Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ХРОСНЫ БАЦЬКА



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Астравец: чарговы суд над Іванам Круком

Іван Крук

Іван Крук

16.06.2010 09:38

Гэтым разам актывіста АГП Івана Крука вінавацяць у распаўсюдзе бюлетэня “Прававая дапамога насельніцтву” без выходных дадзеных. Суд пачнецца сёньня а 14-й гадзіне.

Паводле Івана Крука, адзін з жыхароў Астраўца знайшоў бюлетэнь “Прававая дапамога насельніцтву” у сваёй паштовай скрыні і зьвярнуўся ў міліцыю са скаргай. На старонках бюлетэня было зьмешчана інтэрвію з Іванам Круком.

Міліцыянты склалі пратакол на Івана Крука за распаўсюд бюлетэня без выходных дадзеных, спасылаючыся на сьведчаньні яшчэ двух чалавек, якім нібыта Іван Крук даваў бюлетэнь непасрэдна ў рукі.

Іван Крук падпісваць пратакол адмовіўся з тае прычыны, што ён не раскідваў па паштовых скрынях бюлетэнь і нікому не раздаваў. І.Крук сьцьвярджае, што выходныя дадзеныя на бюлетэні пазначаныя і сам бюлетэнь “Прававая дапамога насельніцтву” выдаецца накладам у 299 асобнікаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: тамбоўскі воўк Горад:: Вілейка
16.06.2010 13:16
Спадар Крук, трымайцеся! Мы ведаем, як вам цяпер цяжка ў Астраўцы.

Імя:: Сяргей
16.06.2010 16:25
Знайшлася ж "шасцёрка"...Спадар Іван, трымайцеся.
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile