Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР


У Лёндане адбылася 27-ая сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удзельнікі сэсіі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сэктараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасьці ў Беларусі, спрыяньню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сэсіі разгледзелі плян дзеяньняў на бліжэйшы час і пэрспэктывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і эўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.

Сэсія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасьці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва. Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG