пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:40

Палітыка

Магілёўскія дэмакраты заклікаюць выбраць адзінага кандыдата

Рэгістравалі ўдзельнікаў канфэрэнцыі на падворку грамадзкага цэнтру “Кола”
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Магілёве ў мясцовым грамадзкім цэнтры “Кола” сёньня адбылася абласная канфэрэнцыя дэмакратычных сіл. 59 яе дэлегатаў заклікалі вядомых апазыцыйных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва аб’яднацца й вылучыць адзінага кандыдата.

На сходзе дэмакратаў рэгіёну прысутнічалі шасьцёра зь іх – Яраслаў Раманчук, Алесь Міхалевіч, Аляксандар Мілінкевіч, Юры Глушакоў, Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі.

На канфэрэнцыі дэлегаты падвялі вынікі выбараў у мясцовыя саветы. Далі ацэнку свайму ўдзелу ў іх. Абралі новы кіроўны орган кааліцыі аб’яднаных дэмакратычных сіл рэгіёну – раду. Туды ўвайшлі вылучэнцы дваццаці арганізацыяў.

Вызначаліся дэлегаты і з пэрспэктывамі ўдзелу ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Вылучэньне адзінага кандыдата на прэзыдэнцтва ад дэмакратычных сіл закраналася амаль кожным выступоўцам.

Эдуард Брокараў
“Адзіны кандыдат патрэбны. Людзі з дэмакратычнымі поглядамі змогуць тады згуртавацца вакол зьдзяйсьненьня адной мэты. Калі дэмакраты пачнуць супернічаць паміж сабой, то гэта будзе толькі на карысьць правячаму рэжыму, бо людзей гэтых да жалю ня так многа”, мяркуе актывіст з Горак Эдуард Брокараў.

Актывіст свабоднага прафсаюзу Беларускага з Магілёва Юры Новікаў мае іншае меркаваньне:

“Галоўная праблема ня ў тым, будзе ці ня будзе адзіны кандыдат. Галоўная праблема, што выбараў няма. Каб кандыдаты цяпер аб’ядналіся вакол адной канкрэтнай справы. Напрыклад, вылучэньне людзей ва ўчастковыя й абласныя камісіі. Калі ім разам удасца вылучыць у гэтыя камісіі людзей, тады можна казаць, што будуць нейкія выбары”.

Вылучэнец на кандыдата ў прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук заявіў магілёўскім дэмакратам, што ня супраць стаць адзіным кандыдатам, але гатовы й саступіць іншаму прэтэндэнту:
Калі мы цяпер не пачнём кансалідацыю, то Расея так ці гэтак прызначыць нейкага чалавека ...

“У нас унікальны гістарычны шанец. Калі мы цяпер не пачнём кансалідацыю, то Расея так ці гэтак прызначыць нейкага чалавека. Аднак нас потым, дэмакратаў, да перамоваў не дапусьцяць. Пасьля выбараў будзе вялізны абвал. Прадуць алігархі, альбо бандыты й скупяць прадпрыемствы пад корань”.

Патэнцыйны прэтэндэнт на кандыдата ў прэзыдэнты Алесь Міхалевіч ня бачыць панацэі ў адзіным дэмакратычным вылучэнцы. Пра гэта ён і заявіў дэлегатам магілёўскай канфэрэнцыі
Гэта могуць быць два-тры кандыдаты, але якія возьмуць увесь электарат ...

“Усе мы дужа засумавалі па перамогах. Нам трэба мець тых кандыдатаў, якія здолеюць зрабіць так, каб людзі ў іх паверылі. Гэта могуць быць два-тры кандыдаты, але якія возьмуць увесь электарат, які не падтрымлівае Лукашэнку”.

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч ня супраць адзінага кандыдата:
Яднацца варта паводле вартасьцяў ...

“Яднацца варта паводле вартасьцяў. Безыдэйнае аб’яднаньне не працуе. Ідэя, што мы ня любім рэжым – гэта замала для людзей. Людзі хочуць ведаць, а што будзе пасьля. Для мяне ўсё проста – незалежнасьць, дэмакратыя, шлях у Эўропу. Калі нейкі чалавек будзе адпавядаць гэтым крытэрам, то даю слова, што я здымуся пад гэтага чалавека”.

Вылучэнец на прэзыдэнцкае крэсла ад партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў заклікаў магілёўскіх дэмакратаў не зацыклівацца на ідэі адзінага кандыдата:
пойдзем на выбары некалькімі калёнамі ...

