аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:50

Чужое дабро

Д. Радкявічус. Пакуль літоўцы будуць “тутэйшымі”...

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Хто такі “тутэйшы”? Першая рэакцыя – гэта характарыстыка, якая замацавалася ў грамадзкім, але неафіцыйным ужытку, у дачыненьні да жыхара ўсходняй ці, дакладней, паўднёва-ўсходняй Літвы. Працягваюцца дыскусія – паляк ён, ці беларус, ці – яшчэ банальней – дэнацыяналізаваны літовец. Прапануем Вашай увазе артыкул Даруса Радкявічуса ў часопісе Kelias.

Аднак усё больш здаецца, што вірусам “тутэйшасьці” прасякнута ўсе літоўская культурная спадчына. Яна расколатая на асобныя часткі, якія цяжка ўявіць сабе ў адной цэласьці. Мы тыцкаем пальцамі ў віленскіх літоўцаў, а тым часам усе мы ня маем культурных каранёў. Няважна, што на пачатку ХХ стагодзьдзя мы этнічна ачысьціліся, вызначылі новыя этнічныя межы літоўскасьці. І... сталі грамадзтвам паўжывёлаў або паўлюдзей.

Чалавек не нараджаецца духоўным. Такім ён становіцца жывучы і ўдасканальваючыся. Гэтак сама і нацыя сваю культурную, духоўную спадчыну можа набыць толькі доўгімі стагодзьдзямі перадаючы свой досьвед з пакаленьня ў пакаленьне.

Дзьвесьце гадоў акупацыі сфармавалі архетып, які пануе і дагэтуль: Літва – гэта маленькая краіна, якая ня можа мець уплыву ня толькі на сьвет, але і на суседзяў. Што паўтараюць нам цяперашнія лідэры краіны? Літоўцы мусяць быць прагматычнымі, прыстасоўваючыся да Realpolitik. Маўляў, Літва нічога ня можа зьмяніць, бо яна замалая, каб паўплываць на рашэньні Эўразьвязу. Было б яшчэ лепш, калі б сучасныя літоўцы з гэтым зьмірыліся, а сваё права на гэта дэлегавалі выключна лідэрам, якія гэтыя правы дэкляруюць.

І гэтыя ісьціны пануюць у апошняй паганскай краіне? З тысячагадовай гісторыяй?

Як замест літоўца зьявіўся тутэйшы


Таму і пануюць, што мы насамрэч нічога ня ведаем ні пра паганства, ні пра тую культуру. Нам тысяча гадоў толькі таму, што так пастанавілі хрысьціянскія летапісцы. Прадстаўнікі рэлігіі, якая была першай зьнішчальніцай літоўскай спадчыны, літоўскай этнічнай гісторыі і яе дахрысьціянскіх духоўных лідэраў.

Ці калі-небудзь паўставала пытаньне, чаму пачатак Літвы залежыць ад Квэдлінбурскіх аналаў? А можа пра Літву ведалі і раней – у дахрысьціянскай гісторыі? Хто з навукоўцваў, за выключэньнем цалкам ігнараванага “колам літоўскіх гісторыкаў” прадстаўніка літоўскай шляхты і міжваеннай інтэлігенцыі Чэславаса Гедгаўдаса, задаваўся гэтым пытаньнем?

Замінае той самы падсьвядомы страх, рэлігійнае табу, толькі гэтым разам перад гіерархамі веры, навязанай Літве агнём і мячом, і перад іх уплывам. Паганскія карані вынішчала царква, другі ўдар нанесла царская Расея. І так замест свабоднага Літоўца, які разумее сваю каштоўнасьць і мае глыбокія гістарычныя карані, зьявіўся пакорлівы, палахлівы тутэйшы, які ўсяляк імкнецца выжыць і ня ведае сваёй мінуўшчыны, гісторыі, ня мае духоўных лідэраў.

Можа таму Відунас, Стасіс Шалкаўскас шукалі культурныя карані літоўскасьці аж у Індыі? Дзесьці ж трэба знайсьці апору і энэргію для духоўнага адраджэньня, нацыянальнага абуджэньня, стварэньня нацыянальнай спадчыны.

Зь Літвы выкінулі Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў

Літва – гэта краіна літоўскамоўных. Гэта сфармуляваная Ёнасам Басанавічусам гістарычная аснова сучаснай Літвы. Або трэцяя, пасьля Расейскай імпэрыі, форма культурнага генацыду. У праекце Басанавічуса паўнапраўнымі літоўцамі сталі тыя тутэйшыя, якія на той момант гаварылі або прынялі пазьней канкрэтны абраны Патрыярхам нацыі моўны дыялект. Прусы, яцьвягі, беларусы, украінцы былі выштурхнутыя за межы гэтага наватвору. Таго наватвору, які адкінуў традыцыйную шматэтнічнасьць Літвы і ня менш традыцыйную хрысьціянскую дзьвюхканфэсійнасьць.

Бізантыйскаму хрысьціянству тут месца не засталося. Наватвору, які ўпрыгожыў сябе нацыянальным сьцягам нейкіх афрыканскіх колераў. За межы гэтай дзяржавы былі выштурхнутыя нават Радзівілы, Хадкевічы і Пацы, бо яны не былі “сапраўднымі” літоўцамі, нават не аўкштайтамі, яны былі літвінамі. З духоўным выгнаньнем колішніх літоўскіх магнатаў, мелі на гэтых землях свае карані, зьніклі істотныя карані традыцыяў ВКЛ, інтэлект і магчымыя духоўныя лідэры.

Можна здагадвацца, што якраз пасьля гэтага ўзьніклі супярэчнасьці паміж народамі, якія стагодзьдзямі жылі тут – літоўцамі, габрэямі, палякамі і стракатага паходжаньня славянамі. А новы тутэйшы асяродак культуры Літвы, як і апошняя “паганская” спадчына шляхты ВКЛ і яе гістарычнай памяці, не пасьпеўшы як сьлед сфармавацца, былі канчаткова зьнішчаныя савецкай акупацыяй, дэпартацыяй ў Сібір, зьнішчэньнем гістарычных крыніцаў, стварэньнем савецкага чалавека і вывазам іншых “тутэйшых”, якія ня маюць гістарычных і культурных каранёў, у Малую і Вялікую Літву (цяперашнія Беларусь і Ўкраіну)!

Шматэтнічная шматмоўная Новая Літва

Мэнталітэт Літвы пашкоджаны, яе дух аслаблены і абмежаваным пабытова-вясковым сьветапоглядам і моўнай аднастайнасьцю. “Вясковы парадак” – гэта спадчына зьніклых плямёнаў і іх правадыроў. Больш перадавыя людзі раней ці пазьней ад яго адмаўляюцца, перабіраючыся ў больш мадэрныя гарады, дзе раней панавалі прадстаўнікі вандроўных народаў (габрэяў, армянаў). Можа зусім ня будзе недарэчным ацаніць у гэтым сьвятле працэсы масавай эміграцыі літоўцаў на Захад? Нашы людзі перабіраюцца ў сапраўдныя гарады: Лёндан, Дублін, Чыкага, Нью-Ёрк, якія маюць свой дух і сэрца, а не апусьцелую “жылплошчу” зьнішчаных раней традыцыйных гараджанаў.

Нават калі яе захоўваць, як этнаграфічны музэй, гэтая вёска памрэ, калі літоўскае грамадзтва зноў ня вернецца да шматэтнічнасьці, шматмоўя і нявыдуманай парадыгмы талерантнасьці. Менавіта такая паўнацэнная і вартая павагі ідэя была б цікавая ўсёй Эўропе. А не замкнёнасьць у вузкай клетцы выпадковай геаграфіі.

Страціўшы самі гэтую спадчыну, давайце дапаможам вярнуць яе хаця б сваім дзецям. Давайце вучыць у школе латыскую, польскую, беларускую, украінскую мовы. Нашы шматлікія ўнівэрсытэты маглі б быць адкрытыя прадстаўнікам народаў ВКЛ. А наша прэзыдэнт, ідучы за прыкладам сваіх папярэднікаў, магла б прадстаўляць у Эўропе інтарэсы культурнай спадчыны Вялікай Літвы, абвясьціўшы мэтай на будучыню інтэграцыю ўсіх гістарычна блізкіх народаў на Ўсходзе. І няважна, што сёньня яны небагатыя і неўплывовыя.

Ці мы сабе ўяўляем, якім культурным і інтэлектуальным цэнтрам магла б стаць Вільня і сучасная Літва? Працы хапіла б нават самым закасьцянелым прыхільнікам Realpolitik, цынікам геапалітыкі і закаранелым прагматыкам: яны ўжо цяпер маглі б пачаць падлічваць будучыя працоўныя месцы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віталь Зброўскі Горад:: Менск
18.08.2010 18:36
Пачытаў... Ну і маразм! І жамойтам ня сорамна красьці нашу спадчыку ды вось так вось прымітыўна апраўдвацца? %) Ужо нахлусілі столькі, што заблыталіся, дзе і і што хлусілі.
Адказаць

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
18.08.2010 20:31
Историческое и культурное мифотвочество вообще является важной составной частью идеологии этнонациональных движений.
Адказаць

Імя:: aleks_nesterow
21.08.2010 19:48
Значыць, гэтыя этнанацыянальныя рухі - фікцыя. Нельга добрую справу апраўдаць хлусьнёй. Значыць і сама справа дрэнная.

Імя:: Ананім
18.08.2010 22:11
НЕ ЗНАЮ НЕ ЗНАЮ,
а КАЖДЫЙ ЧЕЛОВЕК ИМЕЕТ ПРАВО НА СВОЮ ТОЧКУ ЗРЕНИЯ, А ЭТА ТОЧКА НЕ ТАКАЯ УЖ И СТРАШНАЯ, ДАЖЕ ГДЕ ТО И НОРМАЛЬНАЯ
ПО ТИП

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
19.08.2010 00:21
Што? "Тута-ка", за шмат, гаманіць. "Зьвычайны" маразм-міт". Й, ня больш, за тое.
А? "Зьявіўся ён. Найменна зараз. Толькі ў большасьці, таму. Што мы "самі". За першае. Адмовіліся ад адраджэньня. Ды, па другое."Памяркоўна" "запамятавалі"й "адмовіліся". Ад нашага пазьвечнага найменю. Літвіны й Вялікае Літвы.

