пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:27

Эканоміка

Працоўных "Беларуськалію" адхілілі ад прыватызацыі

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Падрыхтоўчая праца для акцыянаваньня "Беларуськалію" завяршаецца”. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці Ўладзімер Кавалеўскі. Са слоў чыноўніка вынікае, што шматтысячны калектыў прадпрыемства фактычна адхілены ад прыватызацыі.

Намесьнік дырэктара Фонду дзяржмаёмасьці Ўладзімер Кавалеўскі назваў спэцыфічныя ўмовы акцыянаваньня "Беларуськалію" як флягмана беларускай эканомікі:

"Беларуськалій" ствараецца са 100-працэнтнай доляй дзяржавы. Мы там не праводзім льготнага продажу акцыяў работнікам прадпрыемства і прыраўнаваным да іх асобам. І таксама не праводзім абмену акцыяў на чэкі "Маёмасьць". Мы акумулюем 100-працэнтны пакет акцыяў для таго, каб пасьля можна было прапанаваць яго на дастаткова цікавых умовах інвэстару”.
Людзям паказалі на іхнае месца — хто яны такія ў нашай "усенароднай" дзяржаве...


Эканаміст Міхась Залескі лічыць: такія ўмовы прыватызацыі — гэта зьнявага для працоўнага калектыву:

“Проста людзям паказалі на іхнае месца — хто яны такія ў нашай "усенароднай" дзяржаве. Наагул, тыя ідэі, якія былі закладзеныя ў чэкавую прыватызацыю, адсоўваюцца ўсё далей і далей. І ў прававым пляне сытуацыя ўжо завершаная, то бок незразумела — да 2013 году падоўжана дзеяньне чэкаў, а самі яны не выкарыстоўваюцца і працоўныя калектывы да іх доступу ня маюць. І пра іх ніхто ўжо гаворкі не вядзе — сацыялізм забыты”.

Міхась Залескі кажа: рыхтуючы прыватызацыю "Беларуськалію", улады скарысталі досьвед акцыянаваньня Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу:

“У Мазыры існуе МНПЗ і МНПЗ+, у якім акцыянэрамі зьяўляюцца ці ня тры тысячы чалавек. І быў выпадак падчас судовых спрэчак з Расеяй, калі ўлады ўжылі на той час яшчэ магчымасьць выкарыстаньня "залатой акцыі". Цяпер гэта ўсё адсоўваецца. Сапраўды, "Беларуськалію" патрэбны нейкі буйны інвэстар. І для таго, каб пазбавіць магчымасьці ўдзельнічаць у прыватызацыі людзей не з таго кола, якое патрэбна Лукашэнку, тут яны ўжо адсоўваюцца".

Камэнтуючы новыя магчымасьці прыватызацыі, закладзеныя ў прэзыдэнцкім указе ад 19 ліпеня 2010 году, спадар Кавалеўскі найперш зьвярнуў увагу на рэзкае павышэньне апэратыўнасьці рашэньняў. Раней на продаж аб'екта вартасьцю да пяці тысяч базавых велічыняў (а гэта больш за 80% усіх аб'ектаў) абавязкова быў патрэбны дазвол ураду. Цяпер — дастаткова дазволу Дзяржкамітэту па маёмасьці. І яшчэ — упершыню ў Беларусі нерухомасьць можна будзе набываць у растэрміноўку. Але ня ўсю, удакладняе Ўладзімер Кавалеўскі:

"А толькі буйныя аб'екты, кошт якіх перавышае 10 тысяч базавых велічынь. То бок толькі тыя аб'екты, рашэньне па якіх прымае кіраўнік дзяржавы. Такія аб'екты, пачынаючы з кастрычніка 2010 году, можна будзе прадаваць на выплат тэрмінам да аднаго году".
Хаця нашы ўлады сказалі, што крызіс скончыўся, але падобна, што гэта ня так ...


Міхась Залескі лічыць, што гэтыя захады вымушаныя:

"Надта грошы патрэбныя. Тавар не знаходзіць пакупніка. І хаця нашы ўлады сказалі, што крызіс скончыўся, але падобна, што гэта ня так".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка
29.07.2010 09:52
Было сказана:
"..Мы акумулюем 100-працэнтны пакет акцыяў для таго, каб пасьля можна было прапанаваць яго на дастаткова цікавых умовах інвэстару”. Людзям паказалі на іхнае месца — хто яны такія ў нашай "усенароднай" дзяржаве..."
"Беларуськалій" з'яўляецца бюджэтна абразуючай вытворчасьцю.
З прыходам іншаземнага гаспадара("Уралкалій" Сулейманана Карымава) дзяржава страціць значную частку прыбытку, бо гэты спадар перавядзе яго у сваю краіну (Расею або Азербайджан?)
Новы гаспадар, відавочна, падвысіць заробкі, але за кошт тых якіх ён выкіне з працы. Лукашэнка зноў будзе пазычаць грошы, бо на выплату пенсій у яго ня будзе хапаць грошай. І такім чынам зьнешніяя пазыка будзе павялічвацца, і так бясконца, пакуль не прадасьць іншаземцам усю эканоміку іншаземцам, каб утрымацца ва уладзе.
Ці мае ён права гандляваць тым, што яму не належыць? Гэта ужо рабаваньне і бандытызм. Зямля і яе нетры належаць таму, хто на ёй жыве і працуе.
Грамадства! Няўжо вы будзеце моўчкі глядзець на гэта бязмежжа?
Можа прышоў час бараніць сваю маёмасьць?
Вось тут і палягае ніва для дзейнасьці кандыдатаў і лідараў апазыцыі. Хаця, насколькі я разумею, дарэмны гэты зварот, бо яны глядзяць не у ты бок. Змаганьне, паміж сабой, засьціла ім вочы і атрафіравала ім мазгі.

Імя:: АНДРЕЙ Горад:: ПИНСК
29.07.2010 09:58
Для власти народ - это стадо рабочей скотины? Дождались люди обещанного "светлого будущего", справедливости и т.д. и т. п.!!