“Калі мы нават і пойдзем на выбары некалькімі калёнамі, то можа быць будуць ўцягнутыя ў гэты працэс яшчэ больш людзей і мы атрымаем значна лепшы вынік, чым калі будзем выстаўляць нейкага штучнага адзінага, тым больш калі згоды на гэты конт няма”.

Яраслаў Раманчук
Юры Глушакоў
Аляксандар Мілінкевіч
Алесь Міхалевіч

Вынікі канфэрэнцыі, на правах арганізатара, падвёў вылучэнец на прэзыдэнцтва ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Рыгор Кастусёў
“Праца аб’яднаньня яна ў вялікай ступені вызначана. Мы ўсё адно будзем працаваць разам па фармаваньні камісіяў, назіраньні выбарчага працэсу. Будзем разам рыхтаваць акцыі пратэстаў, у тым ліку плошчу. Паступова праца па выхадзе на адзінага яна скончыцца па этапе збору подпісаў”.


Канфэрэнцыю арганізавала кааліцыя дэмакратычных сіл Магілёўшчыны ўтвораная ў ліпені 2006 году. У яе склад уваходзяць абласныя арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", Партыі свабоды й прагрэсу, партыі левых "Справядлівы сьвет", Партыі працы, партыі "Надзея" а таксама Свабодны прафсаюз Беларускі і шэраг мясцовых кааліцыяў з рэгіёну. Кааліцыю стваралі для правядзеньня палітычных электаральных кампаніяў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
31.07.2010 18:12
Усе ў адным балоце, ці карыце :)...

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
31.07.2010 18:19
Усе разумеюць што патрэбныя, але ўсе не могуць нічога з гэтым зрабіць. Дзіўная логіка.

Імя:: Лявон Горад:: Ганцавічы
31.07.2010 19:57
Хлопцы, вы ўжо ходзіце 16 год калёнамі. І ні розуму не набраліся, і ні ногі не стапталі.

Імя:: Віталь Горад:: Магілеў
31.07.2010 22:29
Сапраўды было дзіўна назіраць адзінства,(такога даўно небыло) розных людзей, розных партый, розных кандыдатаў у адной зале, адзінства у разуменні важнасці будучых падзей, адзінства у жаданні лепшага, адзінства у разуменні што будучыя "выбары" нічога невырашаць калі адбудуцца па мінулым уладным сцэнарам.... адзіная і выснова што будачае людзей, актывістаў і чалавека, які выконвае абавязкі Прэзідэнта, будзе не легккім. Наперадзе нібыта выбары, банкрутсвы, гора і слезы, адказнасць дзеючай улады, вялікая адказнасць, за тое што есць і што будзе ... у будучым. Так што "выбары" то дробязь, з таго што нас чакае... І пра гэта гаварылі сення на Магілеўшчыне... Магілеў першы... такія размовы адбудуцца па усюль .і ужо адбываюцца......

Імя:: Шалэйка Горад:: Віцебск
01.08.2010 08:01
Хі-хі-хі!! Наш "бацька" будзе кіраваць Бацькавішчанай вечна !!!

Імя:: Iрына Горад:: Варшава
01.08.2010 11:31
Так трымаць, Магілеў!!!!!!!!!!!!!!
Адказаць

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
01.08.2010 14:08
ага, няхай так трымаюць і будзе нам шчасьце ў Лукамор'і!

Імя:: беларуска Горад:: менск
01.08.2010 12:41
Байкот!Адзін БАЙКОТ!Беларусы разумны народ.НЕ фальшывым апазыцыянерам.

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
01.08.2010 14:08
Сапраўднага кандыдата там не было.
Адказаць

Імя:: ЕГУ
01.08.2010 14:56
Кірыл супакойся. Твой Някляеў на выбары не збіраецца.

Імя:: bi-zet Горад:: Барысаў
02.08.2010 01:02
Усе яны кажуць,што кахаюць Радзіму і што гововыя сыйсцi з пасады вылучэнца на прэзідэнцкія выбары,але не адзін не жадае.Я думаю павінен быць толькi адзін кандыдат,толькі так мы зможам перамагчы.А так на прэзідэнцкіх выбарах будзе толькі адно=>хаос і поўная незразумеласць.Кожны сабе.

Імя:: Iryna Горад:: Minsk
02.08.2010 07:42
Ад шчырага сэрца жадаю магiлеускiм дэмакратам адзiнага -Рымашэускага, Раманчука альбо Калякiна - калi усе роуна на каго працаваць - тады наперад! Поспех чакае вас! Наперадзе - РАСЕЯ!
Адказаць

Імя:: Патриот
03.08.2010 05:12
Если уж на то пошло, то в этот трудное время, которое должно, по расчётам национальных академических институток, продолжаться ещё около 100 лет, единым кандидатом должен быть только Александр Григорьевич Лукашенко.
Вдруг, что-нибудь случится с Александр Григорьевичем во время ношения винтовки в окопах на восточной границе нашей страны, или в землянке из-за неисправности самодельного отопительного аппарата, есть запасной Единый Кандидат.
Его зовут Маршал Коля Первый.
Благословение Высших Церковных Иерархов он уже получил. Хитро так подкупив их Букварём
И зачем, в этот трудный период, патакать России и ослаблять наше государство всякими другими никому неизвестными Едиными Кандидатами. Только разобщать население и ослаблять его Патриотический Дух.
Нужно всем сейчас, в такой трудный период опасности империалистической росссийской окупации нашей страны сплотиться.
Объединится и верно служить Единственно Достойному.
Которого пока скромно зовут Уважаемый Президент Александр Григорьвич Лукашенко и который в данный момент с трудом не считает нужным и еле-еле отказывается от имени которое он заслужил, защищая нас от российских танков.
Это имя Александр Первый Лукашенко. Нет ошибочка. Лучше Александр I.
Лукашенко не надо.
Ах, раз уж на то пошло, разве мы не сыны страны,
Ваше Высочество Александр I.
Кому нужны сейчас в период приближения к нашей границе российских "Крёсных Отцов" в количестве двух единиц ( и третий уже выводится из военных ангаров) тратить время на выискивание самозванцев.
Нужно всем поступить на службу нашему Госуда..., нет пока ещё рано,Императо..., нет это не поймут союзники -европейцы, нашему Великому Президенту Александру Григорьевичу Лукашенко.
Самые умные, вассалы Милинкевич и Янукевич, уже давно это сделали.
В неостановимо -националистическом угаре, в муках родились стихи главной патриотической песни:

"Россия отдай моё молоко,
Забери свой газ и нефть российский буржуй,
Россия не дам тебе больше, опять же, молоко,
Россия пошла ты на...."

Жывет наша Родина - Чересчур Великий Александр Григорьевич Лукашенко !

Імя:: Валеры Грыцук Горад:: Europe
02.08.2010 19:06
"Актывіст свабоднага прафсаюзу Беларускага з Магілёва Юры Новікаў мае іншае меркаваньне:“Галоўная праблема ня ў тым, будзе ці ня будзе адзіны кандыдат"
!!!!!!! ТАК !!!!! Які сэнс у адзіным? Я на сваім "мойчас"-- блогу , дакладна растлумачыЎ. http://grycuk.livejournal.com
НАВАТ лепей каб была некалькі, але 100тыс. назбіраюць 2-3.
Толькі кыргызскі вырыянт!!! . А там НЕ БЫЛО адзінага.
Галоўнае РЭАЛЬНАЕ ЗМАГАНЬНЕ! А не "перемена мест"

Імя:: Сяржук Горад:: Кличаў
04.08.2010 08:38
Вітаю Вас, адміністрацыя сайту "Радыё Свабода". Па-першае ўдячны за тое што Вы робіце дзеля нашай краіны. Хачу нагадаць што абраўшы шлях журналіста Вы тым самым узялі на сябе абавязак быць вачамі народу і таму ад Вас патрабуецца быць шчырымі і непрадузятымі.
Мяне завуць Сяржук, на галоўным фотаздымку артыкулу "Магілёўскія дэмакраты заклікаюць выбраць адзінага кандыдата" я стаю з заплечнікам у бел-чырвонай суколцы, гэтым магу даказаць што я быў на гэтай канфэрэнцыі. Пры пералічваньні кандыдатаў у прэзыдэнты Вы дапусьцілі некарэктную інфармацыю, акрамя Вамі напісаных:

"На сходзе дэмакратаў рэгіёну прысутнічалі пяцёра з іх – Яраслаў Раманчук, Алесь Міхалевіч, Аляксандар Мілінкевіч, Юры Глушакоў ды Рыгор Кастусёў."

прысутнічаў і выступаў Віталь Рымашэўскі - кандыдат у прэзыдэнты ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, партыі, чальцом якой з'яўляюся і я. Заклікаю быць аб'ектыўнымі і выправіць артыкул, спадзяюся што не расчараруюся ў незалежных СМІ нашай краіны.

Паведамляю, што маё пісьмо і Ваш адказ будуць прадстаўлены шырокай публіцы.

P.S. "Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго."
Выхад 20, 16

І наш Пан, Езус Хрыстус, не адмяніў гэтай запаведзі:
"Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць."
Мацьвея 5, 17