пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:28

Палітыка

Памфілава: Лукашэнка скардзіўся Пуціну на мяне

Эла Памфілава
x
Эла Памфілава
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Эла Памфілава пацьвердзіла ў размове з карэспандэнтам "Свабоды", што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прыняў яе адстаўку з пасады старшыні Рады пры прэзыдэнту па судзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.

Яна, аднак, ня стала тлумачыць прычыны сваёй адстаўкі:

"Я пакуль не хачу гэтага рабіць, бо мяне вельмі клапоціць, каб Рада працавала, засталася, каб там усё было нармальна. Я не хачу нашкодзіць калегам, там пакуль вырашаецца цэлы шэраг праблем, зьвязаных з тым, хто будзе ўзначальваць і гэтак далей. Я сваю думку выказвала. І пакуль не хацела б даваць нейкіх камэнтароў".

Ці будзе далей працаваць расейска-беларуская праваабарончая камісія? Які яе далейшы лёс?

"Гэта ўжо будуць вырашаць мае калегі. Гэта ўжо іх справа. Ну, цяпер гэта значна прасьцей. Гэта ў свой час, калі мы і шмат рабілі, я памятаю, нават Лукашэнка скардзіўся Пуціну на мяне, што мы яго крытыкавалі. Гэта ў той час, калі было не прынята яго крытыкаваць. А цяпер прасьцей гэта рабіць".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
30.07.2010 22:24
Гэта ў той час, калі было не прынята яго крытыкаваць.
y toj czas kali jany nadzejalise szto Belarus stane 99 zanedbalaj jak pskouszyna guberniaj Rasei
sapraudy цяпер гэта значна прасьцей lic brud na Lukaszenku kali jen uratawau nazaleznasc Belarusi
Я не хачу нашкодзіць калегам
Ne treba szkodzic a treba adkryta skazac jak jany liczac siabe demakratami u swabodnaj Rasei czy клапоціць яе далейшы лёс?
groszy tam zarabliajuc ne takija jak paseiski wuczony kapeiki u paraunaniu