Імя:: Wojsza
19.08.2010 09:04
Dziakuju za cikawy artykuł! Litwin.
Карцінка ў артыкуле на РС, дарэчы, аўтарства Кірылы Карлюка, варта б пазначыць :)

Імя:: Lutavit Горад:: Miensk
19.08.2010 09:27
Выдатна, што магу сказаць. Паболей бы такіх людзей і ў нас і ў Літве і ва Ўкраіне, тады, магчыма, не такой ужо невырашальнай падалася б літоўская ідэя. :-)
Вельмі ўзрадаваны, што такі артыкул увогуле зьявіўся зь літоўскага боку.

Імя:: нацыяналіст
19.08.2010 12:04
О, гэтыя жахлівыя каталіцкія акупанты, якія зьняволілі горды паганскі народ! :)))
Цікава, якія ж гэта акупанты былі? :)
Здаецца, у аўтара нездаровая фіксацыя на рэлігійным пытаньні.

А пра шматэтнічнасьць Літвы яшчэ беларускія сьвядомыя нацыяналісты казалі ў пачатку 20 ст. Але летувісы былі супраць агульнага гаспадарства.

Імя:: e-ndrus
19.08.2010 13:07
Нядаўнія артыкулы літоўскіх інтэлектуалаў наводзяць на думкі пра крызіс ідэнтычнасьці ў Літве. Але назіраць за гэтым сумна, бо, як "да вуткі на трэція суткі", тут да некага нешта пачало напэўна даходзіць. Але позна. Ды і развагі гэтыя выкліканыя, напэўна, зусім нават не культурай, а херовым эканамічным, дэмаграфічным становішчам. Падумайце толькі - з 2001 году з Літвы зьехала дзесьці 254 тыс. чалавек. Гэта вельмі адчувальна для невялікай краіны. Заставацца монаэтнічнай дзяржавай з такой дэмаграфіяй ну ніяк не атрымацца. Круці-не круці.
Адказаць

Імя:: aleks_nesterow
21.08.2010 19:55
Адчыніся зараз граніцы - зь Беларусі зьехала-б ніяк ня меней. Што сьведчыць толькі аб адным - нацыяналізмам сыт ня будзеш. :)

Імя:: Vit Горад:: Vialiejka
19.08.2010 17:01
Крызіс летувіскай ідэнтычнасьці ёсьць. Абсурднасьць, ненатуральнасьць, неправамоцнасьць падмены жмудзінаў на літоўцаў не схаваеш, як шыла ў мяху. Асабліва гэта адчувалася на 600-годзьдзі Грунвальда. Для нашага краю вяртаньне літвінства - апошні шанец захаваць адметнасьць.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
19.08.2010 19:33
ВялIкае Княства Лiтоускае(Беларусь) Жамойцкае(Летува)
i Рускае(Украина). Есть вероятность возрождения
в составе ЕС и на принципах ЕС.
Возможно присоединение Польши.
На первый взгляд-дурдом. Но если подумать....:))

Мне кажется, что ЕС в дальнейшем будет строится на основе
территориальных экономико-политических регионов.
(где в такой регион будут входить соседние по территории
национальные государства, с региональной валютой, но подчиненные законодательтву ЕС)
При таком подходе ВОЗМОЖНО вступление в ЕС Московии
с ее сателитами(после разрушения колониального режима).
Да и вообще, развитие человеческой цивилизации,
по моему мнению, оптимально именно в таком направлении.

Імя:: Simpson
19.08.2010 20:05
Кризис идентичности, если он есть, базируется на факте – Литва была великой – Литва великой не является. Т.е литовцам мало власти. И уважаемый Дарюс предлагает один из вариантов решения проблемы. Предлагаю еще один вариант – признать, что Литва (ВКЛ) не оказывала практически никакого влияния на Европу. А с 1385 года сама попала под влияние Польши, которое с каждым годом нарастало и, в конце концов, привело к практически полному ополячиванию шляхты.
Интересно, что воля к власти совершенно затмила боязнь литовцев быть ассимилированными белорусами. Именно этот страх был одним из катализаторов создания литовской национальной идеи и современной Литвы (не было бы последней, наша этническая граница проходила бы за Каунасом). И правда, кто может их ассимилировать?
P.S. Не называйте литовцев жмудинами. Не пишите этот бред. Или приведите факты, доказывающие вашу правоту.

Імя:: duńczyk kresowy Горад:: Navahratak
20.08.2010 04:14
Чытаю камэнтары паноў нацыяналістых і дзіву даюся: то-то ўжо візгу, то-то ўжо ў літоўцаў праблемы зь ідэнтычнасьцю. Дзякуй Богу, што ў вас усё добра, даражэнькія, у краіне, дзе 90% размаўляюць па-расейску й кожны другі ўсьведамляе сваю "ісконную русскость"...