Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдан Сакалоўскі: “Гэта быў бы недружалюбны жэст Украіны”


Багдан Сакалоўскі
Багдан Сакалоўскі

Рэагуючы на беларуска-расейскі газавы канфлікт, украінская кампанія “Укртрансгаз” заявіла сёньня пра сваю гатовасьць замест Беларусі транспартаваць расейскае паліва ў Заходнюю Эўропу.


Багдан Сакалоўскі, украінскі энэргетычны экспэрт, які раней быў упаўнаважаным прэзыдэнта Юшчанкі ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі, лічыць, што Ўкраіна зрабіла памылку, запрапанаваўшы свае транзытныя паслугі замест Беларусі:

“Мы не павінны, на маю думку, мяшацца ў высьвятленьне двухбаковых дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй, пагатоў маючы горкі досьвед падобных акцыяў з боку Расеі на наш адрас. Гэта з дыпляматычнага і прагматычнага пункту гледжаньня была б воўчая паслуга перш за ўсё для сябе. Гэта таксама быў бы недружалюбны жэст у адносінах да Беларусі. Не зважаючы на тое, што такая тэхнічная магчымасьць ёсьць, такія заявы, хутчэй, падобныя да штрэйкбрэхерства, а не да сур’ёзнай пазыцыі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG