аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:23

Грамадзтва

"Крэмль гатовы паспрыяць зьмене ўлады ў Беларусі"

Сьвятлана Калінкіна
x
Сьвятлана Калінкіна
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з шэф-рэдактарам газэты «Народная воля» Сьвятланай Калінкінай.

Сьвятлана адна зь першых выказала ў сваім блогу вэрсію сьмерці Алега Бябеніна і ў выніку атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Ці варта верыць у афіцыйную вэрсію сьледзтва пра самагубства Бябеніна? Каму патрэбная дэстабілізацыя становішча ў Беларусі напярэдадні выбараў? На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні Сьвятлана Калінкіна адкажа падчас онлайн-канфэрэнцыі.

Сьвятлана Калінкіна нарадзілася ў Менску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».

З 1992 года працавала карэспандэнтам, а затым — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Беларуская дзелавая газэта» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Імя».

З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты».

З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».

З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля»

У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.

Прачытаць адказы Сьвятланы Калінкінай можна ТУТ.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Бэбка
10.09.2010 14:18
Крэмль ужо спрыяе. Невядома яшчэ чыіх рук справа Бебеніна

Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск
10.09.2010 14:53
Так стараюцца зацягнуць электарат на фальшывыя выбары, што паляюць усю сваю самую цэную агентуру - відаць, сур'ёзна гараць. І пойдуць, хутка пойдуць на дно! %) Але гэта толькі радуе. Відавочным адказам на ўвесь гэты фарс і прыслужніцтва фальсіфікатарам будзе НАРОДНЫ БАЙКОТ!
Адказаць

Імя:: Сымон Горад:: Мінск
10.09.2010 18:11
Чаму байкот? За ўсіх не кажы. Я пайду і прагаласую за Някляева.
Адказаць

Імя:: Ахрэм Горад:: Доуги Мох
13.09.2010 10:20
И вельми паспрыяеш чарговай "элегантнай перамозе" грамадзянина Лукашэнки. Настаяшчы штрэйбрэхер! А на Беларусь цябе напляваць!

Імя:: Васіль Горад:: Ліда-сіці
10.09.2010 18:56
толькі байкот! Няма чаго слухаць гэтых калабарантаў, якіх процьма павылазіла адусюль! Адпрацоўваюць расейскія грошы, здраднікі!

Імя:: кінік Горад:: Менск
10.09.2010 20:04
Спачатку Крэмль спрыяў падтрымцы аўтарытарнай улады, а зараз гатовы падтрымаць чарговага кліента. Увогуле, сп. Калінкіна, у першым і другім выпадку гэта называецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны.

Імя:: Ананім
10.09.2010 22:09
szkada szto Калінкіна daje zamiazowamu radyju pa raseiski, czy jana ne umeje razmauliac pa belaruski???

Імя:: Яўген Мурашка
11.09.2010 15:44

Сп.Калінкіна, выбачайце, але Вы сышлі ад канкрэтных адказаў, напрыклад:
На заўвагу:
“...Старонкі НВ пераўтварыліся у неведама што. Там засталося месца толькі для паіяру асобных палітычных дзеячоў, для крытычных заўваг у іх бок, месца няма...”
Вы адказалі:
”...Пра “піяр асобных палітычных дзеячоў” на старонцы газэты “Народная Воля” магу сказаць толькі наступнае: не трэба зайздросьціць. І калі да вашай, Яўген, пэрсоны будзе цікаўнасьць у пэўнай часткі грамадзтва, то мы самі будзем прасіцца да вас на інтэрвію, не сумнявайцеся. Як кажуць, такія законы жанру…”
Вы добра умееце уходзіць у бок, ад канкрэтна пастаўленных пытаньняў. “..не трэба зайздросьціць..” Як можна зайздросьціць людзям, згубіўшым сумленьне? Размова ішла аб немагчымасьці данесьці да грамадства іншай кропкі гледжаньня.
На пытаньне:
Як, Вы разумееце такое паньняцьце як – жыцьцёвыя інтарэсы беларускага народа?
Вы адказалі:
“...Пытаньне ж пра “жыцьцёвыя інтарэсы беларускага народа” я б вам параіла адрасаваць Валянціну Акудовічу, Уладзіміру Мацкевічу і інш.: сама з інтарэсам сачу за іхняй дыскусіяй. На мой погляд, пакуль у беларусаў увогуле вялікая праблема з самаідэнтыфікацыяй...”
Выбачайце, сп. Калінкіна, кропку гледжаньня гэтых, паважанных, людзей я ведаю. Мне цікава было пачуць Вашу. Хаця аб ёй можна судзіць па гэтаму высказваньню:”..Крэмль гатовы паспрыяць зьмене ўлады ў Беларусі..."
Іншымі словамі Вы не супраць, каб прыняць дапамогу ад тых , хто нас зьнішчаў, і даць ім магчымасьць, працягваць сваю імперскую палітыку. Праз эканоміку, уплываць на палітычныя працэсы у Беларусі.
Вось у гэтым адказе і палягая Ваша сутнасьць, як грамадзяніна, астатняе гэта “пыл у вочы"
Адказаць

Імя:: Фрабел.
11.09.2010 17:12
Згодзен з сп.Мурашка. І пра Калінкіну, і пра "Народную Волю", якая зусім не выказвае народную волю беларусаў. Вы адкрыйце сайт НВ і паглядзіце на колькасьць каментароў - усюды амаль нуль каментароў.
Вельмі рэдка можа прайсьці каментар - цэнзура проста не зразумелая і вельмі нагадвае лукашыстскую. Вось у што ператварылася "народная воля", там няма голасу беларуса - яго каментара, меркаваньня, погляда. ГАНЬБА !!!

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: ЭЗ
11.09.2010 21:00
І гэтая пабегла да Крамля за спрыяньнем...

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
11.09.2010 22:37
Жыццёвым інтарэсам беларускага народу прысвечаны адмысловы сайт: nashaziamlia.org. Было б добра каб і "Свабода" брала адтуль інфармацыю.

Імя:: Міхась Булавацкі Горад:: Магілёў
12.09.2010 02:20
Яўген! А вы супраць таго, што нам дапамагае Германія? Усё ж яны нас таксама зьнішчалі. Як сказаў Пазьняк наконт платы за галасы на выбарах: "Вы грошы бярыце, а галасуйце так, як вам трэба".

Імя:: Яўген Мурашка
12.09.2010 15:09

--------------------------------------------------------------------------------
Імя:: Міхась Булавацкі Горад:: Магілёў
12.09.2010 02:20
"...Яўген! А вы супраць таго, што нам дапамагае Германія? Усё ж яны нас таксама зьнішчалі. Як сказаў Пазьняк наконт платы за галасы на выбарах: "Вы грошы бярыце, а галасуйце так, як вам трэба". .."
Я, прынцыпова супраць любой дапамогі звонку.Бо яна прэдугледжвае выкананьне адмысловых умоў. з боку тых хто дае фінансы. Шукаць падтрымку патрэбна у беларускіх бізнэсоўцаў. Калі яны жадаюць значных перамен у сваім бізнэсе, безумоўна павіны дапамагаць. А не стаяць у баку і назіраць
А Сп.Пазьняка я не разумею. Што у яго падвоенныя стандарты?

Імя:: Зьміцер
12.09.2010 19:12
Чым больш будзе атрымана замежных грошай, тым больш будзе зьнішчана калабарантаў і здраднікаў!