субота, 04 лютага 2012, Менск 13:01

Грамадзтва

Сьвята беларускай незалежнасьці ў цэнтры Віцебску

Віктарына па творчасьці Ўладзімера Някляева
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пасьля таго, як гарадзкія ўлады не далі дазволу правесьці мерапрыемства ў парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дэмакратычная грамадзкасьць сабралася адзначыць ўгодкі беларускай незалежнасьці ў самым цэнтры Віцебску.

На імпрэзу, якая не была санкцыянаванай, каля фантана ў парку імя Фрунзэ сабралася каля чатырох дзясяткаў актывістаў.

Пасьля кароткай уступнай прамовы старшыні філіі Партыі БНФ Кастуся Смолікава актывісткі кампаніі “Гавары праўду” правялі віктарыну па творчасьці Ўладзімера Някляева і арганізавалі сьпеўны конкурс.

Акампанаваў на гітары вядомы бард Георгі Станкевіч, які пасьля выканаў зь дзясятак уласных песень.

За імпрэзай з-за кустоў назіралі спэцназаўцы. Яшчэ чатыры хлопцы ў цывільным сачылі за падзеямі, уладкаваўшыся на лаўках побач з актывістамі.

Падпалкоўнік Андрэй Іваноў з Кастрычніцкага РАУС некалькі разоў папярэджваў прысутных, каб не ператваралі сяброўскую сустрэчу ў палітычны мітынг. І ўрэшце забараніў надзімаць балёнікі зь лягатыпам кампаніі “Гавары праўду!”.

Сьпеўны конкурс

Надзьмуць балёнікі прысутным забараніў падпалкоўнік Андрэй Іваноў

Сьпявае бард Георгі Станкевіч

Прызы ад кампаніі “Гавары праўду!”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Миша Горад:: Барановичи
27.07.2010 20:57
Надзьмуць балёнікі прысутным забараніў падпалкоўнік Андрэй Іваноў- молодец товарищ Андрэй Іваноў настоящий сын СССР респект и уважение товарищу предотвратившему страшное преступление -побольше бы таких людей с таким чувством прекрасного и доброго -вступайте в ряды организации имени Андрэя Іванова

Імя:: Марта Горад:: Менск
28.07.2010 08:02
І такое ў горадзе славутых змагароў-фронтаўцаў Плешчанкі і Каваленкі! Жідзенькая тусовачка з "русскоязычнымі маечкамі", нейкае паседжаньне пэнсійнага клюбу "Кому за 50-60"... Ну і маразм! Для саліднасьці засьвяцілі нават палісмэна, "які папярэджвае". Вось твар "говоряшчіх правду" -- дэкаратыўная фальшыўка.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
28.07.2010 09:10
Плох тот подполковник, который не хочет стать полковником?!