Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Літвы выправіўся ў паход па Беларусі


25 ліпеня прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс у складзе групы з 30 чалавек выправіўся ў паход на ровары па тэрыторыі Беларусі, які працягнецца да 1 жніўня. Сярод іншага, маршрут пройдзе празь Ліду і Нясьвіж. Заплянаваныя сустрэчы удзельнікаў з прадстаўнікамі мясцовых этнічных літоўцаў і наведваньне імшы ў адным з касьцёлаў.

Паход на роварах "Заварочвай направа" ладзіцца ўжо дзявяты раз. Яго ладзіць партыя Саюз айчыны – хрысьціянскія дэмакраты. Сярод турыстаў - літоўскія палітыкі, чыноўнікі, іх сябры і сямейнікі.

Падчас візыту ў Менск у канцы чэрвеня Андрус Кубілюс запрасіў узяць удзел у паходзе беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку. Аднак, як сказала БелаПАН прэсавая сакратарка літоўскага прэм'ера Ярда Паўкшцене, гэтае запрашэньне было "больш жартаўлівым, чым афіцыйным".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG