пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:30

Грамадзтва

У Віцебску разьвіталіся з Аленай Залескай

Вядомую ў горадзе апазыцыянэрку, былую старшыню абласной арганізацыі АГП Алену Залескую пахавалі на могілках “Копці” пад Віцебскам.

Алена Залеская
x
Алена Залеская

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Разьвітаньне з Аленай Залескай прайшло ў рытуальнай залі абласнога шпіталю. Правесьці актывістку ў апошні шлях прыехалі аднапартыйцы зь Менску і Воршы, мясцовыя прадстаўнікі былі практычна ад кожнай партыі – і ад АГП, і ад Партыі БНФ, і ад стваранай БХД, і ад руху “За Свабоду”, і ад БСДП (Грамада). Разьвітацца з Аленай Залескай прыйшлі Барыс Хамайда, Сяргей Каваленка, экс-палітвязень Сяргей Парсюкевіч, а таксама далёкія ад палітыкі людзі, якія ведалі нябожчыцу як добрую настаўніцу матэматыкі, вядучую танцавальных вечароў у клюбе “Натхненьне”, супрацоўніцу музэя Марка Шагала.

А 14-й гадзіне актывістку пахавалі на могілках “Копці”. Падчас грамадзкай паніхіды аднадумцы казалі, што імя Алены Залескай назаўжды ўвайшло ў гісторыю дэмакратычнага руху Віцебшчыны. Пад яе кіраўніцтвам у горадзе ладзіліся самыя масавыя вулічныя акцыі, яна была ці не самым бескампрамісным назіральнікам падчас выбарчых кампаній, яе неаднаразова затрымлівалі і каралі штрафамі за апазыцыйную актыўнасьць. І каля сотні бел-чырвона-белых сьцягоў, пашытых менавіта яе рукамі, луналі апошнімі гадамі над Віцебскам, наперакор забаронам і затрыманьням.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Аксана Горад:: Менск
01.08.2010 23:28
Артыкул аб гэтай жанчыне, з ярка выражанай грамадзянскай пазіцыяй, закрануў за жывое ... Шкада, калі такія людзі сыходзяць. Сардэчна спачуваю родным і блізкім.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
02.08.2010 20:32
Пройдуць гады ,Беларусь зноў будзе незалежнай і ў Віцебску будзе вуліца імя А.Залескай.
Адказаць

Імя:: Елена Залесская ( дочь) Горад:: New York
03.08.2010 17:40
Спасибо за добрую память о маме