пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:19

Палітыка

З адзіным кандыдатам не дамовіліся. Узяліся за стратэгію перамогі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Рада беларускай інтэлігенцыі на сваім найбліжэйшым паседжаньні 3 жніўня можа скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў вызначэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці. А ў першай палове жніўня Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі прадставяць уласную "стратэгію перамогі" на выбарах.

Старшыню Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімера Коласа вельмі непакоіць адсутнасьць канкрэтнага выніку працы:

Уладзімер Колас
"Мы не хаваем таго, што працэс ідзе далёка ня так, як хацелася б. І ёсьць вялікая занепакоенасьць тым, ці ён будзе завершаны, прынамсі своечасова. Таму што тэрміны выходзяць, час губляецца катастрафічна. І ўзьнікае пытаньне, ці ўвогуле ён будзе завершаны? Бо калі мы выйдзем на адзінага за пяць дзён да выбараў альбо пасьля выбараў, то гэта будзе, мякка кажучы. позна. І нават калі цяпер вызначыцца адзіны, то яму будзе вельмі і вельмі цяжка, каб вырашаць аб'ём пастаўленых задач".

Уладзімер Колас кажа: на паседжаньне 3 жніўня запросяць усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, і яно зноў пройдзе ў фармаце круглага стала:

"Каб ужо паставіць пытаньне рубам: альбо канчатковая дата, альбо спыненьне гэтага працэсу? Я лічу, што адказнасьць таксама ляжыць на ўсіх прэтэндэнтах у прэзыдэнты. У прынцыпе, ніхто зь іх не адмаўляўся ад удзелу ў круглым стале. Але тое, што перамовы зацягваюцца і тэрмінаў канчатковых так і не відаць, выклікае занепакоенасьць.

Мы спыніліся на вызначэньні працэдуры абраньня адзінага кандыдата. Але бальшыня ўдзельнікаў круглага стала так і ня вызначыла прыярытэтную для сябе працэдуру. І гэта сьведчыць пра нерашучасьць, як мінімум, тых, хто ў гэтай справе ўдзельнічае".

Спадар Колас не пагаджаецца з тымі, хто лічыць, што Рада ўзялася не за сваю справу:

"Гэта ня наша жаданьне было. Гэта была прапанова шмат каго з прэтэндэнтаў, якія ўдзельнічаюць у круглым стале. Гэта яны прапанавалі нам быць пасярэднікамі, быць такой пляцоўкай".

А старшыня плянава-аналітычнай групы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Вацлаў Арэшка сёньня паведаміў "Свабодзе", што літаральна днямі яго група перадасьць кіраўніцтву АДС "пераможную стратэгію выбараў". Калі не атрымліваецца абраць адзінага кандыдата, то неабходна мець хаця б агульны плян дзеяньняў,— кажа спадар Арэшка:

Вацлаў Арэшка
"Сэнс гэтай стратэгіі ня ў тым, што яна ствараецца пад нейкага кандыдата. Я назваў бы яе стратэгіяй супрацоўніцтва дзеля рэальных зьменаў, якія магчымыя ў нашай краіне. Гэта і не стратэгія АДС. Якраз АДС і прапануюць яе ўсім, каб пад яе можна было працаваць разам незалежна ад кандыдата. Бо гэтае пытаньне ўжо проста так ня вырашыцца праз галасаваньне ці вылучэньне адзінага кандыдата".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Anatol Starkou
30.07.2010 15:54
Чамусьці падумалася, а вось калі б за некалькі месяцаў да 22 чэрвеня 1941 года было нешта падобнае...
###
Дэмакраты краіны папрасілі РАДУ ІНТЭЛЕГЕНЦЫІ прапанаваць АДЗІНАГА КАМАНДУЮЧАГА ВОЙСКАМІ, але дагытуль камандзіры адпаведных дэмакратычных падраздзяленняў не далі сваю згоду на ўдзел у бітвах пад ЯГО кіраўніцтвам і нават не сабраліся, каб абраць ГЕНЕРАЛІСІМУСА будучай вялікай ПЕРАМОГІ.

