пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:09

Грамадзтва

Старшыня Эўрапарлямэнту заклікаў расьсьледаваць сьмерць Алега Бябеніна

Ежы Бузэк
x
Ежы Бузэк
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады правесьці "поўнае і празрыстае" расьсьледаваньне абставінаў сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

"Я глыбока ўзрушаны гэтай сумнай падзеяй у Беларусі," – гаворыцца ў заяве, якая зьявілася на афіцыйным сайце Эўрапейскага парлямэнту. Як адзначае Ежы Бузэк, Алег Бябенін сваёй працай для сайту "Хартыі-97" "працаваў над стварэньнем больш дэмакратычнай Беларусі".

Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары. Экспэртыза паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства, у чым сумняваюцца яго калегі.

Грамадзянская паніхіда па Алегу Бябеніну адбудзецца 6 верасня з 14 да 15 гадзін у Менску ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пахаваньне адбудзецца 6 верасьня на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фрабел.
05.09.2010 17:17
"Поўнае і празрыстае" расьсьледаваньне лукашэнкаўская ўлада рабіць
навучылася, мае вопыт. Сама забівае, сама і расьсьледуе "поўна і празрыста" - калі злачынцы былі ўжо за кратамі і сьледства амаль закончана, Галоўны "следчы" выпускае злачынцаў, а тых хто расьсьледваў - звальняе. Вось і зараз расьсьледуюць "поўна і празрыста".

Імя:: 1
05.09.2010 18:05
Усёроуна Эуропа БУДЗЕ супрацоунiчаць з Лукой i яго кодлай, i грошы дасьць, i "выбары" прызнае, i яго халуёу да сябе запрашаць будзе...