пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:39

Грамадзтва

Вясёлыя “Бажынкі-2010” у Валожынскім лесе

Кухня "Бажынак"

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Беларуская асацыяцыя журналістаў 30 – 31 ліпеня трэці раз ладзіла летні фэст “Бажынкі” на лясным хутары Барок у Валожынскім лесе. Летнік БАЖу сабраў каля 30 журналістаў незалежных беларускіх СМІ ў лясной сядзібе мастака Алеся Лася.


Удзельнікі "Бажынак-2010"

Вольга Бабак запрашае на "Бажынкі-2010"

Прэзэнтацыя камандаў. Гэтым разам усе былі індзейцамі



Жанна Літвіна, старшыня БАЖ, першая скво "Бажынак"

Арганізатар большасьці імпрэзаў "Бажынак" Андрэй Аляксандраў

Уладзімер Дзюба з камандаю - у спаборніцтве па перацягваньні каната

Чэмпіянат БАЖ па футболе

Прадстаўнік "Свабоды" на "Бажынках" Валер Каліноўскі

Сябры БАЖу дзеляцца досьведам, як паводзіць сябе падчас ператрусаў

Мікола Дзябёла аналізуе досьвед паводзінаў журналістаў падчас арыштаў

Экспэрт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў Аксана Раманюк з Украіны правяла майстар-клясу на тэму "Бясьпека журналістаў падчас масавых акцыяў і працы ў гарачых пунктах"

Журналісты не забываліся й на свае прафэсійныя абавязкі

Ува ўсіх незалежных журналістаў-удзельнікаў "Бажынак" быў добры настрой

Музычнае суправаджэньне забясьпечваў Анатоль Додзь

У "Бажынках" удзельнічалі журналісты ня толькі зь Беларусі. Ларыса Шапавалава прадстаўляла Літву
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: антон
02.08.2010 09:17
ну і што? Адпачываюць не толькі журналісты, дык што пра ўсіхні забавы распавдаць? Ну сабраліся, выпілі, пазагаралі, паелі шашлыкоў і гэта ваша прыватна справа.

Імя:: мінак
02.08.2010 09:22
БАЖ - гэта вялікая арганізацыя. Цікава, як адбіраліся ўдзельнікі гэтых бажынак?

Імя:: Янка
02.08.2010 14:25
Удзельнікі БАЖынак папросту дасылалі заяўкі. Усе, хто жадаў. усе паехалі, нікому не адмовілі.

Імя:: bajaviec Горад:: Mensk
02.08.2010 19:09
Калі нешта пазітыўнае адбываецца ў жыцьці хоць аднае суполкі, тым больш такой, як БАЖ, - а гэта ня проста "карпаратыўчык" шэраговай "канторы", а арганізацыі, прызнанай у сьвеце, чаму мы ня маем права падзяліцца пазытывам? Журналісты ня могуць увесь час адлюстроўваць толькі праблемы, але маюць права і на тое, каб падзяліцца з грамадствам сваімі станоўчымі эмоцыямі. І ў гэтым пляне гэта - ня наша "асабістая справа", хоць і магла б ткою быць. Каб нашы слухачы і чытачы ведалі, што журналісты - таксама людзі, якія і працаваць умеюць, і адпачываць, тады, у тым ліку і з гэтай прычыны, да іх будзе больш даверу, бо журналісты, у адрозьненьне ад уладных "небажыхароў", таксама частка грамадзтва, а не выключэньне зь яго. І паказваем мы гэта таму, што хаваць нам няма чаго. А адбор удзельнікаў насамрэч ня вёўся - хто хацеў, заявіў пра гэта згодна абвестцы на сайце БАЖ, і праблем ніякіх н было. Так што чачыце за інфармацыяй і не злуйцеся без падставаў :)