Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе зьявяцца вуліцы Грунвальдзкая, Замкавая, бульвар Гедыміна і праспэкт Перамогі


Пра гэта мясцоваму тэлебачаньню заявіў намесьнік старшыні Лідзкага райвыканкаму Антон Глаўніцкі.

Намесьнік старшыні райвыканкаму патлумачыў, што гэта стала магчымым пасьля таго, як у мясцовыя органы ўлады пачалі прыходзіць звароты ад грамадзкіх арганізацыяў і партый.

Чыноўнік таксама зазначыў, што прапанова аб перайменаваньні ўжо ўзгоднена Міністэрствам культуры і аблвыканкамам і з 1 жніўня ў Лідзе пачнуць мяняць шыльды.

Вуліца Грунвальдзкая зьявіцца на ўчастку вуліцы Энгельса — ад Савецкай ля Фарнага касьцёла да скрыжаваньня з вуліцай Радзюка каля старых каталіцкіх могілак.

Вуліцай Замкавай стане частка вуліцы Камсамольскай ад Фарнага касьцёла, які на вуліцы Савецкай, да вуліцы Перамогі. Пешаходную вуліцу ад аўтавакзалу да замка, якую ў народзе называюць бульварам Чапаева, прапанавана перайменаваць у бульвар князя Гедыміна.

Таксама ў горадзе зьявіцца праспэкт Перамогі. Новая дарога, якая будуецца за замкам, зьяднае вуліцы Перамогі і Энгельса. Ад скрыжаваньня з вуліцай 8 сакавіка да выхаду на Менскую трасу і праляжа новы праспэкт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG