субота, 04 лютага 2012, Менск 14:06

Грамадзтва

Астаповіч: "У нас ніводзін пагост не застрахаваны ад вандалаў"

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сёлета ў Беларусі зафіксавана больш за 10 выпадкаў вандалізму на могілках. Так, у красавіку невядомыя вандалы звалілі пяць крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты. У траўні на каталіцкіх могілках між вёскамі Лыскава і Барысікі на Пружаншчыне было разрабавана даўняе пахаваньне знакамітага генэрала Станіслава Быхаўца. 7-га ліпеня на старых могілках у Камянцы пашкоджана больш за 10 надмагільных помнікаў, разьбітыя вокны ў каталіцкай капліцы. Таксама ў ліпені ў Салігорскім раёне былі затрыманыя хуліганы, якія вырывалі крыжы і разьбівалі помнікі на могілках у прыгараднай вёсцы Чыжэвічы…

Над сытуацыяй разважае старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Астаповіч: "Я заўсёды казаў, што вандалізм — гэта паказчык узроўню грамадзтва, нявыхаванасьці людзей. Гэта адлюстроўвае і сытуацыя ў Берасьці. Я ўпэўнены, што знойдуцца тыя, хто захоча гэты выпадак вандалізму трактаваць як антыкаталіцкі ці антыпольскі ўчынак…

Разумееце, тое ж самае здараецца і на праваслаўных могілках, і на габрэйскіх таксама. Дзе заўгодна могуць цяпер разьбіць помнікі — ніводзін пагост ад такога не застрахаваны.

Я нават магу патлумачыць, чаму часьцей псуюць помнікі і крыжы на каталіцкіх могілках альбо ў Курапатах. Таму што любому (прабачце мяне) прыдурку, у якога прусакі ў галаве, больш "прыемна" спаскудзіць тое, што больш прыгожа і эстэтычна выглядае.

Я цудоўна ведаю берасьцейскія каталіцкія могілкі і памятаю тамтэйшыя прыгожыя помнікі. Канечне, нейкай распусьце нецікава валіць мэталічныя змацаваныя электразваркай крыжы. Затое прыгожае надмагільле разьбіць яны лічаць за шчасьце. Чым больш прыгожага зьнішчаць, тым большае ў іх задавальненьне. Гэта натура такая.

Я проста выдатна ведаю, што калі міліцыя не затрымала вандалаў па гарачых сьлядах, то пазьней гэта зрабіць практычна немагчыма. Міліцыя мае той жа адбітак недасканаласьці. Іншы раз вандалізм на могілках міліцыянты ня лічаць нечым сур'ёзным.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Олег Горад:: Брест
27.08.2010 17:34
"Я заўсёды казаў, што вандалізм — гэта паказчык узроўню грамадзтва, нявыхаванасьці людзей. Я ўпэўнены, што знойдуцца тыя, хто захоча гэты выпадак вандалізму трактаваць як антыкаталіцкі ці антыпольскі ўчынак… [конечно, Антон Астапович прав, и хулиганы, разбили кресты на могилах только из любви и увежения к христианам и полякам]

Разумееце, тое ж самае здараецца і на праваслаўных могілках, і на габрэйскіх таксама. [да-да, вандалы не имеют ни родины, ни веры, они - подличнные космополиты, и из чувства справедливости ходят с кувалдами и на православные и еврейские кладбища]- Дзе заўгодна могуць цяпер разьбіць помнікі — ніводзін пагост ад такога не застрахаваны. [потому, надо, наверное, позвать милиционеров - пускай нагонят на хулиганов страху и заодно сделают эти забавы еще более увлекательными]

Я нават магу патлумачыць, чаму часьцей псуюць помнікі і крыжы на каталіцкіх могілках альбо ў Курапатах. [Эстетическое чувство Астаповича не выдержало и сказало правду обо всем] Таму што любому (прабачце мяне) прыдурку, у якога прусакі ў галаве, больш "прыемна" спаскудзіць тое, што больш прыгожа і эстэтычна выглядае. [Надо отдать должное способности Астаповича к эмпатии - как он тонко разбирается движениях душ хулиганов, умеющих видеть прекрасное и гнушающихся всяких там православных и евреев]

Я цудоўна ведаю берасьцейскія каталіцкія могілкі і памятаю тамтэйшыя прыгожыя помнікі. Канечне, нейкай распусьце нецікава валіць мэталічныя змацаваныя электразваркай крыжы. (!!!) Затое прыгожае надмагільле разьбіць яны лічаць за шчасьце. Чым больш прыгожага зьнішчаць, тым большае ў іх задавальненьне. Гэта натура такая.

Імя:: Міхал Горад:: Масюкоўшчына
29.08.2010 00:38
Астаповіч: "У нас ніводзін пагост не застрахаваны ад вандалаў"
-------------------------------
А ўсё некалі пачыналася з габрэйскіх могілак... Хто тады абыякава маўчаў, а хто задаволена хмыкаў.
Вось так і жывем.