пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:04

Грамадзтва

Шасьцёх анархістаў дапытваюць у сувязі з выбухам

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.

Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, Ігар Багачак, Валерыя Хоціна, Сяргей Сьлюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўкі і Аляксандар Францкевіч былі затрыманыя 3 верасьня каля 6 гадзін раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і да гэтага часу знаходзяцца пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Затрыманых дапытваюць на прадмет іх дачыненьня да інцыдэнту каля амбасады Расеі ў Менску, на тэрыторыю якой кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Паводле паведамленьня сайта, маладыя людзі сумесна здымалі кватэру ў адным з раёнаў Мінска. Раніцай у кватэры раздаўся званок, адзін з маладых людзей адкрыў дзьверы. У кватэру ўварваліся супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і затрымалі прысутных. У кватэры таксама праведзены ператрус, канфіскаваныя 5 кампутараў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, грошы, афішы і часопісы.

Як паведамляе belarus.indymedia.org, затрыманыя "зьяўляюцца грамадзкімі актывістамі, якія ўдзельнічаюць у розных сацыяльных рухах, накіраваных на абарону правоў чалавека, працоўных і свабоду доступу інфармацыі".

Максымальны тэрмін затрыманьня без прад'яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак.

У праваахоўных органах сытуацыю пакуль не камэнтуюць.

Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня. У 22.20 супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС Беларусі пры абыходзе тэрыторыі амбасады знайшлі палаючы службовы аўтамабіль "Мазда-3". На месцы здарэньня была знойдзеная шкляная бутэлька ёмістасьцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і аскепкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота. Па факце інцыдэнту ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

2 верасьня інтэрнэт-рэсурсы belarus.indymedia.org і belarus.avtonom.org разьмясьцілі заяву, у якой гаварылася, што адказнасьць за атаку на расейскую амбасаду ў Менску ўвечары 30 жніўня ўзялі на сябе анархісты. "Гэтай акцыяй мы выказваем гнеў і пратэст супраць арыштаў і рэпрэсій у дачыненьні да сацыяльных актывістаў, якія ўсталі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве", - адзначалася ў заяве.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: VaLeRiK Горад:: Менск
05.09.2010 18:19
Мадэратары сайту Беларуская індымедыі адазвалі заяву, а заява была размешчаная невядома кім(на сайт belarus.indymedia.org можа дадаваць артыкулы любы зарэгістраваны). Бо аб групоўцы анархістаў пад назвай "Сябры свабоды" нічога ніхто ніколі не чуу да атакі на пасольства, а гэтая атака можа быць толькі падставай для рэпрэсіяў анархістаў. Да і Алег Бабенін нечакана загінуў....
http://belarus.indymedia.org/20638

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
06.09.2010 10:29
Як проста можна зьнішчыць любую групоўку! Зрабіць правакацыю, даць паведамленне ў сеціве, далей налёты, арышты, канфіскацыі, турмы, катаванні, ...