пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:00

Грамадзтва

Грамадзкія слуханьні ў Лідзе прапанавалі лічыць неправамоцнымі

Грамадзкія слуханьні ў Лідзе наконт будаўніцтва завода гарачага ацынкаваньня мэталяканструкцый адбываліся без папярэдняга знаёмства грамадзкасьці з вывадамі экспэртнага заключэньня па ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяроддзе. Прысутныя акадэмікі і старшыня Лідзкага райвыканкама, Андрэй Худык, заклікалі лідчанаў паверыць ім на слова, што завод бясшкодны для людзей. Многіх аднак іх словы не пераканалі.

Перад пачаткам грамадзкіх слуханьняў
x
Перад пачаткам грамадзкіх слуханьняў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Грамадзкія слуханьні па ўзьдзеяньню на навакольнае асяроддзе будучага завода гарачага ацынкаваньня адбываліся ў Лідзе ў перапоўненай залі старога Дома культуры абутнікоў.

Пасьля першых жа выступаў акадэміка Пятра Віцезя зь Менску, будучага дырэктара завода, Аляксея Боўфала людзі ў зале захваляваліся паколькі ў іх выступах нічога не гучала пра ўзьдзеяньне будучага прадпрыемства на навакольнае асяроддзе.

Акадэмік Віцязь, да прыкладу, прамаўляў пра эканамічную мэтазгоднасьць:

 “Мы лічым, што для вобласьці і для горада гэта блага, паколькі гэта дазволіць ня толькі павялічыць аб’ёмы валавой прадукцыі, але і вырашыць многія тэхнічныя пытаньні…”.

Прысутныя пачалі перабіваць выступоўцаў:

Спадарыня з залі: “Вы нам скажыце пра дапушчальную канцэнтрацыю салянай кіслаты з паветрам… Што вы нам расказваеце?...”.

Нават акадэмік Іван Лішман, які непасрэдна займаецца праблемамі навакольнага асяроддзя, у сваім выступе не прыводзіў ніякіх канкрэтных дадзеных з экспэртызы заключэньня па ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяроддзе.

“Так, на першым этапе можа і будуць нейкія праблемы, бо, канешне, прадпрыемства ўсё ж хіміка-тэхналягічнае, але яшчэ раз вам даводжу: невырашальных экалягічных праблемаў з гэтым прадпрыемствам няма”.

Пазьней высьветлілася, што экспэртнае заключэньне па ўзьдзеяньню прадпрыемства на навакольнае асяроддзе было падпісана толькі дзень таму і ня толькі аўдыторыя, але і самі навукоўцы не валодалі яго зьместам.

Выкрыўшы гэты факт, лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімер Някляеў, які прысутнічаў у зале заявіў, што гэтыя слуханьні неправамоцныя на падставе таго, што ўлады насамрэч хаваюць ад людзей інфармацыю.

А вось мясцовы жыхар зьвяртаецца да старшыні райвыканкама:

Спадар:
“У мяне прастое чалавечае пытаньне: хіба нельга было гэты завод аднесьці далей ад людзкіх агародаў. У вёсцы Шырокае 30 хатаў, у 10 зь іх жывуць інваліды 2 групы, яшчэ ў пяці – анкалёгія. Ну дык чаго ім чакаць ад гэтага завода, гэта ж не чакалядная фабрыка, а хімічнае прадпрыемства?”

Чыста па-чалавечы старшыня Лідзкага райвыканкама, спадар Худык, папрасіў прысутных папросту на слова яму паверыць, што завод бясшкодны.

Пытаньне з залі

Пытаньне з залі

Пасьля слуханьняў я звяртаўся да прысутных з пытаньнем – ці задаволілі іх адказы вучоных спэцыялістаў і прадстаўнікоў улады?

Спадар:
“Катэгарчна не задаволеныя, бо на нашы канкрэтныя пытаньні не прагучала ніводнага канкрэтнага адказу”.

Спадар:
“Была звычайная гаварыльня, усё забівалі, каб народ стаміўся і хутчэй разысьціся па хатах…”.

Спадарыня: “Не задаволеная я гэтымі слуханьнямі, бо нам ізноў лапшу на вушы вешаюць. Я адчула, што мы бездапаможныя і нічога зрабіць ня здолеем, хоць плач…”.

Уладзімер Някляеў адказвае на пытаньні журналістаў
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мiхал Горад:: Ліда
28.08.2010 19:29
Слухайце, што вы яшчэ хочаце ад гэтага Худыка. Ну калі ен унікаў у справы лідзкай грамадзкасьці? Спадарства - ніколі! Ен на 100% лукашенкаўскі чыноўнік - на гэтым усе. Трэба - зробіць гэта, патрэбна так сказаць - скажа, неабходна тут падцерці - падатрэ. Ен дбае толькі аб сваім месцы, паколькі з-за пэўных грахоў вышей ужо не скокне, а так марылась. Ліда увогуле цікавы горад, тут такіх персанажаў як Худык у кожным мала-мальскім крэсле, хоць ... ну і так далей

Імя:: Dzianis Горад:: Miensk
28.08.2010 21:22
Някляеў - малайчына! Заўсёды ў руху, выязжае туды, дзе ў людзей ёсьць праблемы, "Гавары праўду!" іх вырашае па меры магчымасьці. Лідару, які ставіць за мэту абуджэньне грамадзтва - варта даверыць будучыню краіны!

Імя:: юлія Горад:: мінск
30.08.2010 09:47
тое што гэтыя грамадскія слуханні прайшлі не так як у астраўцы - ужо станоўчы факт.
іншая справа - што так ізасталося адкрытым пытанне - дык і што далей?

Імя:: Игорь Горад:: Минск
30.08.2010 10:14
Некляев и Говори правду - молодцы! Я бы и не узнал об этой проблеме! А людям не все равно - собрались, поехали и по крайней мере постарались решить вопрос!

Імя:: Алёна
30.08.2010 10:28
Магло прайсці ціха, як звычайна.
Так глядзіш, і пачнуць да народа прыслухоўвацца.
Дзякуй тым, хто паднімае пытанні. Жадаю пачуць на іх адказы!

Імя:: Косця Горад:: Менск
30.08.2010 10:44
Гэта будзе нонсенс, калі слуханьні прызнаюць неправамоцнымі. Але Гавары праўду - рэальная сіла зараз!

Імя:: Лена Горад:: Гродно
30.08.2010 16:02
Власти не могут постоянно закрывать глаза на проделанную работу кампании Говори правду, это не что просит один человек- это то, на что имеет право народ!