пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:04

Грамадзтва

Разьвітаньне з Алегам Бябеніным адбудзецца 6 верасьня

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Грамадзянская паніхіда па адным з заснавальнікаў сайту «Хартыя-97» Алегу Бябеніну адбудзецца 6 верасня з 14 да 15 гадзін у Менску ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пра гэта БелаПАН паведаміла журналістка Натальля Радзіна. 

Пахаваньне адбудзецца 6 верасьня на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Экспэртыза цела журналіста Алега Бябеніна паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства, у чым сумняваюцца яго калегі.

Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасьня ўвечары.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: cristina
05.09.2010 16:32
Людзі! зрабіце гэта! Трэба пакласьці здымак сям'і Лу ў труну нябожчыка.

Імя:: Мiхалiна Дзятлiк Горад:: Менск
05.09.2010 16:57
Хрысьцiна, вы б хоць думалi, што пiшаце, бо нават мне стала сорамна.
.
.
.
А ў мяне пытаньне. Цi можна простым людзям прыходзiць на разьвiтаньне з Алегам Бабенiным?

Імя:: cristina
06.09.2010 08:47
Вучыцца,дзеткі, трэба ўсяму. І рабіць таксама. Бо Будслаўскую ўжо амаль спаганілі. А калі на табе няма сьмяротнага граху, то й на магільнай зямліцы здабудзеш плён. Бог дазваляе--рабі!!!

Імя:: REGINA
06.09.2010 08:58
Котка-Міхаліна, я цябе злавіла, ня еш мае мяса, пі рускага квасу.