А ў гэты час старшыня аналітычнай групы Аб'яднаных дэмакратычных узброеных сілаў (АБДУ) паведаміў замежнаму інфармацыйнаму агенцтву "+R+L+", што літаральна днямі дэмакраты АБДУ перададуць "каму трэба" пераможную стратэгію усіх будучых дэм.перамог. "Калі не атрымліваецца абраць адзінага ГЕНЕРАЛІСІМУСА ПЕРАМОГІ, то няхай АГРЭСАР ведае плян нашых будучых дзеяньняў: сгорел сарай - няхай гарыць і хата",— кажа гэты спадар.
###
Ці то Айчына не ў небяспецы, ці то мяняць шыла на мыла дэмакраты не жадаюць, не вырашаючыся аб гэтым адкрыта сёння сказаць народу.
###
А мо назву Аб'яднаныя ДэмСілы трэба змяніць, на Не Аб'яднованыя ДэмСілы? І тады справы самі пойдуць, як па маслу!

Вось тады ад лішку дэмакратыі прыйдзецца хавацца ў бульбу...

Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
30.07.2010 17:51
Дзіўна, што дарослыя дзядзькі забаўляюцца ў нейкага адзінага кандыдата каб зручней сапхнуці рыгоравіча, калі ён фальшуе выбары
і сам пра гэта кажа ўсяму сьвету, Пан Колас вы ужо здзяцянелі, ці у вас ад роду выключаны апарат лёгікі?

Імя:: Марта Горад:: Менск
30.07.2010 20:05
Cпадар Арэшка, вы гэта сур'ёзна пра "пераможную стратэгію выбараў"? Калі ласка, кіньце ўжо з вашымі калегамі марочыць галаву беларусам.

Імя:: Лявон Горад:: Ганцавічы
30.07.2010 22:25
Мне здаецца, што большасць кандыдатаў дбаюць пра пасаду, а не пра народ. Няўжо вы думаяце што мы ўсе цёмныя? Ад гэтай клаўнады мяне ванітуе.

Імя:: Лявон Горад:: Мінск
30.07.2010 22:41
Урэшце не чуецца галоўнага: навошта мяняць Лукашэнку і што іншае ад яго прапануецца краіне? У 90-х была мэта, зараз у народа яе няма. Калі адкінуць зніклых, то атрымліваецца пшык па ўсіх пытаннях.

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск.
31.07.2010 00:03
Ня дрэнна было б азнаёмiцца з поуным спiсам прэтэндэнтау у кандыдаты на пасаду прэзiдэнта. Я вось трымаю у руках улётку на вылучэнца кандыдатам у прэзiдэнты ад партыi БНФ Рыгора Кастусёва. Але мяне насцярожыла, што ён са Шклова. Гэта мы ужо прахадзiлi/
Я так мяркую, што нixто з кандыдатау нават i не дбае пра пасаду прэзiдэнта. Усе яны добра разумеюць, што анiякix выбарау не будзе, усё будзе, як заусёды. Для кожнага кандыдата вельмi важна дапоунiць сваю аутабiяграфiю допicaм :" У 2010 - 2011 г. быу высунуты кандыдатам на пасаду прэзiдэнта." Вось за гэта i толькi за гэта iдзе змаганне.

Імя:: Аб'яднаная дэмсіла Горад:: Зямля Саннікава
31.07.2010 04:36
А можа Аб'яднаныя дэмсілы пяройдуць да А.Саннікава?

Імя:: irreverent
31.07.2010 08:23
На два пустых стула - целых три микрофона. Ожидания зашкаливают!
Прикольная фотка, автору - респект.

Імя:: Мікола былы кулак Горад:: БССР
31.07.2010 10:18
пра нейкага адзінага і ненагляднага кандыдата ў Канстытуцыі РБ нічога не напісана, таму ўся гэтая гульня выставіці каэліцыйнага кандыдату пустая праца - пасьля першага туру выбараў звычайна кандыдаты скідаюцца ў дзьве каэліцыі... У Беларусі вы робіце ўсё адваротна - яшчэ да выбараў "гнілыя інтэлігенты " надумалі кінуці ўбок гэнэралаў, лёкаяў Расеі, авантурыстаў і іншых збаўцаў Беларусі. Пры ўсёй павазе да лідэраў інтэлектуальнай Беларусі выстаўляйце свайго кандыдата і далей змагайцеся па звычайнай эўрапейскай выбарчай працэдуры, калі ёсьць жаданьне удзельнічаць у фальшаваньні выбарау - Рыгоравіч сабе намалюе і 110 адсоткаў перамогі, Беларусь можа вылезці з лініі абароны Сталіна і пазбавіцца шайкі Лукашэнкі , калі па рашэньню ААН яго
сілай завалакуць у Гаагскі трыбунал спавядацца, а на пераходны час у Беларусь прыедзе легітымны экзыльны ўрад Беларусі Рада БНР.
Цяпер жа цэлы народ закладнік шайкі бандыкаў і зладзяёў, што раз за разам фальшуе выбары, рэфэрэндумы, а карумпаваная Эўропа толькі разьзяўляе рот і нічога не робіць... Нават папу Рымскага абдурылі з расейскім букваром гнілыя ліберасты.

