Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 красавіка заклікаюць да "Хвіліны цішы"


Дэмакратычныя актывісты Берасьця, Віцебска, Гомеля, Менска іншых гарадоў заклікаюць грамадзян Беларусі прыняць удзел у агульнанацыянальнай "Хвіліне цішы" на знак жалобы аб загіблым у авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнце Польшчы.


"У час разьвітаньня з Прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і іншымі годнымі павагі людзьмі, што спынілі сваё зямное падарожжа ў Катыні 10 красавіка 2010 года, спынім рух, прыпынімся на вуліцы, памаўчым у іхні гонар. 1 хвіліна цішы 18 красавіка 2010 а 15.00 (беларускага ці 14-00 польскага часу) – наш сьціплы дар іхняй памяці. Стварай жывы ланцуг памяці, запалі зьніч, павяжы чорную стужку ці проста спыніся і памаліся за іхнія душы. Далучайся і будзем разам!", - гаворыцца ў адмысловым звароце шэрагу актывістаў.

Таксама яны заявілі, што падтрымліваюць зварот жыхаркі Берасьця Ірыны Лаўроўскай пра абвяшчэньне ў Беларусі жалобы ў сувязі з трагедыяй пад Смаленскам.

У лісьце, які падпісалі 20 асобаў, гаворыцца: "Мы смуткуем разам з польскім народам, які перажывае боль страты 96 лепшых сыноў і дачок Польшчы. Мы смуткуем таксама і спачуваем ў сувязі з трагічнай гібельлю прэзыдэнта нашай суседняй краіны Леха Качынскага. Жалоба па ўсёй нашай краіне разам з цывілізаваным сьветам – гэта неабходны крок цывілізаванага грамадзтва. Спадзяемся, што наш голас будзе пачуты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG