пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:07

Палітыка

У любога палітыка ёсьць свой час

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сёньня ў Гомелі на рэгіянальным форуме дэмакратычных арганізацыяў выступілі 7 патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта – Юрась Глушакоў, Рыгор Кастусёў, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч.

Такая ўвага да рэгіёну абумоўлена ў тым ліку й пазыцыяй мясцовых актывістаў. Заяўлена, што калі ня будзе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, то гамельчукі ня будуць працаваць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах ні каго з прэтэндэнтаў.

Гаворыць старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

“Было цікава арганізаваць гэтую сустрэчу ў межах форуму, каб з першых вуснаў актывісты дэмакратычных арганізацыяў пачулі, што зьбіраюцца рабіць кандыдаты, ці зьбіраюцца яны аб’ядноўвацца альбо пойдуць на выбары асобнымі калёнамі, наколькі яны гатовыя папрацаваць на дэмакратызацыю Беларусі, а не на асабістыя амбіцыі”.

Магчымы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Алесь Міхалевіч сказаў радыё “Свабода”:

“Я – чалавек вельмі спакойны. Я не люблю ўльтыматумы. Пазыцыя Гомельскіх дэмакратычных сілаў гучала як ультыматум – калі вы не дамовіцеся, мы ня будзем працаваць. Упэўнены, што я і некаторыя іншыя кандыдаты ў Гомелі зьбяруць шмат подпісаў, нягледзячы на такую пазыцыю”.

Спадар Міхалевіч, дарэчы, адзін з прысутных прэтэндэнтаў у кандыдаты, заявіў, што гатовы працаваць на Аляксандра Мілінкевіча, калі будзе дамова на адзінства.

Сам спадар Мілінкевіч лічыць непрымальным для сябе ўдзельнічаць у нейкіх касьцінгах, кшталту “А ну, хлопцы!” Так, канкурэнцыя павінна быць, але з улікам таго, што зрабіў прэтэндэнт і што ўмее рабіць:

“Шчыра скажу, ёсьць праблема абсалютна розных мэтаў, якія ставяць людзі. Аднаму хочацца арганізацыю ўзмацніць, другому – рэйтынг свой падняць. Ёсьць, пэўна, і іншыя прычыны. І тут нам вельмі цяжка падняцца й думаць пра Беларусь. І яшчэ адна рэч. Мне падаецца, што кандыдаты пачалі гуляць у палітыку. Ведаеце, самыя лепшыя людзі, якія тут ёсць – я іх усіх паважаю, кожнага па-свойму, хаця мы й спрачаемся. Але ўсё ж такі, калі ідзеш у прэзыдэнты, трэба думаць, як на цябе адрэагуюць людзі. Людзі ж павінны абраць нас! А для іх вельмі важна - а што чалавек умее? Дзе працаваў? Чаго дасягнуў? І можа дырэктар пасьпяховага заводу ва ўсіх у нас выйграе, таму што людзі скажуць: ён мае мэнэджэрскі досьвед, ён штосьці арганізаваў, чагосьці дамогся”.

Мікола Статкевіч наагул лічыць, што цяпер ня столькі важныя праграмы кандыдатаў, колькі адзінства дзеяньняў. У дэмакратычных сілаў ёсьць шанец:

“Мы ўсе ведаем, якім бы хто ні быў кандыдатам, якую б праграму ён не расьпісаў для электарату, улічыўшы вашыя слушныя заўвагі, урэшце рэшт выйдзе Ярмошына і, не чакаючы на гэтых выбарах канчаткова падліку галасоў, скажа пра 85 адсоткаў. Вось пра што ідзе гаворка. І гэта, мабыць, мелі на ўвазе гомельскія актывісты, калі патрабавалі адзінства, адзінага кандыдата.
Я лічу, што ў нас ёсьць шанец перамагчы. Таму што перасьпела гэтая сытуацыя, таму што ў любога палітыка ёсьць свой час, і спадар Лукашэнка проста ўжо перабірае, ён ужо дастаў усіх”.

На форум запрашаліся таксама Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саннікаў, аднак ні яны, ні іхнія прадстаўнікі у Гомель не прыехалі.

Выступае Аляксандар Мілінкевіч

Выступае Рыгор Кастусёў
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
05.09.2010 21:34
у тых абставінах, пра што днямі казаў у Вільне Зянон Пазьняк - "пайшоў у людзі": ездзіў па краіне (а ня толькі за мяжу, у чым яго вінавацілі), сустракался зь людзьмі, размаўляў з імі, у чымсьці пераконваў. Пра тое ведалі многія, і ня толькі тыя з кем ён сустракался. Так, ён не пабег, як то зрабіў папуліст Казюлін, "вызваляць палітзняволеных", бо фінал быў ясны адразу. У той час грамадства яшчэ было не гатовае да нейкі рашучых дзеяньняў, хоць пэўны ўздым і быў. Але - недастаткоаы. Ён гэта разумеў, і дзейнічаў згодна з абставінамі. Адзінае, чым можа й можна яго папракнуць, дык гэта тое, што ён вырашыў не заставацца ў першую пасьля выбараў ноч на плошчы Каліноўскага (хоць многія з прысутных тады былі да гэтага гатовыя), і зьвёў адтуль усех хто тады прыйшоў. Можа то й была памылка.
А што можна сказаць пра астатніх прэтэндэнтаў?.. Амаль нічога. Так, ведаю спадара Алеся Міхалевіча, але ж нажаль, няшмах хто яго вадае з электарату. Астатнія - яшчэ горш. Хто такія Юрась Глушакоў, Рыгор Кастусёў... спытайцеся на вуліцах... Кастусёў гэта БНФ? Не, БНФ - гэта Пазьняк. Я ўжо не кажу пра Ўладзімера Някляева і Андрэя Саннікава... Хай шаноўны Ўладзімер лепш вершы піша, а не лезе ў тыя справы, пра якія ён мала што ведае.
Вось караценька і ўсё... бо іначай шмат часу зойме.
P.S. Перакананы: Мілінкевіч маскалям Беларусь ня здасьць

Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
05.09.2010 22:09
ВЫБАЧАЙЦЕ, ШАНОЎНЫЯ!
Вось пачатак каментара. Я яго папросту ня выдзеліў..

Нельга не пагадзіцца з выказваньнямі спадара Мілінкевіча пра тое, што людзі будуць ацэньваць кандыдатаў перш за ўсё па тым, што ёны зрабілі й што могуць зрабіць на пасадзе прэзідэнта.
Заходзячы з гэтага, ня ў крыўду будзе сказана астатнім прэтэндэнтам, ня бачу лепшай кандыдатуры акрамя яго. Пасьля 2006 году з усіх сёняшніх "кандыдатаў" ён адзін толькі і рабіў тое, што было трэба і магчыма рабіць
Адказаць

Імя:: НР
05.09.2010 22:21
2 Юрка з-пад Менску
+100!
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
08.09.2010 01:30
Мілінкевіч нешта рабіў? вы пэўна жартуеце? Ён толькі і рабіў, што бурыў апазіцыю!

Імя:: Old Navy Горад:: Менск
05.09.2010 22:16
Гэтая сямёрка - поўны адстой. Нават беспрасьветны Фралоў не паехаў да іх. Тым болей пяцёрка РБІ.
Фактычна апазыцыя можа разьлічваць на Някляева, Саннікава і Раманчука, на Казуліна ці Калякіна толькі як мна дадатковыя да тройкі асобы. Самае галоўнае - не зьвяртаць увагі на гвалт, які будзе пастаянна ўсчыняць адстойнік...
Адказаць

Імя:: Юрка Горад:: з-пад Менску
05.09.2010 22:45
"...можа разьлічваць на Някляева, Саннікава і Раманчука, на Казуліна ці Калякіна..." - хто гэта такія?! ХА-ХА-ХА!!!!
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
08.09.2010 01:31
Хто гэта? А хто такі Мілінкевіч?

Імя:: Дзяніс Рабянок Горад:: Калінкавічы
06.09.2010 14:55
А ці трэба нашым прэтэндэнтам на кандыдатства ўлада перамога? На словах - да, канешне, а вось на справе... Пяць год фактычна нічога не рабілі, а за некалькі месяцаў да выбараў пачалі... "красавацца". Адзін "Говоріт правду!" на расійскім радыё, іншы "народную праграму" распаўсюджвае, каб народ не бачыў... Трэба было працаваць на тое, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах! Толькі тады магчымая перамога. А так... Апазіцыя, як і ўлада не хоча ўспрымаць любую крытыку. Пераканаўся на асабістым вопыце. Пры такім падыходзе яны і ў 2016 г. будуць вось так на "форуме" сядзець, а пасля пойдуць скардзіцца на несумленныя выбары ў Еўропу... Сумна.

Імя:: Алесь' Горад:: Менск
06.09.2010 14:57
Сабраліся ўсе балбатуны.
Адказаць

Імя:: кадэбіст
06.09.2010 16:29
а іншы балбатун - Някляеў - стаміўся і не прыехаў

Імя:: Bathilavich Горад:: Гомель
06.09.2010 15:02
Не дзіўна, што Уладзімер Някляеў не з'явіўся ў Гомелі - ён проста збіраецца стаць другім прэзідэнтам Беларусі і працуе на гэта. А іншым удзельнікам нічога не свеціць, дык вырашылі хоць у Гомелі ў палітыку пагуляць.
Адказаць

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
08.09.2010 10:33
Можа паехаў каб даць чарговае інтэрв'ю расейскаму радыё?
А можа за маскалёўскімя грашыма?
Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
11.09.2010 04:01
А што дрэннага з расейскіх радыё?
І хіба гэта беларуская звычка чужыя грошы лічыць ды глядзець у чужую кішэню??