беларускай дыяспары Еўропы і ЗША і Аб'яднання беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" плянуецца адкрыцьцё клясаў ў некалькіх гарадах Эстонскай Рэспублікі. У Эстоніі жыве каля 16 тысяч беларусаў.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: настаўніца Горад:: Вільня
09.09.2010 12:07
Цудоўная вестка! Віншуем! Якая дапамога патрэбная?

Імя:: Halina
09.09.2010 19:19
Raskazyce bolej, kali laska, ne zrazumela, heta adzin klas cineklaki? Jakoga uzrostu dzeci? Jakija pragramy?

Імя:: Дзмітрый Горад:: Менск
09.09.2010 21:07
Пасля прыназоўніка па назоўнікі ўжываюцца ў месным склоне ( аб кім? аб чым?). Таму трэба пісаць па пытанні, па навучанні, і пісаць гэтак трэба хоць наркамаўкай, хоць тарашкевіцай. Свабода , сапраўды, апошнім часам скацілася ледзь не да трасянкі.

Імя:: padarozhny
10.09.2010 15:25
Шаноўная спадарыня Поклад,

Вельмі прыемна, што радыё “Свабода” – адна зь нешматлікіх, хто, нягледзячы ні на што, – працягвае карыстацца “тарашкевіцаю”.
Але ж тады, пэўна, мае быць:
- не “Гарадской”, а “Гарадзкой”;
- не “грамадская”, а “грамадзкая”;
- калі ўжо “сфера”, то тады хіба “сьфера” альбо ўсё ж такі “сфэра”;
- здаецца, мілагучней было б “культуры й інфармацыі”.

Нарэшце “першы урок” ды “тут увогуле”, – мабыць, звычайны недагляд.

З павагаю

Імя:: Т. Поклад
13.09.2010 19:55
Дзякуй за заўвагі і камэнтары, а таксама за талеранцыю і разуменьне. Так, памылкі здараюцца, і сапраўды, часам, зусім недарэчныя. Калі нічога не рабіць, тады памылак, канешне, не будзе. Заўважалі?))) Дзякуй за дапамогу.

Імя:: Андрусь Горад:: Менск
21.09.2010 15:46
Расскажыце, калі ласка, як гучыць назва па-эстонску нашай краіны? Наколькі мне вядома, у роднаснай этонцам фінскай мове назва Беларусь гучыць як Валка-Веняя (Белая Расія). А назва Расія -Веняя. Лічу, што гэта вельмі недарэчная назва нашай краіны. Пра гэта дакладна напісана ў манаграфіі П.В. Галубовіча "Смаленская зямля да пачатку 15 стагоддя" (Кіеў, 1895). У кнізе назву Веняя Галубовіч выводзіць ад старажытнай назвы саюзу славянскіх плямён Венеды ці Венеты. А вось для зямлі крывічоў фіны ў старажытнасці мелі яшчэ адну назву Крыев (Kriev), а назву крывіцкай зямлі адпаведна Крыевмаа (Кrievmaa). Чаму яны зараз нас так называюць - застаецца невядомым...

Імя:: Валодзя Горад:: Менск
29.09.2010 11:18
Партал nastaunik.info можа прэзентаваць кампакт дыскі з навучальна-метадычнымі інш. матэрыяламі, выдавецтва "Радыёла-плюс" -- кніжкі...
Каму і як перадаваць? Праз амбасаду?

Імя:: Яфрем Горад:: Тэль-Авіў
06.10.2010 22:07
Па-эстонску "Беларусь" будзе Valgevene (valge - белы, -ая; Vene - Русь, расейски)