Імя:: Димыч
31.07.2010 10:56
Скинуть Лукашенко эта оппозиция не может. Из себя ничего не представляет. Ряды оппозиции редки как никогда. Потому что "генералы" от оппозиции не хотят уходить сами в отставку, реформировать партии, движения не могут, поэтому и имитируют борьбу с режимом. В общем подтверждается то, что я говорю давно:

эта оппозиция мертва.

Імя:: Яўген Мурашка
31.07.2010 11:16
Спадарства!
Калі б тыя, хто бярэ адказнасьць за лёс народу, думалі б аб пераменах, яны б не тапталі ходнікі 16-ь гадоў. Да якіж межаў трэба не паважаць і хлусіць свайму народу, каб столькі гадоў дурыць яму галаву і выкарыстоўваць актыўную яго частку як "гарматнае мяса".
Людзі ж гэта разумеюць і, мяркую, не падтрымаюць іх. Заклікаць на вуліцу трэба толькі адзін раз - каб зьмяніць уладу. Іншае прафанацыя і здрада. Такіх "радзецелей" нельга падпускаць да улады, бо у іх няма яснага бачаньня, як будаваць новую краіну, якія пераўтварэньні трэба зрабіць, каб наша Бацькўшчыны і яе народ сталі заможнымі.

Імя:: генерал галеча
31.07.2010 14:03
Лукашэнка і "апазіцыя" - гэта ўсяго-толькі шчупальцы крамлёўскага монстра.
якія лёгка адрастаюць.

Імя:: Бенедзікт
31.07.2010 14:21
Блюзьнерства з "адзіным кандыдатам" - "оппозиционеры" жадаюць працягнуць пад кірункам "стратэгіі перамогі"...

І хто гэта робіць? Той, хто не раз засьведчыў сваю палітычную недзеяздольнасьць.

Толькі БАЙКОТ.
Адказаць

Імя:: A.S.
31.07.2010 15:27
Спадар Бенедзікт, якія яшчэ цытаты Зянона вы ведаеце?

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
31.07.2010 15:45
Паважаны Бенедзікт, каб атрымаўся БАЙКОТ, таксама трэба, каб блёзьнеры перасталі блюзьнерыць
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
31.07.2010 16:22
Слушна кажаце, шаноўны.
Але справа ў тым, што стэрыльных умоваў не будзе. Так атрымліваецца, што трэба перамагаць не толькі ворагаў, а і елупнеў.
Адказаць

Імя:: A.S.
31.07.2010 20:43
Слушна кажаце, шаноўны спадар Бенедзікт,

Калі ваш Ідал & Co. двадцаць два гады таму пачыналі працаваць на карысць нацыянальна-культурнага адраджэння, на Беларусі вадзіліся толькі два віда "ненацыяналізаваных" пазьнякоўцамі выбаршчыкаў - камунякі і народ. Зараз, калі адраджэнская рэвалюцыя а-ля Зяпон толькі набірае моц, іх, беларускіх грамадзян, стала значна болей: гэбісты, лукашысты, правакатары, грантасмокі, паразіты, елупні і "не толькі ворагі".

Дарэчы аб грантасмоках.
Часам на адным амерыканскім сайце, які фінансуецца амерыканскім Кангрэсам, я бачу некаторых чальцоў КэХэПэ, а адзін (?) з іх нават вядзе тутака ж свой блог. Ці можна лічыць гэтых кэхэпэўцаў грантасмокаміі, спадар Бенедзікт?
Адказаць

Імя:: люты Горад:: краіна
01.08.2010 11:32
на гэтых сайтах-ПРАЎДА! А што прапануеце вы,А.S.-адну хлусьню.
Адказаць

Імя:: A.S.
01.08.2010 13:02
люты 01.08.2010 11:32
Можа дасце прыклады той ПРАЎДЫ і той ХЛУСЬНІ ?

Імя:: Бенедзікт
01.08.2010 01:27
"Рада беларускай інтэлігенцыі ... можа скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў вызначэньні адзінага кандыдата..."
-------------------------------------------
Не ўзгадаю, а хто дарэчы надаў гэнай Радзе, паўнамоцтвы пасярэдніка?